Гэтую выставу прадстаўляюць чатыры таленавітыя фатографы з горада Мінска: Ганна Бажаноўская, Святлана Знайдзюк, Алена Таленец, Аляксандр Раковіч.
Пэўна, у кожнага ён свой – водар кахання. У экспазіцыі можна ўбачыць фотаздымкі жывых кветак, матылькоў у натуральным асяроддзі, нацюрморты і букеты. Усё жывое на зямлі, быццам спявае дзівосныя песні кахання. Чатыры аўтары – чатыры погляды.
Сардэчна запрашаем наведаць экспазіцыю «Водар кахання», якая абудзіць цёплыя і прыемныя ўспаміны. Выстава дзейнічае да 30 жніўня.
Хрысціна ЖУКАВА, навуковы супрацоўнік Крупскай мастацкай галерэі імя Б. У. Аракчэева.