krupki.by

ru RU be BE en EN

Намеснік старшыні Крупскага райвыканкама сустрэўся з жахарамі вёскі Дворышча



Намеснік старшыні Крупскага райвыканкама сустрэўся з жахарамі вёскі Дворышча

Автор / Общество / Серада, 14 Жнівень 2019 15:56 / Просмотров: 965

 

На сустрэчу ў гэтым населеным пункце сабралася шмат вяскоўцаў. Да таго ж, прыехалі і жыхары з суседніх Кутоў. Гэтаму, пэўна, паспрыяла аб’ява аб прыезду намесніка старшыні райвыканкама Андрэя Вараб’ёва, змешчаная на бачным месцы ў цэнтры вёскі. Як бы там ні было, але адразу пачалі паступаць набалелыя пытанні.

І адно з іх – ачыстка калодзежаў па ўсёй вёсцы. «Гэта ж не выхад са становішча, калі два гаспадары ўзялі ваду з калодзежа, а трэці ўжо выцягвае адзін бруд, – адзначалі жанчыны. – А без вады, самі ведаеце, і ні туды, і ні сюды... Пагадзіцеся, трэба штосьці рабіць, і рабіць неадкладна».

– Адразу заўважу, што падчас сустрэч амаль ва ўсіх вёсках узнікаюць пытанні наконт якасці калодзежнай вады, – зазначыў Андрэй Вараб’ёў. – Праз службу занятасці, якая створана пры ўпраўленні па працы, занятасці і працаўладкаванні райвыканкама, людзі адпраўлены на навучанне гэтай справе. Праз пэўны час яны атрымаюць дакумент аб праходжанні курсаў і затым будуць займацца ачысткай калодзежаў. Але пытанне мы паставім на кантроль і, мяркую, у бліжэйшы час яно вырашыцца станоўча.

Узнікла пытанне і аб неналежным утрыманні асобнымі гаспадарамі сваіх сабак. Некаторыя з-за гэтага баяцца выпускаць на вуліцу дзяцей і ўнукаў. А на заўвагу сабаку трымаць на прывязі, многія адказваюць: «Дык ён жа маленькі...» Але ж гэта, бясспрэчна, не апраўданне. Тут жа разам са старшынёй Бобрскага сельвыканкама Сяргеем Гурам было вырашана, што ўчастковы інспектар міліцыі абыдзе ўсе домаўладанні і папярэдзіць гаспадароў аб належным утрыманні сваіх гадаванцаў. Інакш гаспадару пагражае штраф у памеры 2-х базавых велічынь.

Размова вялася і пра недастатковае вулічнае асвятленне вёскі Дворышча. Як патлумачыў старшыня сельвыканкама Сяргей Гур, цяпер у населеным пункце 8 святлодыёдных кропак, а будзе зроблена 10, і з 1 кастрычніка на вуліцы  электрасвятло будзе.

Узнімалася пытанне спілоўвання дрэў на могілках. І тут адказ адназначны: калі дрэва аварыйнае і абвалілася, яно будзе ўбрана, а вось зразаць іншыя дрэвы можна будзе толькі заплаціўшы за іх спілоўванне. Жыхароў другой паловы вёскі, якая знаходзіцца бліжэй да птушачнікаў для адкорму бройлераў, непакояць пахі, што разносяцца ад ачышчальных збудаванняў. Тлумачэнні па гэтым і іншых пытаннях, якія тычыліся ўзвядзення новых птушачнікаў для вырошчвання куранят-бройлераў, даваў упраўляючы ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» Павел Казакевіч, які таксама прымаў удзел у сустрэчы. Зазначалася, у прыватнасці, што праект будаўніцтва птушачнікаў выносіўся на грамадскае абмеркаванне, і кожны мог выказаць сваю заўвагу альбо ўнесці прапанову. І ў далейшым гэта пытанне разглядалася ўжо непасрэдна ля сажалак.

Нараканне вяскоўцаў выклікаюць таксама трактары, якія прама па вуліцы перавозяць арганічныя ўгнаенні на палеткі мясцовай гаспадаркі. Нагружаныя, яны пакідаюць пасля сябе шмат раскіданага гною. Гэта ж тычыцца і перавозкі пілавіння, якое, не закрытае спецыяльным тэнтам, паўсюдна разлятаецца. «Выхад з гэтага становішча – не перазагружаць прычэпы і абмежаваць хуткасць трактароў па населеных пунктах», – так патлумачыў упраўляючы ААТ «АК «Дзяржынскі».

А цяпер некалькі аб пытаннях, якія задаваліся жыхарамі суседніх Кутоў. Пасля аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі праз іх вёску праклалі асфальтавую дарогу, каб людзі не дыхалі пылам. Аднак цяпер па гэтай дарозе ездзяць энерганасычаныя трактары і разбіваюць яе, хаця побач ёсць аб’езд. І гэта праблема не пакінута без увагі. Наогул, як падкрэсліў яшчэ раз Андрэй Вараб’ёў, усе пытанні занатаваны і па меры магчымасці будуць выкананы.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

26 ноября встречу с населением в аг. Ухвала проведет председатель райисполкома

Во вторник, 26 ноября, в 11.00 в аг. Ухва­ла, административное здание Ухвальского сельисполкома, встречу проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

Please publish modules in offcanvas position.