krupki.by

ru RU be BE en EN

На турбазе «Нача» правялі раённую турландыю



На турбазе «Нача» правялі раённую турландыю

Автор / Спорт и туризм / Пятніца, 20 Верасень 2019 09:31 / Просмотров: 1467

У турысцка-спартыўным мерапрыемстве прынялі ўдзел 7 каманд навучэнцаў – а гэта больш за 50 чалавек – з аб’яднанняў па інтарэсах Цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Крупскага раёна.

Юныя турысты размясціліся на турбазе «Нача». Літаральна на працягу гадзіны на тэрыторыях бівакоў, арганізаваных камандамі, з’явіліся вогнішчы і пачалася падрыхтоўка да прыгатавання абеду. Для хлопчыкаў і дзяўчынак гэты працэс, вядома, вельмі цікавы. Бо прыгатаваная ежа на вогнішчы надзвычай смачная. Заўсёды з цікавасцю назіраеш, як нашы юныя турысты, з задавальненнем і вялікім апетытам, седзячы ля вогнішча, смакуюць прыгатаванае імі самімі.

Такім чынам, пасля ўрачыстага адкрыцця раённай турландыі быў дадзены старт «Арыент-шоу», дзе навучэнцы хутка знаходзілі пазначаныя на карце-легендзе пікеты. Вечарам вакол турысцкага вогнішча адбыўся конкурс мастацкай самадзейнасці на турыстычную тэматыку. Удзельнікі спявалі песні, расказвалі вершы і танчылі. Было вельмі весела, юныя турысты заўзята паказвалі свае таленты і артыстычнае майстэрства. Лепшымі, на думку журы, у дадзеным конкурсе былі гурткоўцы з Каласоўскай СШ, другую пазіцыю ў рэйтынгу занялі артысты-турысты з Ухвальскай СШ і трэцяе месца дасталося камандзе з Нацкай СШ. Пасля адбылася дыскатэка і вечар знаёмстваў. Вядома, адыход да сну крыху зацягнуўся за запланаваныя 23.00, бо хлопчыкам і дзяўчынкам так хацелася пагутарыць адзін з адным і новымі знаёмымі.

 

 

На наступны дзень было арганізавана спартыўнае арыентаванне. У лясным масіве каля аграгарадка Нача гурткоўцы з дапамогай компаса і  карты-легеды шукалі схаваныя пікеты. Лепшымі  ў спартыўным арыентаванні па выніках двух дзён аказаліся каманды з Ухвальскай і Нацкай сярэдніх школ.

Вельмі відовішчнымі былі рухомыя гульні з мячом. Ну, і традыцыйна юныя турысты ставілі палатку на правільнасць і хуткасць. Гэтыя мерапрыемствы прайшлі па-за конкурсам.

Пасля падвядзення вынікаў, віншавання каманд і ўрачыстага закрыцця юныя турысты раз’ехаліся па дамах, каб на занятках гурткоў падвесці вынікі  ўдзелу ў турландыі і выправіць пэўныя недахопы, а ў бліжэйшы час зноў паспаборнічаць са сваімі сябрамі і паказаць лепшы вынік.

Сяргей ПРЫСЬ, пазаштатны карэспандэнт.

Фота аўтара.

Автор

admin

admin

Актуально

6 июня "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя Крупского райисполкома

В субботу, 6 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.