krupki.by

ru RU be BE en EN

10-кілаграмовага шчупака выцягнуў крупчанін з вадасховішча Крупскае



10-кілаграмовага шчупака выцягнуў крупчанін з вадасховішча Крупскае

Автор / Спорт и туризм / Субота, 29 Снежань 2018 10:39 / Просмотров: 2245

Александр Иванов со своим уловомУ сераду, 26 снежня, у абедзенны перапынак у рэдакцыю газеты зазірнуў рыбалоў-аматар і зацікавіў нас прапановай сфатаграфаваць шчупака, якога ён толькі што вылавіў з мясцовага вадасховішча дзесьці каля былога пладова-гародніннага завода. Гэтым шчасліўчыкам аказаўся Аляксандр Іваноў.

– Рыбалка – маё хобі. Захапляюся ёй з самага дзяцінства. А ўжо цяпер, калі стала больш вольнага часу, пастаянна імкнуся на вадаёмы Крупшчыны, – адзначыў Аляксандр Пятровіч. – Вось і на гэты раз пайшоў на возера з самай раніцы, яшчэ прыцемкамі. Аднак аказаўся тут ужо не адзін. Як бачна, не спяць і мае калегі, усе спадзяюцца на ўдачу. Але ў гэты дзень пашанцавала менавіта мне. Калі адчуў цяжар рыбы, адразу не паверыў сваёй удачы. Праўда, давялося шмат павалтузіцца, каб выцягнуць яе праз лунку. Але калі ўжо шчупак аказаўся на снезе, шчасцю, як кажуць, не было канца. Вось і вырашыў падзяліцца сваёй радасцю з вамі.

Падчас далейшай размовы з Аляксандрам Пятровічам ён нагадаў, што некалькі дзён таму амаль на гэтым жа месцы шчупака вагой ажно ў 13 кілаграмаў злавіў яшчэ адзін гараджанін. Так што, як бачым, водзіцца вялікая рыба і ў крупскіх вадаёмах.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.