krupki.by

ru RU be BE en EN

Арыенцір старасельцаў – завяршыць першы ўкос максімум за два тыдні



Арыенцір старасельцаў – завяршыць першы ўкос максімум за два тыдні

Автор / Экономика / Пятница, 29 мая 2015 16:21 / Просмотров: 2529

Галоўныя крытэрыі работы корманарыхтоўшчыкаў адкрытага акцыянернага таварыства «Старасельскае» – аптымальныя тэрміны правядзення «зялёнага жніва» і высокая якасць назапашваемых для грамадскага статка кармоў. Аб гэтым гаварылі падчас сустрэчы на палетках і кіраўнік гаспадаркі Аляксандр Толкач, і галоўны аграном Іван Лапарэвіч.

Адразу заўважым, што працоўныя намаганні ўсіх, хто заняты на нарыхтоўцы травяных кармоў у «Старасельскім», ужо адразу пачалі ўвасабляцца ў рэальнасць – старасельскія механізатары першымі ў раёне  вывелі на палі корма нарыхтоўчую тэхніку.

– Падкошванне пашы мы пачалі яшчэ з 12 мая, – працягваў Іван Сямёнавіч. – А ўжо з мінулай суботы прыступілі да першага ўкосу траў. Сена плануем нарыхтаваць на працягу дзесяці дзён, а сянаж – за два тыдні. Тым больш, што ўсё сена, а заданне 1 400 тон, будзе назапашана з траў першага ўкосу. Запланавана таксама закласці 13 800 тон сенажу і столькі ж тон сіласу. Наша надзея – гэта шчырыя, руплівыя і адказныя працаўнікі.

І далей галоўны аграном літаральна «сыпаў» прозвішчамі: на касьбе траў заняты Мікалай Гарбачоў, Сяргей Крэнцік, Аляксандр Лабаноўскі, Васіль Беланожка і Мікалай Зуёнак; сянаж нарыхтоўваюць Сяргей Булава і Руслан Галавач; на зграбанні валкоў шчыруюць Іван Паўлавец і Валерый Балачкін; адвозкай займаюцца Валерый Антаневіч, Васіль Піскуноў і Пётр Галавач.

Бясспрэчна, што на поспех справы ўплываюць прадуманасць плана нарыхтоўкі кармоў (а ён прадугледжвае ў рэальных надворных умовах прымяненне адпаведных тэхналагічных прыёмаў, аператыўнае манеўраванне тэхнікай), а таксама арганізаванасць удзельнікаў «зялёнага жніва» і іх матэрыяльнае стымуляванне за выкананне даведзеных заданняў. А вось аб тым, што зроблена за папярэдні дзень і якую плату атрымаюць, механізатары і вадзіцелі даведваюцца з экрана працоўнага саперніцтва, які змешчаны ў дыспетчарскай гаспадаркі. Штодзень у гонар перадавіка ўзнімаецца Флаг працоўнай славы. 

– Грамадскі статак буйной рагатай жывёлы налічвае звыш 1 000 галоў, – гаварыў Іван Лапарэвіч. – Заданне – нарыхтаваць па 51,8 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, у тым ліку з зялёных кармоў – 36,3 цэнтнера кармавых адзінак.  Пад травамі ў нас занята 1 750 гектараў. Ужо скошана 137 гектараў і падкошана 254 гектары. Каб атрымаць запланаванае, разлічваем на большы, чым у мінулым годзе, выхад кармавых адзінак з аднаго бала-гектара і на ўборку траў у аптымальныя тэрміны. Неабходныя рэсурсы для гэтага ёсць. Дарэчы, у нас ужо трэці год на палетках працуе прэс-падборшчык рулонны з абмотчыкам «ППРО-155». Тут важна тое, што трава скошваецца ў аптымальнай фазе вегетацыі, падвяльваецца, зграбаецца ў валкі і прасуецца з адначасовым абмотваннем стрэйч-плёнкай. І атрыманы корм па сваёй пажыўнасці амаль не ўступае зыходнаму.

І ў справядлівасці слоў, сказаных галоўным аграномам, нам давялося пераканацца, адразу паназіраўшы за працэсам прасавання, а затым і пагутарыўшы з механізатарамі. Аляксандр Гарбачоў, які працаваў ва Узнацку, за папярэдні дзень у Стараселлі спрасаваў 98 такіх рулонаў. Па ўсім адчувалася нераўнадушша да нарыхтоўкі кармоў і вопытнага механізатара Сяргея Крэнціка, які пры дзённай норме скошвання плошчы ў 12 гектараў, перавыконвае яе на 3-4 гектары. Пры размове ён адзначыў выдатную якасць травы. «Не перастой, – з гаспадарчай заклапочанасцю гаварыў Сяргей. – Дадзены палетак мы рыхтуем для выпасу жывёлы. Як бачыце, і на зіму нарыхтавалі рулонаў, а дзён праз некалькі сюды прыгоняць кароў. Тут табе і малако, і прывагі. Выгода ад нарыхтоўкі сенажу такім метадам відавочная». 


Трэба сказаць, што назапашванне высакаякасных травяных кармоў у ААТ «Старасельскае» для пагалоўя – на сённяшні дзень задача № 1. І відавочна, тут яе імкнуцца выконваць паспяхова.

 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

21 августа пройдет телефон­ная консультация по вопросам занятости населения

В четверг, 21 августа, с 9.00 до 10.00 телефон­ную инфор­мационно-разъясни­тельную консультацию по вопросам Декрета Президента Респуб­лики Беларусь от 2 апреля 2015 г. № 3 «О содей­ствии занятости населения» проведет начальник управления по труду, занятости и социальной защи­­те Крупского райисполкома, член комиссии КУДРЯШОВА Светлана Петровна. Телефон 2-72-81.

21 августа в д. Докучино встречу с населением проведет председатель районного Совета депутатов

В четверг, 21 августа, в 15.30 в д. Докучино Октябрьского сельсовета, возле дома № 26 встречу с населением проведет председатель Крупского районного Совета депутатов Домарёнок Елена Александровна.

23 августа "прямую ли­нию" проведет первый за­меститель председателя райисполкома

В субботу, 23 августа, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый за­меститель председателя Крупского райисполкома – начальник управления по сельскому хозяй­ству и продовольствию КИРИКОВИЧ Денис Александ­рович. Телефон 2-77-47.

21 августа пройдет прямая телефонная линия с начальником Крупского РЭС

В четверг, 21 августа, с 9.00 до 10.00 по телефону 8-01796 4-41-95 пройдет прямая телефонная линия с начальником Крупского РЭС филиала «Борисовские электрические сети» СВИРИДЕНКО Владимиром Владимировичем.

22 августа ИМНС проведет телефонную консультацию по вопросам маркировки и прослеживаемости товаров

22 августа отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для индивидуальных предпринимателей и юридических лиц проводится тематический день информирования по вопросам маркировки и прослеживаемости товаров. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

21 августа ИМНС проведет телефонную консультацию

21 августа отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району проводится тематический день информирования с индивидуальными предпринимателями и представителями юридических лиц по вопросам налогообложения при переходе индивидуального предпринимателя в коммерческую организацию в рамках Закона Республики Беларусь от 22.04.2024 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

Please publish modules in offcanvas position.