krupki.by

ru RU be BE en EN

З творчым падыходам працуюць аператары машыннага даення МТФ «Вялікая Слабада»



З творчым падыходам працуюць аператары машыннага даення МТФ «Вялікая Слабада»

Автор / Экономика / Пятница, 13 ноября 2015 14:32 / Просмотров: 2347

Калектыў МТФ «Вялікая Слабада» на чале з кіраўніком Рыгорам КРЫГІНЫМ: (справа налева) Ірына ШАХРАЙ, Галіна ДРАЗДОВА, Святлана ШАБАСОВА, Таццяна ЯКУШАВА, Алеся СІМАНОВІЧ; перадавая даярка Таццяна ЯКУШАВАЗ дружным і старанным калектывам малочнатаварнай фермы «Вялікая Слабада» адкрытага акцыянернага таварыства «Крупскі райаграсервіс» апошнім часам нам даводзіцца сустракацца ўсё часцей і часцей. Напрыканцы верасня падчас правядзення Дня жывёлавода старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вольга Ермаловіч віншавала калектыў фермы, які стаў лепшым па выніках васьмі месяцаў года і ў сваёй гаспадарцы, і ў цэлым па раёне. Тады ж пераможцы спаборніцтва – аператары машыннага даення кароў Таццяна Якушава і Людміла Шалагіна атрымалі каштоўныя падарункі. Чайны сервіз для калектыву быў уручаны загадчыку фермы Рыгору Крыгіну. І вось новая сустрэча і зноў з прыемнай нагоды: калектыў МТФ «Вялікая Слабада» ў чарговы раз выйшаў у лідары.

Па папярэдняй дамоўленасці, а дзясятай гадзіне, якраз калі заканчваецца ранішняя дойка, мы завіталі на ферму. Усе даяркі былі ў зборы, у гэты час на чале са сваім кіраўніком яны сядзелі за сталом у «чырвоным кутку» і пілі гарбату. Так-так, з кубкаў таго сервізу, што ім быў падораны крыху больш месяца таму. Як лічыць загадчык фермы, такія кароткія хвіліны адпачынку, што праводзіць калектыў разам, толькі на карысць, бо аб’ядноўваюць і згуртоўваюць людзей. Вось так, у непрымусовай абстаноўцы, мы і павялі размову пра задачы, што стаяць перад калектывам, пра дасягнутае за прайшоўшы час, пра сакрэты поспеху.

– Пад маім кіраўніцтвам знаходзіцца 17 чалавек, з іх 5 аператараў машыннага даення, – расказвае Рыгор Крыгін. – Наша жывёлагадоўчая ферма змешаная, на ёй утрымліваецца дойны статак – 207 кароў, і маладняк буйной рагатай жывёлы – 257 галоў. І вось ужо які месяц запар мы лідзіруем у нашай гаспадарцы нават сярод малочнатаварных комплексаў «Плавучае» і «Маслёнка». І гэта невыпадкова. У мяне проста цудоўныя даярачкі, якія любяць сваіх каровак, ведаюць іх мянушкі, і нават нораў. Вось такая душэўная атмасфера, адносіны да жывёлы ў многім спрыяюць вынікам працы. Даяркі стараюцца ўсе. Успамінаем, што ўлетку былі такія дні, што толькі за суткі пры двухразовым даенні мы атрымлівалі звыш чатырох тон малака.

Рыгор Міхайлавіч можа шмат расказваць пра кожнага аператара машыннага даення. Дарэчы, кожная з іх абслугоўвае па 53-54 каровы. Вось, напрыклад, Таццяна Якушава працуе амаль шэсць гадоў на гэтай ферме, валавы надой за 10 месяцаў па яе групе склаў 223 тоны, ад кожнай каровы яна надаіла па 4 514 кілаграмаў малака пры заданні 3 767 кг. Па 3 961 кілаграму сырадою ад кожнай каровы атрымала Людміла Шалагіна, працоўны стаж якой 9 гадоў. Валавы надой па яе групе за гэты час склаў 206 тон. Да месца будзе сказаць, што пра ўсе лічбы можна даведацца з інфармацыйнага стэнда, змешчанага ў «чырвоным кутку» фермы. Па 10 гадоў дояць кароў Алеся Сімановіч і Вераніка Акуліч, 8 гадоў толькі на Вялікаслабодскай ферме працуе даяркай Галіна Драздова, наогул жа яе стаж бярэ пачатак у 1990 годзе. Старанна працуе падменная даярка Святлана Шабасова.

– За 10 месяцаў бягучага года валавы надой па нашай ферме склаў 813 тон, або 108% да ўзроўню мінулага года, на кожную карову ў сярэднім прыходзіцца 3 925 кілаграмаў, – працягваў Рыгор Міхайлавіч. – На сёння на карову надойваюць амаль па 11 кілаграмаў малака ў суткі. Цяпер усе каровы цельныя, у чым заслуга нашага асемянатара Ірыны Шахрай, якая працуе ў нас ужо чатыры гады і ў сваёй рабоце вызначаецца стараннасцю і адказнасцю. Але, не прымяншаючы ролі аператараў машыннага даення, хачу пахваліць і нашых жывёлаводаў-пастухоў, дзякуючы якім і надоі ў нас важкія. Гэта – Алег Быкаў, Сяргей Сімановіч, Аляксандр Макарэвіч, Васіль Зуёнак. Статак знаходзіўся на кругласутачным утрыманні з 26 красавіка па 13 верасня. Самі ведаеце, якое спякотнае лета было. У пошуках больш-менш прыгоднай пашы кароў ганялі ажно пад Ротань у пушчу. Наогул, дзе была трава, там і пасвілі. Але вытрымалі. І вытрымалі годна. Хачу некалькі слоў сказаць і пра даглядчыкаў, таму што прывагі маладняку буйной рагатай жывёлы па ферме таксама добрыя. Валавая прывага з пачатку года склала 46 тон, што на 6,3 тоны вышэй аналагічнага перыяду папярэдняга года. Вышэйшая мінулагодняй і сярэднясутачная прывага маладняку – яна склала 569 грамаў. Шчыруюць аператары машыннага даення творча, пастаянна абапіраючыся на лепшы вопыт работы з жывёлай. Сваёй працай мы хочам паказаць, што можна атрымліваць найлепшыя вынікі і ва ўмовах традыцыйнай малочнатаварнай фермы. Сакрэт поспеху калектыву – належная арганізацыя працы, захаванне тэхналогіі кармлення, даення і ўтрымання кароў, якасныя кармы і, безумоўна, стараннасць і душэўны падыход да справы нашых людзей.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

28 ноября состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 ноября, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

30 ноября "прямую линию" проведет председатель Крупского райисполкома

В субботу, 30 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛ Анатолий Станиславович. Телефон 2-77-47.

28 ноября встречу с населением аг. Ухвала председатель райисполкома

Внимание! Встреча с населением председателя Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛА Анатолия Станиславовича, которая должна была пройти сегодня, 26 ноября в аг. Ухвала, переносится на четверг, 28 ноября, и пройдет в 10.00 в аг. Ухвала (административное здание Ухвальского сельисполкома).

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.