krupki.by

ru RU be BE en EN


Надзея Аляксандраўна Вінскевіч: "Мне вельмі падабаецца ў Беларусі, на Крупшчыне"

Автор / Земляки / Monday, 30 September 2019 15:19 / Просмотров: 1719

Гераіня нашага сённяшняга аповяду – Надзея Аляксандраўна Вінскевіч – жанчына прыгожая, актыўная, ініцыятыўная…

– Нарадзілася я ў Башкірыі, – гаварыла падчас сустрэчы Надзея Аляксандраўна. – Мама памерла рана, мне не было і 13 гадоў. Жыла з мачахай, але, самі разумееце, не надта добра было ўсё. Таму пасля заканчэння 9 класа па камсамольскай пуцёўцы паехала ў Казахстан. Маладыя, натхнёныя, нам усё было пад сілу. Тады здавалася, што інакш і нельга. Дарэчы, мы так і жылі – няўрымслівасць і ўзнёсласць нам дапамагалі. Тут я пазнаёмілася са сваім будучым мужам, затым закончыла курсы аператараў і працавала на падземных рудніках. Таму і выйшла на заслужаны адпачынак у 50 гадоў.

Надзея Аляксандраўна нарадзіла трое дзяцей, якія жывуць у Германіі. Кожны год яна ездзіць туды, штодзённа звязваецца па скайпу і з пяшчотай у голасе паведаміла, што ў яе сем унукаў і адна праўнучка.

Час ад часу наша размова скіроўвалася да песні. А інакш і быць не можа, бо гэта жанчына, як сябе памятае, крочыць з песняй па жыцці.

– У Казахстане ў нас быў свой ансамбль «Каліна», – працягвала Надзея Аляксандраўна. – Мы спявалі дуэтам з маёй сяброўкай Зояй. І наш кіраўнік, убачыўшы задаткі, хацеў адправіць нас у Варонежскі хор. Аднак лёс распарадзіўся па іншаму. Я выйшла замуж, таму нікуды не паехала, і заставалася вернай свайму ансамблю да таго часу, як пакінула Казахстан. Калі мяне праводзілі, многія плакалі, прысвячалі мне вершы, напісаныя ад усёй душы. Наогул, ад Казахстана ў мяне засталіся самыя светлыя ўспаміны…

І вось 18 гадоў таму, прыехаўшы на Крупшчыну, Надзея Аляксандраўна Вінскевіч зноў заявіла аб сабе.

– Сваю аддушыну я знайшла ў клубе «Жамчужына», што створаны пры Крупскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, – гаварыла Надзея Аляксандраўна. – Тут мы робім падзелкі, гутарым на самыя розныя тэмы і, канечне ж, спяваем. Мо’ я пайшла ў бабулю – яна была першай запявалай у царкве. А спяваць мне падабалася заўсёды – асабліва люблю рускія народныя песні.

Да месца адзначыць, што разам з ансамблем «Каліна» Надзея Аляксандраўна аб’ездзіла практычна ўвесь Казахстан. Яна захоўвае Знак ВЦСПС і пасведчанне  «За дасягненні ў самадзейным мастацтве». А Ганаровых грамат, Падзяк, Дыпломаў – не злічыць. І на Крупшчыне як удзельнік многіх раённых і абласных конкурсаў Надзея Аляксандраўна таксама неаднаразова атрымлівала прызы, падзякі і падарункі. 1 кастрычніка яна прыме ўдзел у абласным фестывалі ў Жодзіна, дзе з групай будзе спяваць песню «Сівы конь бяжыць», а 4 кастрычніка – у фестывалі харавых ансамбляў у Барысаве.

– Яшчэ і яшчэ раз хачу выказаць удзячнасць клубу «Жамчужына», – працягвала Надзея Аляксандраўна. – У нас такі калектыў зладжаны і  ініцыятыўны. З экскурсіямі мы аб’ездзілі ўсю рэспубліку, наведалі многія святыя мясціны, тэатры Мінска. Мне вельмі падабаецца ў Беларусі, на Крупшчыне. Спачатку сумавала па Казахстану, але потым звыклася. Ды і беларусы – гасцінныя, ветлівыя, уважлівыя да людзей. Тут я знайшла сабе новых сяброў.  І хоць ляцяць гады, нібы птушкі над галавой, калі ёсць справа па душы, а для мяне гэта песня, іх лёту і не заўважаеш.

 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.