krupki.by

ru RU be BE en EN


Наш зямляк Іван Васільевіч Дзмітраковіч змагаўся, каб яго родны край быў свабодным

Автор / Земляки / Thursday, 12 March 2020 12:32 / Просмотров: 2076

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Іван Васільевіч Дзмітраковіч быў на тэрміновай службе ў Чырвонай Арміі.

Прызываўся ён у 1939 годзе і трапіў у часці, якія размяшчаліся ля заходняй граніцы нашай Радзімы і Брэсцкай вобласці.

Вырас хлопец на Крупшчыне, у вёсцы Майск, дзе і пражыў сваё жыццё. Селянін ад бацькоў, з маленства пазнаў нялёгкую, але пачэсную працу хлебароба. Гады яго маленства і ранняга юнацтва прыпалі на пачатак калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Юнак усёй душой пацягнуўся да таго новага, што нёс з сабой час. У 1935 годзе ён заканчвае курсы трактарыстаў і да прызыву ў армію шчыруе на гонях толькі што створаных тады ў нашым раёне калгасаў.

Хацелася мірна жыць, працаваць. Ды абарвала стваральную працу савецкага народа фашысцкае нашэсце. У першыя ж дні вайны атрымаў баявое хрышчэнне салдат Іван Дзмітраковіч. А потым былі цяжкія дарогі адступлення. З часці, у якой служыў хлопец з вёскі Майск, да Мінска дайшла невялікая група байцоў, што засталіся ў жывых. Горад жа аказаўся занятым ворагам. Яшчэ адна жорсткая сутычка з фашыстамі, пасля якой некалькі параненых байцоў, сярод якіх быў і наш зямляк, трапляюць у палон.

Жорсткія ўмовы знаходжання ў лагерах для ваеннапалонных у польскіх гарадах Бяла-Падляска і Седліца не зламілі волі выключнай большасці чырвонаармейцаў. Адной марай – вырвацца з палону – жыў у тыя дні і Іван Дзмітраковіч. І гэта яму ўдаецца. Пасля ўцёкаў з лагера здолеў дайсці да Коб­рынскага раёна, і тут яго зваліла хвароба. Папраўляўся на адным з хутароў. Назаўсёды ўдзячны яго гаспадарам, якія, рызыкуючы сваім жыццём, зрабілі ўсё магчымае, каб вырваць з учэпістых лап хваробы.

Паправіўшыся, наладзіў сувязь з такімі ж уцекачамі з палону, якія таксама хаваліся па навакольных хутарах. І вось байцы ідуць у лес.

 –  Спачатку нас сабралася 17 чалавек, – успамінаў Іван Васіль­евіч. – Пачалі раіцца, што рабіць далей. Аднадушна вырашылі ісці на ўсход, каб перайсці лінію фронту. Але якраз у той дзень, калі мы збіраліся адправіцца ў дарогу, на адным з хутароў, дзе меркавалі набыць правіянт, сустрэліся з прадстаўнікамі Пінскага падпольнага абкама партыі. Ад іх мы атрымалі інфармацыю, што былым чырвонаармейцам рэкамендуецца заставацца ў тыле ворага для партызанскай барацьбы. Вырашылі застацца і мы. Было гэта напярэдадні новага 1942 года.

Групе было з чым пачынаць барацьбу. Амаль кожны яшчэ раней набыў сабе зброю. Сам Іван, напрыклад, пакуль жыў на хутары, знайшоў і прыхаваў да пары ручны кулямёт, шмат патронаў. Цяпер усё гэта спат­рэбілася. Першую самастойную дыверсію група наладзіла на Дняпроўска-Бугскім канале.

Так пачалося для Івана Дзмітраковіча партызанскае жыццё з яго пастаяннымі трывогамі, радасцямі перамог і горыччу страт таварышаў па зброі. У хуткім часе іх група вырасла ў атрад, які быў названы «Імя Панамарэнкі». Да кастрычніка 1943 года змагаўся ў ім народны мсціўца. Пасля чаго яго разам з іншымі вопытнымі ў справе барацьбы ў тыле ворага таварышамі накіроўваюць пад Беласток у новыя партызанскія атрады, якія ствараліся там. Ураджэнец Крупшчыны трапляе ў атрад імя Хмяльніцкага, дзе яго прызначаюць начальнікам разведкі. І зноў паходы, дыверсіі, баі...

А потым быў радасны светлы дзень вызвалення роднай Беларусі, прадвеснік Вялікай Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

– Ведаеце, шмат прайшло ўжо часу, а я памятаю яго, – усхвалявана гаварыў ветэран. – Там, пад Беластокам, мы сустрэліся з часцямі Савецкай Арміі ў канцы ліпеня.

Па-сапраўднаму святочным быў Дзень Перамогі для Івана Васільевіча Дзмітраковіча. Мужна крочыў ён да яго суровымі дарогамі вайны. Сведчаннем яго мужнасці на тых дарогах з’явіліся ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, медалі «Партызану Айчыннай вайны» І ступені і «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.»

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.