krupki.by

ru RU be BE en EN


Партызанскае жыццё Віктара Чыбірака было поўна трывог і што­дзённай рызыкі

Автор / Земляки / Thursday, 02 April 2020 10:19 / Просмотров: 1131
Фотапартрэт Віктара Фёдаравіча ЧЫБІРАКА зроблены напярэдадні яго 60-годдзя, якое ён адзначаў на другі дзень пасля свята Перамогі. Май, 1984 год.
Фотапартрэт Віктара Фёдаравіча ЧЫБІРАКА зроблены напярэдадні яго 60-годдзя, якое ён адзначаў на другі дзень пасля свята Перамогі. Май, 1984 год.

Колькі давялося перажыць нашым землякам – жыхарам шматпакутнай і гераічнай зямлі беларускай! Іх юнацтва было апалена самай кровапралітнай у гісторыі чалавецтва вайной. Сталасць прыходзіла да іх разам з мужнасцю, з пачуццём адказнасці за лёс Радзімы.

Так было і з Віктарам Фёдаравічам Чыбіраком, які доўгі час жыў у Крупках, працаваў механізатарам у калгасе  «Перамога». Нарадзіўшыся ў сям’і патомных хлебаробаў, ён ніколі не думаў пакідаць родную вёску Казёл, што ў Круглянскім раёне. За год да вайны стаў працаваць на трактары. Страчаць бы юнаку ў полі мірныя світанкі, ды адзін з іх, ня­дзельны, 22 чэрвеня 1941 года засланілі чорныя хмары...

І равеснікі Віктара, год нараджэння якіх не падлягаў мабілізацыі, засталіся на акупіраванай ворагам тэрыторыі. У хуткім часе большасць іх уключыцца ў актыўную барацьбу з акупантамі.

Не думаў адседжвацца дома і камсамолец Чыбірак. Усхвалявана лавіў чуткі, што ў лесе, каля вёскі Папарнае, знаходзіцца група савецкіх воінаў, якія засталіся для арганізацыі партызанскай барацьбы. Рашэнне было адзіным і цвёрдым: закончыцца зіма – і ў лес. Каб было з чым ісці да партызан, збіраў зброю, якая заставалася ля дарог пасля адступлення нашых войск. Схаваў у надзейным месцы некалькі вінтовак і гранат, аўтамат і шмат патронаў...

І вось у пачатку чэрвеня 1942 года з адным з народных мсціўцаў Віктар Чыбірак са сваім старэйшым братам Міхаілам прыходзіць у атрад Сяргея Георгіевіча Жуніна. Вось што піша аб гэтым камандзір партызанскага атрада, а затым брыгады, Герой Савецкага Саюза Сяргей Жунін у сваёй кнізе ўспамінаў «Ад Дняпра да Буга»: «З вёсак нашы прапагандысты вярталіся не адны. З вёскі Папарнае ў атрад прыйшоў Аляксей Пацёмкін, з Ухвалы – Барыс Крывашэін, Міхаіл Ільюшын, Іван Ясінскі, са Старой Слабады – Іван Карэцкі, Ягор і Фёдар Рыбачонкі, з Казла – Міхаіл і Віктар Чыбіракі. Гэта былі смелыя і надзейныя людзі. Перш чым пайсці ў атрад, яны ў многім дапамагалі нам будучы сувязнымі».

Так пачалося партызанскае жыццё Віктара, поўнае трывог і што­дзённай рызыкі. Яго залічылі ва ўзвод разведкі. Менавіта ў тыя дні ў шматкіламетровых начных пераходах, у сутычках з ворагам пры разведцы боем, пры дыверсіях на чыгунках і шашэйных дарогах, у баях пры нападзенні на варожыя гарнізоны гартаваўся характар маладога абаронцы Радзімы-маці, якой ён даў клятву вернасці на ўсё жыццё. Тым больш, што толькі Радзіма засталася для яго адзінай маці, бо маці, якая нарадзіла, а таксама баць­ку і сястру фашысты расстралялі і спалілі ў іх хаце, калі ён пайшоў у партызаны. Віктар Чыбірак бясстрашна помсціў ворагу за пакуты савецкага народа, за загінулых родных. Аб мужнасці яго сведчаць зноў жа ўспаміны камандзіра 8-й партызанскай брыгады Сяргея Жуніна: «У адну з лістападаўскіх начэй 1942 года партызаны нашых трох атрадаў незаўважна падышлі да Шапялевічаў. У казарме варожага гарнізона свяціў агеньчык. Міхаіл Жэбуртовіч з братам Мікалаем, Аляксей Пацёмкін, Мікалай Лобач, Мікалай Лясун, Міхаіл Чыбірак і яго брат Віктар падпаўзлі да казармы і ўдарылі з аўтаматаў. Адначасова іх таварышы кінулі гранаты. Немцы выскок­валі праз вокны  кацельні ў бялізне. І ў гэты час з іх дзота застракатаў кулямёт. Віктар Чыбірак падкраўся і кінуў супрацьтанкавую гранату. Варожая агнявая кропка змоўкла».

– Так, нагадваю такі выпадак, –  гаварыў падчас нашай сустрэчы больш за 35 гадоў таму Віктар Фёдаравіч. – Вось колькі гадоў мінула, а памятаюцца розныя сутычкі з ворагам, тым больш – буйныя аперацыі, якой была, напрыклад, пры разгроме варожага гарнізона на станцыі Слаўнае, або баі, калі прарывалі блакаду.

У 1944 годзе, пачынаючы з лютага, 8-я партызанская брыгада, якая да гэтага дзейнічала ў Круглянскім, Крупскім, Бярэзінскім, Бялыніцкім, Талачынскім і іншых раёнах усходняй Беларусі, пачала баявыя дзеянні на захадзе краіны, у Брэсцкай вобласці. Ваяваў тут і партызанскі разведчык Віктар Чыбірак. У ліпені ж, актыўна дапамагаючы наступленню нашай арміі, партызанскія атрады брыгады сустрэліся з яе перадавымі часцямі. Многія з народных мсціўцаў пераводзіліся ў армейскія падраздзяленні. Цяпер ужо франтавым разведчыкам стаў Віктар Чыбірак.

–  Не пашанцавала дайсці да Берліна. Быў паранены пад Кёнігсбергам і на фронт больш не трапіў, –  успамінаў ветэран.

Так, на фронт Віктар Фёдаравіч больш не трапіў, тым больш, што ў хуткім часе краіна адзначыла сваю перамогу над фашысцкай Германіяй. Але да апошніх дзён былы партызан заставаўся верным дадзенай у дні яго трывожнай маладосці клятве сумленнага служэння сваёй Радзіме.

З першага мірнага дня ён працаваў механізатарам, працягваючы хлебаробскую справу бацькоў. І рабіў яе як належыць чалавеку, які адстаяў права на мірную працу ў смяротнай барацьбе. Нездарма да баявых узнагарод –  медалёў  «Партызану Айчыннай вайны» 2-й ступені і «За перамогу над Германіяй» –  дабавіліся ўзнагароды мірнага фронту: медаль «За працоўную доблесць» і ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, а таксама нагрудныя знакі «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва», «Удзельнік выстаўкі ВДНГ» і іншыя.

Па ўсім адчувалася, што час не можа сцерці з яго памяці жахлівы вобраз вайны. І Віктар Чыбірак лічыў сваім абавязкам расказваць тым, хто не бачыў яе, што гэта такое. І жыве вайна ў нашых сэрцах горкай памяццю, перададзенай ад старэйшых пакаленняў.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.