krupki.by

ru RU be BE en EN


Ніна Рыгораўна Дзеравяга адзначыла 95-ці гадовы юбілей

Автор / Земляки / Thursday, 03 September 2020 14:31 / Просмотров: 1246

Ніна Рыгораўна Дзеравяга – жыхарка Халопенічаў, 95 гадоў ёй споўнілася як раз на Яблычны Спас. І ў гэты дзень – 19 жніўня – у дом да юбіляра ішлі суседзі, знаёмыя, прыехалі блізкія і родныя.

Павіншаваць Ніну Рыгораўну з нагоды адметнай даты прыйшлі старшыня Халопеніцкага сельвыканкама Андрэй Вакулаў, упраўляючы справамі сельвыканкама Святлана Сыцік, старшыня ветэранскай арганізацыі Халопеніцкага сельсавета Марыя Ганчарова. У адрас слаўнага юбіляра было сказана шмат цёплых слоў, уручаны падарунак.

Падчас сустрэчы імянінніца расказала, што нарадзілася і вырасла ў вёсцы Кляпчава, што на Сенненшчыне, у шматдзетнай сям’і: у бацькоў было 10 дзяцей, а Ніна – самая малодшая. Дзяўчынка закончыла 7 класаў мясцовай школы, і ў хуткім часе была прызначана брыгадзірам у першым у раёне калгасе «Полымя», дзе працавалі і яе бацькі.

Калі пачалася вайна, дзяўчыне не было яшчэ і 16-ці гадоў. Наша гераіня неахвотна ўспамінае ваенныя часіны. Яе сям’і, як, дарэчы, і многім іншым, прыйшлося перажыць нястачу і голад. З болем яна нагадвала, як у партызаны ішлі родныя і блізкія людзі, як у вёску прыязджалі паліцаі, дапытваліся ва ўсіх аб сувязях з партызанамі.

Пасля вайны Ніна Рыгораўна скончыла Гродзенскі кааператыўны тэхнікум і ў 1948 годзе прыехала працаваць у Халопенічы. Згодна яе слоў, «тут быў якісьці рай». Ніне Рыгораўне вельмі спадабаўся пасёлак. Тут яна сустрэла і свайго будучага мужа – Фёдара Фаміча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. У 1949 годзе маладыя людзі ўзялі шлюб. Муж быў начальнікам участка па вырошчванні льну, упраўленне якога знаходзілася ў Мінску, а сама яна 30 гадоў адпрацавала таваразнаўцам у мясцовым сельскім спажывецкім таварыстве. Перад выхадам на заслужаны адпачынак два гады займала пасаду бухгалтара на Халопеніцкім масласырзаводзе.

Ніна Рыгораўна рана засталася ўдавой. Сама паднімала на ногі дваіх дзяцей – сына і дачку.

У Ніны Рыгораўны трое ўнукаў і чацвёра праўнукаў, якіх яна заўсёды чакае да сябе ў госці. Далучаемся да шматлікіх пажаданняў і зычым Вам, шаноўная імянінніца, доўгіх гадоў жыцця, здароўя, дабрабыту і бадзёрасці.

Фота Святланы СЫЦІК.

Автор

admin

admin

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.