krupki.by

ru RU be BE en EN


Амаль 50 гадоў аддала любімай справе настаўніца Надзея Бычко

Автор / Земляки / Tuesday, 06 April 2021 15:08 / Просмотров: 3925

«Правільна выбраная прафесія – гэта не проста ўдала ці няўдала прынятае ў юнацтве рашэнне, а даволі часта шчаслівы лёс, актыўнае творчае і радаснае жыццё», – так мяркуе педагог-ветэран Надзея Уладзіміраўна Бычко, якой гэтымі веснавымі днямі споўнілася 85 гадоў.

Святкаваць юбілей да Надзеі Уладзіміраўны прыйшлі тыя, хто асабліва дарагі: родныя, блізкія, настаўнікі Крупскай раённай гімназіі, суседзі, райкам прафсаюза і раённы савет ветэранаў работнікаў адукацыі. Прысутныя не толькі віншавалі юбіляра, але і дзякавалі за мудрыя парады, за дабрыню і развагу, жадалі моцнага здароўя.

Надзея Уладзіміраўна Бычко, якой гэтымі веснавымі днямі споўнілася 85 гадоў
Надзея Уладзіміраўна Бычко, якой гэтымі веснавымі днямі споўнілася 85 гадоў

Энергічная, добразычлівая, мілавідная Надзея Уладзіміраўна за сваё жыццё дасягнула многага.

З дзяцінства ўсе дарогі вялі яе ў школу, творчае станаўленне пачалося ў сярэдняй школе г.п. Мір, што на Гродзеншчыне, дзе яна была пастаяннай удзельніцай алімпіяд па рускай мове і літаратуры. Яркая зорка ведаў указала шлях да наступнага этапа – Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага, філалагічны факультэт. Вучоба па выбранай спецыяльнасці дапамагла пераканаць студэнтку ў правільнасці выбару будучай прафесіі і зразумець: прага творчасці бязмежная.

Пасля заканчэння інстытута з вялікім задавальненнем працавала настаўніца ў Мікалаеўшчынскай сярэдняй школе Стаўбцоўскага раёна. У 1976 го­дзе Надзея Уладзіміраўна разам з сям’ёй пераязджае ў г.п. Крупкі: настаўніца і арганізатар па пазакласнай і пазашкольнай рабоце Льнозаводскай, Крупскай пасялковай школ, крупскай СШ № 2, загадчык раённага метадычнага кабінета.

Дзе б ні працавала Надзея Уладзіміраўна, у цэнтры яе ўвагі заўсёды былі рэзультатыўнасць навучання і выхавання падрастаючага пакалення. Хочацца адзначыць яе ўменне адчуваць кожнага вучня, заўважаць яго індывідуальныя магчымасці і асаблівасці. Пад непасрэдным кіраўніцтвам Надзеі Ула­дзіміраўны ў крупскай сярэдняй школе № 2 была арганізавана пошукавая работа – вучні збіралі матэрыялы аб Алене Фёдараўне Колесавай, а сустрэчы з баявымі сяброўкамі, роднымі Героя Савецкага Саюза займалі асаблівае месца ў дзейнасці настаўніцы.

Былая калега па рабоце Ія Міхайлаўна Лучына адзначае: «Адметнымі рысамі характару і прафесійнай дзейнасці Надзеі Уладзіміраўны былі няспынны творчы пошук і стратэгічнае мысленне ў дасягненні пастаўленых мэт і асабістая адказнасць. На­дзеі Уладзіміраўне было ўсё да спадобы, чым яна займалася».

А яе сын Юрый дадаў: «Нават не пытайцеся, якое ў мамы было любімае месца, акрамя дома. Бясспрэчна, гэта школа».

І гэта сапраўды так.

Прафесійная дзейнасць гэтага чалавека адзначана шматлікімі ўзнагародамі: знакам «Выдатнік народнай асветы БССР», граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства асветы БССР, а ў 1978 годзе Надзея Уладзіміраўна была абрана дэлегатам VІ з’езда настаўнікаў рэспублікі.

Сама ж Надзея Уладзіміраўна з гонарам заўсёды паўтарае: «За ўсе ўзнагароды я абавязана калектывам, дзе я працавала. Я ўдзячна лёсу за сустрэчу з цудоўнымі калегамі».

Амаль 50 гадоў аддала наша гераіня сваёй любімай справе і заўсёды заставалася неабсяжным акіянам сціпласці, прыстойнасці і чалавечнасці.

«Запрашаю вас на 90-гадовы юбілей», – з усмешкай мовіла на развітанне наш юбіляр.

Хай жа ўсе нягоды і праблемы, шаноўная Надзея Уладзіміраўна, не дакранаюцца да Вас і Вашых блізкіх. Дай Бог Вам здароўя і здзяйснення ўсіх мар.

З вялікай павагай і любоўю – Валянціна СКВАРКОЎСКАЯ, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі работнікаў адукацыі.

Автор

admin

admin

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.