krupki.by

ru RU be BE en EN


Калі пачалася акупацыя, не ўсе змірыліся з новым парадкам, cярод іх былі дзяўчаты з вёскі Тапарышча

Автор / Земляки / Thursday, 20 March 2025 09:23 / Просмотров: 1059

Калі пачалася акупацыя, жыхары Крупшчыны ў поўнай меры зведалі нацысцкі «новы парадак». Далёка не ўсе з ім змірыліся. Сярод іх былі і дзяўчаты, камсамолкі з вёскі Тапарышча.

Іх хлопцы-равеснікі ў гэты час былі на фронце. Дзяўчаты вырашылі па меры сваіх магчымасцей весці барацьбу з ворагам на акупіраванай тэрыторыі.

У падпольную групу ўвайшлі Марыя Васільеўна Маскалёва (Мамікава), Ганна Дзям’янаўна Маскалёва, Ганна Ісакаўна Барсукова, Галіна Сямёнаўна Барсукова і Вера Арсенцьеўна Палітыка. Сваім кіраўніком яны выбралі як больш вопытную і дарослую Галіну Сямёнаўну Барсукову. Яна пасля заканчэння Віцебскага педтэхнікума ўжо да вайны працавала настаўніцай у вёсцы Асавец Бешанковіцкага раёна. Калі пачалася вайна, Галіна Сямёнаўна вярнулася ў сваю родную вёску.

Хутка патрыёткі ўстанавілі сувязь з партызанамі. Сувязнымі працавалі Марыя Маскалёва і Вера Палітыка. Яны перадавалі звесткі аб варожых гарнізонах, перамяшчэннях гітлераўскіх вайсковых часцей і паліцэйскіх. У прыватнасці, дзяўчаты звязаліся з паліцэйскімі з гарнізона вёскі Лютыя. Рыхтаваўся пераход на бок партызанаў, але нечакана камандзір лютаўскага гарнізона Барысаў быў арыштаваны гестапаўцамі. Пры вобыску было знойдзена пісьмо партызанскага камандзіра. Ад Барысава нітачка пацягнулася і да падпольшчыкаў. Вера Палітыка паспела збегчы ў лес да партызанаў, знаходзілася да 12 ліпеня 1944 года ў брыгадзе Дубава, дзейнічала ў прарыве блакады ў маі 1944 года.

Марыя Васільеўна Маскалёва (Мамікава), Вера Арсенцьеўна Палітыка, Ганна Дзям’янаўна Маскалёва, Ганна Ісакаўна Барсукова.

Астатніх арыштавалі і накіравалі ў канцлагер Асвенцым. Дадому пасля вайны вярнуліся не ўсе. Галіна  Сямёнаўна Барсукова некаторы час працавала настаўніцай у школе, затым выйшла замуж і пераехала на пастаяннае месца жыхарства на радзіму мужа, на Украіну. Марыя Васільеўна Маскалёва таксама пасля вайны выйшла замуж і жыла ў вёсцы Язбы. Аб нямецкай няволі ўсё жыццё нагадвалі шасці­значныя лічбы – нумар вязня – выкалатыя на руцэ… Марыя Маскалёва і Барсукова Галіна пасля вайны былі ўзнагароджаны медалямі «Партызану Айчыннай вайны» першай ступені. Лёс астатніх невядомы.

У 1966 годзе ў Маскву ў аддзел па ўліку персанальных страт сержантаў і салдат Савецкай Арміі паступіла пісьмо ад маці Кацярыны Нічыпараўны Трыпуцень з просьбай устанавіць лёс дачкі. У адказе на гэтае пісьмо Крупскі райваенкам адказаў, што па сведчаннях удзельнікаў парызанскага руху ў раёне ўстаноўлена, што Кацярына Нічыпараўна сапраўды знаходзілася ў партызанскім атрадзе, але згінула без вестак вясной 1941 года падчас карнай аперацыі гітлераўцаў. Сведкаў гібелі Трыпуцень няма. Адзначым, тым не менш, што на фота Кацярыны Трыпуцень, якое ў свой час даслалі нам па нашай просьбе краяведы са Стараслабадской школы, на адваротным баку адзначана, што яна загінула 28 сакавіка 1942 года.

У заключэнні звернем увагу на лёс члена падпольнай арганізацыі в. Восава Зуёнак Кацярыны Пятроўны. Вядома толькі, што яна была арыштавана гестапа. Далей яе лёс не вызначаны. Тым не менш, падкрэслім, што ў 1986 годзе яна была ўзнагароджана юбілейным ордэнам Айчыннай вайны другой ступені. Згодна з данымі сайта «Памяць народа», адзначана толькі аб узнагаро­дзе, няма ўзнагараднога ліста. Гэта можна растлумачыць тым, што ў 1986 годзе гэтым ордэнам узнагароджваліся толькі жывыя ветэраны. Але і на сайце «Подз­віг народа», дзе таксама адзначана яе ўзнагарода ордэнам, не зме­шчаны ўзнагарадны ліст, што ўжо з’яўляецца выключэннем. Хутчэй за ўсё Кацярына Зуёнак загінула ў засценках гестапа.

Мы ўзгадалі толькі тых, хто за сваю падпольную дзейнасць атрымаў урадавыя ўзнагароды. На самой справе, маладых падпольшчыкаў было значна больш.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук. Фота прадастаўлена аўтарам.

Автор

admin

admin

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.