krupki.by

ru RU be BE en EN


Смяртэльнай рызыцы падвяргаліся людзі, якія распаўсюджвалі лістоўкі, праводзілі разведку ў варожых гарнізонах

Автор / Земляки / Thursday, 03 April 2025 08:29 / Просмотров: 752

У папярэдніх нарысах вялася размова пра дзяўчат-патрыётак, якія вялі падпольную барацьбу з ворагам. І вось – новыя звесткі.

Апошняя публікацыя была прысвечана маладым падпольшчыцам з вёскі Тапарышча. У тым ліку пра настаўніцу Веру Арсенцьеўну Палітыка, пра далейшы лёс якой невядома.

Але нядаўна нам патэлефанавала Галіна Аляксандраўна Ляшкова і паведаміла, што на здымку яна пазнала сваю былую сяброўку, з якой разам працавалі настаўніцамі ў першыя пасляваенныя гады ў Старабобрскай пачатковай школе. Супалі і яе анкетныя даныя. Але працавалі яны каля года, пакуль школу не расфарміравалі – жыццёвыя шляхі дзяўчат разышліся. Магчыма, хтосьці ведае пра дальнейшы лёс Веры Арсенцьеўны, пажадана, каб паведамілі ў рэдакцыю газеты.  Дарэчы, у інтэрнеце знайшлі звесткі пра Веру Арсенцьеўну Бялькову з вёскі Лютыя, якая пасля вайны была ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны другой ступені. Улічваючы, што вёска Лютыя адносна недалёка ад Тапарышча, не выключана, што размова ідзе пра аднаго і таго ж чалавека. Магчыма, яна змяніла прозвішча ў сувязі са шлюбам…

У працяг размовы пра дзяўчат з Тапарышча зазначым, што, згодна з архіўнымі звесткамі, гестапаўскімі ордэрамі ў Тапарышчы арыштаваны ў адзін дзень, 8 мая 1944 года, яшчэ некалькі маладых дзяўчат: Ніна Агаф’еўна Быкава, Марыя Трафімаўна Падбярэзкіна, Кацярына Сцяпанаўна Казак. Магчыма, гэта быў проста «хапун» моладзі для накіравання на прымусовыя работы ў Германію, а магчыма – як падпольшчыц. Далейшы іх лёс нам невядомы. Можа, хто ведае з чытачоў?

Прыкладаў падпольнай работы настаўніц падчас нацысцкай акупацыі шмат. Перад вайной у адной з вясковых школ недалёка ад Халопеніч працавала настаўніцай ураджэнка гэтага мястэчка, камсамолка Таццяна Рыгораўна Лаппо. Яна ўзначаліла падпольную маладзёжную арганізацыю. З ліпеня 1941 года падпольшчыкі, як адзначана ва ўзнагародным лісце Лаппо з нагоды яе ўзнагароджвання медалём «За адвагу», былі звязаны з групай патрыётаў на чале з Ярашам. З кастрычніка 1942 да чэрвеня 1944 года яны працавалі пад кіраўніцтвам Халопеніцкага падпольнага райкама камсамола.

Дарэчы, пра Таццяну Рыгораўну згадвала ў сваіх успамінах падпольшчыца з вёскі Язбы настаўніца Дар’я Сямёнаўна Майсеенка.

Здаецца, дзейнасць падпольшчыкаў не такая прыкметная. Але трэба ўлічваць, якой смяртэльнай рызыцы падвяргаліся людзі, якія распаўсюджвалі лістоўкі, праводзілі разведку ў варожых гарнізонах, наладжвалі сувязь з тымі паліцэйскімі, якія ў большай частцы па прымусу пайшлі на службу да акупантаў, падчас гэтай сувязі выяўлялі тых, хто быў згодны падтрымліваць сувязь з партызанамі, ды і не толькі гэта…

Вось што, напрыклад, адзначана ў баявой характарыстыцы Таццяны Рыгораўны з нагоды, як адзначалася вышэй, узнагароды яе медалём «За адвагу»:

«Лаппо Т.Г. с июля 1941 года была связана с партизанским отрядом под командованием Яроша: пекла хлеб, доставляла продукты, снабжала сведениями о гарнизонах противника, о передвижениях гитлеровцев…В декабре 1942 года связалась с подпольным райкомом комсомола, создала среди учителей подпольную организацию. Подпольщики действовали в Холопеничском, Заборском и других гарнизонах. Они передали партизанам бригады имени Кирова медикаментов на 10 тысяч рублей, бумаги на 10 тысяч рублей…С группой партизан бригады имени Кирова ходила в качестве проводника на большак, минировала дорогу, в результате взорваны повозка с тремя полицейскими, автомашина. Она носила пакеты от командира диверсионной группы капитана Павлова, от командира партизанского отряда имени Кирова и РК ЛКСМБ в гарнизоны полиции и приносила ответы. Передала партизанам снайперскую винтовку, распространяла подпольную литературу. Лаппо, не щадя своей жизни, выполняла поручения РК ЛКСМБ и руководства партизанских отрядов».

Акрамя медалі «За адвагу», Лаппо была таксама ўзнагароджана медалём «Партызану Айчыннай вайны» першай ступені, ордэнам Айчыннай вайны другой ступені.

У заключэнне адзначым наступнае: у публікацыях размова ідзе не проста пра дзяўчат-падпольшчыц, а пра настаўніц, якія не толькі да вайны вучылі дзяцей любіць сваю Радзіму, але і падчас ліхалецця асабістым прыкладам пацвердзілі гэта. Нагадаем персанальна, што гэта Дар’я Сямёнаўна Майсеенка, Таццяна Рыгораўна Лаппо, Вера Фёдараўна Шкурко, Галіна Барсукова, Яўгенія Парфёнаўна Грэбень і іншыя. Дададзім, што Яўгенія Парфёнаўна таксама  была ўзнагароджана медалём «Партызану Айчыннай вайны» другой  ступені. Як адзначалася ва ўзнагародным лісце, спачатку ў 1941 годзе была звязана з групай партызан пад камандаваннем Таубіса, але ў лютым 1942 года арыштавана гестапа. Пазней, з лютага 1943 года да чэрвеня 1944 года, працавала сувязной, выконвала даручэнні падпольнага райкама камсамола. У прыватнасці, з яе дапамогай 17 паліцэйскіх з узбра­еннем перайшлі на бок партызан і ў складзе атрада «За перамогу» вялі ўзброеную барацьбу з ворагам.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.