krupki.by

ru RU be BE en EN


Успаміны ваенных ліхалеццяў засталіся для Валянціны Захараўны Бараулі ранамі на ўсё жыццё

Автор / Земляки / Friday, 02 May 2025 15:43 / Просмотров: 928

Жыхарцы вёскі Гумны было амаль пяць гадоў, калі прыйшлі немцы ў сяло.

І хавацца давялося дзяўчынцы не як у дзіцячай гульні, а па-даросламу, каб выжыць.

І хоць прайшло 80 гадоў пасля заканчэння вайны, тыя жудасныя адчуванні і сёння жывуць у сэрцы жанчыны.

– У вёску нашу раптоўна прыйшлі немцы, – успамінае Валянціна Захараўна. – Прыехалі з боку Беразіно. Сяло ацапілі. У канцы вёскі стаяла канюшня вялікая. Ведама, жыхароў тады многа было, не тое, што цяпер. Пачалі зганяць жанчын з дзецьмі ў канюшню, а мужчын – у адну хату. Ужо не памятаю, ці начавалі мы ў той канюшні. Але здавалася, што доўга былі там. Моладзь, асабліва дзяўчаты, уцяклі ў балота, на астравок. З Чэрняўкі яшчэ пад’ехалі немцы і вынеслі такі вердыкт: «Мужчыны, што былі дома, значыць, не партызаны». Пайшлі чуткі, што ўсіх не будуць катаваць. Кожны мужчына выгукваў сваю сям’ю, якая апынулася ў канюшні. Каго не клікаў гаспадар, значыць, ён у партызанах, а сям’ю забівалі. Нас бацька выклікаў. Разам з іншымі нас перагналі на лог. А тых, хто засталіся ў канюшні, расстралялі і закапалі побач. Цяпер на тым месцы помнік стаіць. Мы чулі стрэлы – страшна было. І тых дзяўчат на балоце злавілі, прыгналі ў вёску, таксама забілі, у другой ямцы закапалі побач.
Бачна было, як цяжка суразмоўцы гаварыць пра тое.

– Пасля ў вёсцы стаяў нямецкі гарнізон, – працягвае Валянціна Захараўна. – Немцы жылі ў сярэ­дзіне вёскі. Стаялі вышкі высокія. З тых ямак, дзе людзей закапалі, пачаў разносіцца па вёсцы непрыемны пах. Жыхары пачалі прасіць у немцаў дазволу раскапаць ямкі і пахаваць людзей. Праўда, яны дазволілі. Сваякі пахавалі людзей на могілках. Збівалі скрыні. У адну скрыню клалі ўсю сям’ю, бо не было калі труны рыхтаваць. Ды і немцы падганялі, каб хутчэў усё зрабілі. Памятаю, што мы, дзеці, вельмі баяліся немцаў. Бацьку нашага арыштавалі, завезлі ў Крупкі, там і загінуў. Мама казала, што яго разам з іншымі спалілі. Нас у мамы засталося трое. Дапамагаў нам бацькаў брат. Ён тады быў ужо старым, ваяваў яшчэ на Першай імперыялістычнай вайне. Як ворагаў пагналі ўжо, хаваліся людзі – хто ў ёўні, гэта хлеў, дзе зярно малацілі, хто ў кустах. Немцы ноччу ішлі па полю з фанарыкамі. Нас дзядзька схаваў у ямцы, дзе бульбу захоўвалі. Як фашысты вёску пакідалі, забралі нашу кароўку.
Нялёгкім было жыццё і пасля вайны. Многія жанчыны засталіся без гаспадароў з дзецьмі на руках, якім давялося рана стаць дарослымі. Дапамагалі па гаспадарцы, і разам з тым вучыліся.

– У Гумнах была сямігодка, – кажа Валянціна Захараўна. – Помню, як хадзіла ў школу басанож, бо не было што абуваць. Неяк, пакуль ішлі ўрокі, выпаў снег. Дык дадому па снезе бегла. Ой, цяжка было. Ды і есці не было што. Як толькі сыходзіў снег, ішлі на поле, капалі шупікі – гэта бульба гнілая. Мама ўвесь час хварэла. Таму, скончыўшы сямігодку, я пайшла працаваць на ферму. Спачатку кароў даіла. Як маладую даярку, адправілі ў Маскву на выставу народнай гаспадаркі. А як вярнулася, прызначылі брыга­дзірам. А яшчэ паступіла вучыцца ў Жодзіна. 43 гады працавала на ферме, ­адтуль і на пенсію пайшла. Так усё жыццё ў працы і прайшло. Нікому не жадаю зведаць жудасці вайны. Хай будзе заўсёды мір на зямлі!

Фота Святланы ГРЫНЬ і Аляксандра БУДЗЬКО.

Автор

Инна Гара

Инна Гара

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.