krupki.by

ru RU be BE en EN


Сям’я Данілавых са Стараселля ганарыцца ўраджаем перцаў, таматаў і бульбы

Автор / Земляки / Thursday, 24 November 2016 08:05 / Просмотров: 5264

Адразу варта зазначыць, што з гаспадыняй добраўпарадкаванай сядзібы ў аграгарадку Стараселле, былым аграномам гаспадаркі Тамарай Данілавай я знаёма ўжо даўно. А вось з яе мужам – Леанідам Фёдаравічам – толькі завочна.

Апошняя наша сустрэча адбылася ў раённым Цэнтры культуры на падвядзенні вынікаў раённага конкурсу «Лепшае ветэранскае падвор’е», куды Тамара Уладзіміраўна ра-зам са сваёй аднадумцай з Каменкі Настассяй Цыбулька прывезла самую розную прадукцыю, вырашчаную на сваім прысядзібным участку.

Скажу з упэўненасцю, што многія ў той першы лістападаўскі дзень засталіся ў захапленні ад выстаўленага ў спецыяльна адведзеным месцы. Тут былі цыбуля ранняя і позняя, часнок, перац, морква, буракі, бульба, грушы, яблыкі, маліна... А яшчэ – закрытыя трохлітровыя слоікі перцаў і таматаў, асарці «Агарод». Упрыгожвалі ўсю кампазіцыю з агародніны – кветкі, якія напрыканцы былі падораны амаль усім удзельнікам гэтай сустрэчы, і апетытны пірог з павідлам, спечаны гаспадыняй.

– Калі раней у цыбулі «сямейка» было па 7-8 цыбулінак, дык сёлета па 12-15, – гаварыла Тамара Уладзіміраўна. – Урадзілі ў нас і перцы гатунку «фен» – доўгія, а таксама «тайфун» – кароткія і мясістыя. Парадавалі сёлета і кабачкі гатунку «дзіва» – такой формы, як бутэлькі. Ля агароджы пасадзілі мы і 10 семак кавуноў гатунку «агеньчык», такія, якія вырошчвае наш Прэзідэнт. Ведалі, што яны непатрабавальныя, выспяваюць за 73-83 дні. Скажу без пахвальбы, што любаваліся імі ўсе, хто праходзіў міма. І выраслі яны ў нас не трохкілаграмовыя, як было напісана, а вагой па 5-6 кілаграмаў. І самі елі, і частавалі суседзяў, сваіх блізкіх і знаёмых. Вельмі ўжо ўдаліся!

Шмат цікавага расказала Тамара Данілава пра свой падворак. Аказваецца, тут раскашуюць чарэшні, грушы беларускіх гатункаў «Проста Марыя», «Алеся» і «Антэй», якія захоўваюцца ажно да сакавіка і саджанцы якіх гаспадар набывае ў Самахвалавічах. А што ўжо казаць пра бульбу! Беларускі ранні гатунак «зорачка» ўрадзіў на славу: з гектара пасеваў яго было сабрана па 580 цэнтнераў! Па 400 цэнтнераў з гектара было атрымана і бульбы гатунку «лілея». І тут варта зазначыць, што перавага аддаецца толькі раннім беларускім гатункам.

– Усе ў Стараселлі ведаюць, што першы агурок – у Данілавых, першы памідор – таксама, – працягвала Тамара Уладзіміраўна. – Кажуць, у Леаніда, маўляў, лёгкая рука, што пасадзіць, тое абавязкова вырасце. А я дабаўлю, што майму Лёню дапамагаюць «Экасіл» і толькі арганічныя ўгнаенні. У нас на агародзе ніякай хіміі няма. Мы, дарэчы, усё робім з душой. Калі жадае душа, тады і садзім, сеем, не глядзім на ўсякія месячныя календары. Мо’ і зайздросціць нам хто, але я на ўсё жыццё запомніла словы добра вядомага ўсім Аляксея Іванавіча Гаміна: «Поспех і ўдача прыходзяць самі па сабе, а зайздрасць трэба заслужыць».

Добрыя і цёплыя словы гаварыла Тамара Уладзіміраўна ў адрас сваёй блізкай суседкі, выдатнай і вопытнай агародніцы Таццяны Канстанцінаўны Жукавай, якая заўсёды дзеліцца з ёй насеннем, падказвае, раіць, як і што лепей зрабіць. Яны разам любуюцца шматлікімі кветкамі, што растуць на клумбах і ў палісадніку Данілавых, атрымліваюць асалоду ад водару «начной феі» і, наогул, ад усяго таго, што ствараецца іх рукамі.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.