krupki.by

ru RU be BE en EN


Крупчанка Валянціна Скваркоўская стала пераможцай літаратурнага конкурсу "Радзіма мая дарагая"

Автор / Земляки / Thursday, 08 March 2018 13:00 / Просмотров: 7697

Валянціна СкваркоўскаяХХV Міжнародная кніжная выстава-кірмаш, прысвечаная Году малой радзімы і міжнароднаму супрацоўніцтву беларускіх пісьменнікаў з літаратарамі розных краін, закончыла сваю работу 4 сакавіка. На адкрыцці гэтага значнага мерапрыемства прысутнічала і крупчанка, ветэран педагагічнай працы Валянціна Скваркоўская, якая была запрошана як адна з пераможцаў рэспубліканскага конкурсу ў намінацыі «Проза».

Варта адзначыць, што напярэдадні правядзення выставы-кірмашу Саюзам пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Алеся Бачылы быў арганізаваны літаратурны конкурс «Радзіма мая дарагая».

– Калі я даведалася аб гэтым конкурсе, адразу вырашыла прыняць у ім удзел, – расказвала Валянціна Іванаўна. – Справа ў тым, што творчасць Алеся Бачылы мне, як выкладчыку беларускай мовы і літаратуры, добра вядомая. Многія тэксты паэта пакладзены на музыку. Упэўнена, што ўсе ведаюць яго песню «Радзіма мая дарагая», якой і быў названы літаратурны конкурс. Пры напісанні конкурснага твора я імкнулася выказаць сваю любоў да маёй маленькай радзімы і любай Беларусі, да маіх паважаных землякоў. Нарадзілася я ў вёсцы Сяліба, што на Бярэзіншчыне. Гэта вёска і радзіма беларускага паэта і празаіка Рыгора Няхая. У вёсцы Месціна Бярэзінскага раёна нарадзіўся яшчэ адзін знакаміты беларускі паэт, сатырык, празаік, драматург Міхась Скрыпка. Не забылася і пра знакамітых крупчан, бо на Крупшчыне я жыву ўжо 46 гадоў, і яна стала для мяне роднай. Міхась Калачынскі, Васіль Зуёнак, Міхаіл Пацёмкін, Васіль Макарэвіч, Змітрок Марозаў – прозвішчы гэтых і іншых паэтаў, якіх узрасціла крупская зямля, таксама былі нагаданы ў маёй творчай рабоце.

Далей Валянціна Скваркоўская гаварыла аб тым, што, нягледзячы на маразы, шматлікія наведвальнікі запоўнілі выставачную прастору, на якой размясціліся экспазіцыі выдавецтваў з 32 краін Еўразіі і Амерыкі. Асаблівае ўражанне на яе аказаў беларускі павільён, дзе пад знакам Года малой радзімы было прадстаўлена шмат цікавых краязнаўчых і этнаграфічных выданняў.

– Арганізатарам удалося ператварыць плошчу выставы ў захапляльную і поўную сюрпрызаў інтэрактыўную прастору, на якой можна было не толькі набыць новыя выданні, але і ўбачыць шмат знакамітасцяў, – адзначыла Валянціна Іванаўна. – Эмоцыі, можна сказаць, зашкальвалі. Удзельнікамі літаратурнага конкурсу сталі больш 100 чалавек. Гэта прадстаўнікі розных прафесій і ўзростаў, не толькі беларускія, але і замежныя аўтары, якія маюць сувязь з нашай краінай. Маімі канкурэнтамі былі пісьменнікі, паэты, журналісты. Пераможцамі ж аказаліся толькі 15 удзельнікаў. Таму мне вельмі і вельмі дарагая атрыманая перамога – Дыплом ІІІ ступені.

Автор

admin

admin

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.