krupki.by

ru RU be BE en EN


Памяць 96-гадовай Надзеі Лобач добра захавала ўсе гады ліхалецця

Автор / Земляки / Monday, 02 July 2018 13:39 / Просмотров: 5358

Калі пачалася вайна, Надзеі Аляксандраўне было крыху больш за 19 гадоў. І ўспаміны аб ёй да гэтага часу прыносяць боль. Падчас размовы яна нагадала, што толькі ў Старым Сакале, дзе нарадзілася, у гады Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі 4-х мірных вяскоўцаў, а на франтах загінулі і прапалі без вестак 11 жыхароў.

– 25 чэрвеня 1941 года, калі Мінск ужо гарэў, мы, маладыя людзі з населеных пунктаў Ухвальшчыны, у чарговы раз ішлі на аэрадром у Дакудава капаць супрацьтанкавыя рвы, – успамінае Надзея Аляксандраўна. – Ішлі пяшком, але ў той дзень не працавалі, бо ўжо сюды падыходзілі немцы. Мы толькі перайшлі станцыю Крупкі, як пачалася бамбёжка. І па добра знаёмай нам дарозе праз Слоўч ледзь дабраліся да Старага Сакала. У хуткім часе і праз нашу вёску немцы праехалі на матацыклах, а вось абознікі крыху затрымаліся. На той час сем’і былі вялікімі, у кожнай па шэсць – дзесяць дзяцей. Таму і моладзі было шмат. У маіх бацькоў нас нарадзілася сямёра. Мне яшчэ не было і 15-ці гадкоў, а я ўжо ў калгасе «Іскра» прывучылася да работы на палетках. І ў вайну не сядзелі без справы. Запісваліся ў штатныя работнікі і сплаўлялі па рацэ лес, наводзілі парадак на лясных дзялянках.

Надзея Аляксандраўна расказвала, якімі нялёгкімі аказаліся гэтыя гады. Нямецкія гарнізоны размяшчаліся побач – і на Ухвале, і ў Дзянісавічах, і ў Сакалавічах. З двароў гаспадароў пазганялі жывёлу. Немцы сказалі: «Партызан карміць не будзеце». І яе бацькі паставілі карову ў хляве сваячкі, якая жыла на Ухвале паблізу нямецкага гарнізона. І цэлы год праз лес за 2 кіламетры бацька і маці хадзілі яе карміць і даіць. І як жа ўсе радаваліся, калі пасля вызвалення яны прывялі дамоў карову з цяляці.

Нагадала мая гераіня і аб тым, як яны беглі па лесе да Дзянісавічаў, а гэта 6 кіламетраў, калі ўбачылі, што там быў збіты савецкі самалёт. У ім загінулі 4 чалавекі. Цяпер на месцы гібелі лётчыкаў устаноўлены памятны знак – камень-пліта з таблічкай.

– Летам 1944 года ад партызан, якія былі ў нашых лясах, мы ўжо ведалі, што Чырвоная Армія наступае, – працягвала Надзея Аляксандраўна. – У хуткім часе ўсё выразней была чуваць кананада пушак. А ў адну такую ноч усе пачулі вялікі грукат, бамбёжку. Хаця і разгубіліся адразу, але ўпэўніліся, што немцам прыходзіць канец. Яны ж, адчуваючы, што нядоўга засталося ім тут панаваць, аб’явілі, што пры адступленні вёску спаляць. Але гэтага не паспелі зрабіць, бо самі ўцякалі хто куды. І пасля асабіста мне даводзілася бачыць у лесе трупы нямецкіх салдат. А нашы некаторыя вяскоўцы, што заставаліся ў гады ліхалецця дома, пайшлі ў дзеючую армію. Хаця для нас і прыйшло вызваленне, але вайна працягвалася.

Надзея Аляксандраўна яшчэ доўга расказвала аб тым, што ў лістападзе 1944 года была завербавана на Урал, дзе ў Ніжнім Тагіле прабыла аж да красавіка 1946 года, аб цяжкой працы там, аб голадзе і холадзе. Аб тым, як сустрэлі там радасную вестку аб Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. І немагчыма было спыніць гэты няспешны аповяд, бо ў ім увесь лёс Надзеі Аляксандраўны Лобач.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.