krupki.by

ru RU be BE en EN

Акцыя «Наш жывёлавод» дабралася да ААТ «Майскае-Агра»



Акцыя «Наш жывёлавод» дабралася да ААТ «Майскае-Агра»

Автор / Экономика / Tuesday, 21 January 2020 15:08 / Просмотров: 1422

У мінулы выхадны дзень усе жывёлагадоўчыя феры і комплексы адкрытага акцыянернага таварыства «Майскае-Агра» наведалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Ілья Змачынскі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Козел, дырэктар гаспадаркі Юрый Малярэвіч і лідар прафсаюзнага камітэта сельгасарганізацыі Тамара Панкратава.

У калектыве МТК «Худаўцы». Першы рад – асемянатар Соф’я КАСЦЮКЕВІЧ, Тамара ПАНКРАТАВА, Вольга ЧАЙКОВА, дырэктр гаспадаркі Юрый МАЛЯРЭВІЧ; другі рад – галоўны заатэхнік Юрый ГАЛАДОК, даярка Таццяна КРАЎЧАНКА, старшыня прафкама работнікаў АПК Валянціна КОЗЕЛ, даярка Любоў ДРАНІЦА.
У калектыве МТК «Худаўцы». Першы рад – асемянатар Соф’я КАСЦЮКЕВІЧ, Тамара ПАНКРАТАВА, Вольга ЧАЙКОВА, дырэктр гаспадаркі Юрый МАЛЯРЭВІЧ; другі рад – галоўны заатэхнік Юрый ГАЛАДОК, даярка Таццяна КРАЎЧАНКА, старшыня прафкама работнікаў АПК Валянціна КОЗЕЛ, даярка Любоў ДРАНІЦА.

– Чацвёрты год запар рэспубліканскі прафсаюзны камітэт работнікаў аграпрамысловага комплексу праводзіць акцыю «Наш жывёлавод», – нагадала Валянціна Козел. – Усю ўвагу ў гэты перыяд мы ўдзя­ляем жывёлаводам, адра­суем ім словы падзякі за працу, уручаем падарункі. І гэтыя ўшанаванні заслужаныя – за добрасумленныя адносіны да выканання сваіх абавязкаў, дасягненне вытворчых паказчыкаў і адданасць выбранай прафесіі.

Не чакалі гасцей увечары 19 студзеня на малочнатаварным комплексе «Худаўцы». Людзі, як заўсёды, працавалі, кожны выконваў свае непасрэдныя абавязкі.

Усе, прыемна здзіўленыя, пачулі шчырыя словы за працу, пад апладысменты быў уручаны падарунак загадчыцы малочнатаварнага комплексу Вользе Чайковай, якая ў сваю чаргу адзначыла стараннасць і ўвішнасць усіх жывёлаводаў, іх адносіны да справы. Госці уручылі салодкі падарунак, каб за цёплай гарбатай жывёлаводы маглі сагрэцца і пагаварыць аб планах на дасягненне яшчэ вышэйшых паказчыкаў.

Валянціна КОЗЕЛ і Тамара ПАНКРАТАВА павіншавалі калектыў МТФ «Ротань» – асемянатара Любоў АРЭХАЎКУ, брыгадзіра Таццяну СЯРЭНЕВУ, даярак Алену БЕДНАРЫК, Святлану СЕРАЦЕНКА і Аксану МАКСАК.
Валянціна КОЗЕЛ і Тамара ПАНКРАТАВА павіншавалі калектыў МТФ «Ротань» – асемянатара Любоў АРЭХАЎКУ, брыгадзіра Таццяну СЯРЭНЕВУ, даярак Алену БЕДНАРЫК, Святлану СЕРАЦЕНКА і Аксану МАКСАК.

Варта зазначыць, што нечаканым для жывёлаводаў стаў візіт гасцей і на малочнатаварную ферму «Ротань» гаспадаркі. Зноў жа кожны быў заняты на сваім участку работы. Працэсам кіравала брыгадзір фермы Таццяна Сярэнева, якая не так даўно займае гэту пасаду. А падарунак Валянціна Козел уручыла асемянатару Любові Арэхаўка, якая працуе ў гаспадарцы амаль усё сваё жыццё. Дарэчы, і на гэтай ферме жывёлаводы імкнуцца працаваць адказна, добрасумленна, старанна.

Літаральна такія ж адносіны да сваіх непасрэдных абавязкаў і ў сямейнага падраду таварнай фермы «Майск» па дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы Ганны Карповіч, яе дочак Людмілы Лысакоўскай і Алы Карповіч. Тут, дзякуючы вопытным і ўвішным працаўнікам, сярэднясутачныя прывагі даходзяць да аднаго кілаграма. Ганне Аркадзьеўне быў уручаны падарунак, а ўсім членам калектыву – вялікая каробка пячэння для чаявання. За цёплыя словы віншавання і шчырыя пажаданні госці пачулі: «Вялікі дзякуй!»

Яшчэ адным аб’ектам наведвання стала малочнатаварная ферма «Ігрушка». У пакоі адпачынку ў прысутнасці ўсіх жывёлаводаў прайшло ўшанаванне пераможцаў. Свае словы ў адрас працаўнікоў выказалі старшыня райвыканкама Анатоль Козел, яго намеснік Ілья Змачынскі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Козел. Былі адзначаны загадчыца фермы Зоя Куляй, аператары машыннага даення Алена Грабянцова, Мая Хадорчанка, Наталля Камоска. Тут жа калектыву фермы былі ўручаны падарункі: электрычны чайнік, кубкі і прысмакі. «Належныя паказчыкі натхняюць нас на далейшыя працоўныя поспехі, – адзначыла напрыканцы загадчыца фермы Зоя Куляй. – А ўвага кіраўніцтва і прафсаюза раёна ў чарговы раз даказваюць, што ў цэнтры ўвагі – просты працаўнік!»

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.