krupki.by

ru RU be BE en EN

Уборку ўраджаю неабходна правесці ў вельмі сціслыя тэрміны



Уборку ўраджаю неабходна правесці ў вельмі сціслыя тэрміны

Автор / Экономика / Tuesday, 04 August 2015 16:18 / Просмотров: 1946

Камбайнер Іван куркін і яго памочнік Дзяніс КляшчонакАб тым, што жніво-2015 мае свае асаблівасці – сёлета ўборку ўраджаю і падрыхтоўку палёў да сяўбы азімых неабходна правесці ў вельмі сціслыя тэрміны – добра ведаюць працаўнікі палёў адкрытага акцыянернага таварыства “Крупскі райаграсервіс”.

Пераканаліся ў гэтым і мы, калі, пад’ехаўшы на жніўны палетак, які раскінуўся адразу за вёскай Лазоўка, убачылі адразу трактары, што пасля ўборкі саломы аралі глебу, а воддалі – збожжаўборачныя камбайны.

– Усе мы разумеем, што ўраджай сабраць трэба вельмі хутка, – гаварыла галоўны аграном гаспадаркі Ілона Ляпеха. – Разумеем таксама, што час на правядзенне ўборачнай фактычна скараціўся на трэць, і пры гэтым, як было сказана старшынёй аблвыканкама, нельга забываць, што паводле тэхналагічных патрабаванняў ужо да 20 жніўня неабходна пасеяць рапс і свірэпіцу, да 20 верасня – азімыя культуры. І нашы механізатары стараюцца. З самай раніцы прыходзяць на мехдвор, каб падрыхтаваць свае палявыя караблі да выхаду ў поле. Чакаючы пакуль знікне раса і ў зерня будзе неабходная вільготнасць, разам з памочнікамі правяраюць тэхніку, а затым накіроўваюцца ўбіраць спелую збажыну. Толькі за адзін нядзельны дзень, напрыклад, было абмалочана 153 гектары, намалочана амаль 470 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 30,6 цэнтнера з гектара.

На жніўныя палеткі таварыства мы накіраваліся ў панядзелак, 3 жніўня. Азімае жыта за Лазоўкай займае 135-гектарную плошчу. Убіраць яго пачалі напярэдадні, а ўжо да вечара панядзелка мяркуюць закончыць. Шчыруюць літаральна ўсе, але на гэты раз нам назвалі прозвішчы тых камбайнераў, якія ў сезон уборачных работ прыйшлі на дапамогу з іншых прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Гэта, у прыватнасці, Пётр Кажухоўскі, Уладзімір Гергала, Іван Куркін. І, дарэчы, некаторыя з іх робяць гэта ўжо не адзін год. З адказнасцю адносяцца да сваёй работы таксама камбайнер Сяргей Максімаў, вадзіцелі, занятыя адвозкай збожжа на такі і элеватары, – Уладзімір Богдан, Юрый Кірэеў, Сяргей Гарбачоў.

вадзіцель Сяргей ГАРБАЧОЎ

– Вадзіцелем працую ўжо больш трыццаці гадоў, – уступіў у размову Сяргей Гарбачоў. – Даводзіцца перавозіць самыя розныя грузы, але заўсёды імкнуся своечасова выконваць усе заданні і даручэнні. Выходзіў пераможцам раённага спаборніцтва на перавозцы збожжа ад камбайнаў, прыходзіцца адвозіць яго і ў Барысаў на нарыхтоўчы пункт.

Не падводзяць і камбайнеры. 

– На жніве ў райаграсервісе я першы год, – зазначыў Іван Куркін, асноўная работа якога – раённы аддзел унутраных спраў. – А дзесьці сезонаў сем працаваў у адкрытым акцыянерным таварыстве «МайскаеАгра». І памочнікам у мяне Дзяніс Кляшчонак, які працуе ў камунгасе, але таксама вырашыў аказаць дапамогу Крупскаму райаграсервісу. Вось так у адной звязцы і змагаемся, імкнучыся трымаць і якасць, і тэмпы ўборкі.

Да месца адзначыць, што на полі, дзе працуюць камбайны, – пажарная машына, ёсць вогнетушыцелі. Абеды дастаўляюцца на спецыяльна абсталяванай стэлажамі і паліцамі аўтамашыне «Газель». Гарачая ежа рыхтуецца ў мясцовай сталовай і механізатары задаволены ёю. Для эканоміі часу ў гэту гарачую пару камбайнеры з памочнікамі абедаюць па чарзе. Удзельнікі жніва забяспечваюцца харчаваннем двойчы на дзень.

І хаця хлеб лёгкім ніколі не бывае, галоўнае для аграрыяў Крупскага райаграсервісу – выкарыстоўваючы спрыяльныя надворныя ўмовы, якія якраз і прагназуюцца на бягучы тыдзень, як мага хутчэй управіцца са жнівом.

Фота Аляксандра БУДЗЬКО.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.