krupki.by

ru RU be BE en EN

Галоўная задача зараз – убраць ураджай без страт і не дапусціць няшчасных выпадкаў



Галоўная задача зараз – убраць ураджай без страт і не дапусціць няшчасных выпадкаў

Автор / Экономика / Friday, 14 August 2015 16:21 / Просмотров: 2293

Так лічаць у ААТ «Крупскі райаграсервіс», дзе ўборачная кампанія падыходзіць ужо да свайго завяршэння. Менавіта аб тым, як у гэтай гаспадарцы адносяцца да пытанняў аховы працы ў перыяд масавых палявых работ, наша гутарка са спецыялістам па ахове працы Уладзімірам ВАРАНОВІЧАМ.

– На ўсіх этапах уборачных работ мы імкнемся забяспечваць бяспеку вытворчасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі нарматыўнымі прававымі актамі. Як вядома, Канстытуцыяй і Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь прадугледжана, што кожны работнік мае права на рабочае месца, абароненае ад уздзейнічання небяспечных і шкодных фактараў, якія могуць выклікаць вытворчую траўму, прафесійнае захворванне або зніжэнне працаздольнасці. 

Аб тым, каб нашы працаўнікі былі забяспечаны спецадзеннем і спецабуткам, мы паклапаціліся яшчэ зімой. У лютым, напрыклад, былі закуплены камбінезоны, у пачатку сакавіка – спецабутак. І ўсім камбайнерам, нават і тым, што часова ўладкаваліся на работу, выдадзена спецыяльнае адзенне. Перад уборачнай у майстэрні адрамантаваны душавы пакой. Кожная адзінка тэхнікі ўкамплектавана сродкамі засцярогі, аптэчкамі, якія былі набыты ў сакавіку-красавіку. У інструкцыях па ахове працы па прафесіях і відах выконваемых работ адлюстраваны тэрмін нашэння сродкаў індывідуальнай засцярогі, распрацавана і зацверджана таксама інструкцыя па ахове працы па правядзенні перадрэйсавага медыцынскага агляду работнікаў, занятых уборкай ураджаю.

– Раскажыце, калі ласка, Уладзімір Мікалаевіч, аб гэтым больш падрабязна.

– Па-першае, загадам кіраўніка прызначаны адказныя работнікі, якія ўпаўнаважаны праводзіць агляд на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап’янення. Гэта – галоўны інжынер, медыцынскі работнік і спецыяліст па ахове працы. Акцыянернае таварыства закупіла спецыялізаваны прыбор «Алкатэст», і цяпер пастаянна праводзіцца перадрэйсавы кантроль, а калі ўзнікае неабходнасць, то гэта робіцца і на працягу дня. Інжынер па выпуску транспарту Дзмітрый Бабкоў забяспечвае кантроль за выездам тэхнікі з гаража перад пачаткам рабочага дня і вяртаннем да месца стаянкі ў канцы рабочай змены, за яе выкарыстаннем па прызначэнні. На камбайнах працуюць механізатары, якія маюць адпаведную кваліфікацыю на права кіравання дадзенай тэхнікай. Ёсць і сапраўдныя асы – стаж Пятра Кажухоўскага, які прыходзіць нам на дапамогу ў перыяд уборкі хлеба, налічвае ўжо 40 гадоў. Да вопытнага механізатара заўсёды звяртаюцца за дапамогай, падтрымкай, і ён ніколі нікому не адмаўляе. 

Тут жа хачу сказаць некалькі слоў і пра супрацьпажарную бяспеку. Дырэктарам таварыства прызначаны адказныя за супрацьпажарную падрыхтоўку, у тым ліку ўборачных машын і агрэгатаў, арганізацыю супрацьпажарнага рэжыму. Усе работнікі прайшлі інструктаж. На камбайнах ёсць вогнетушыцелі. Выхлапныя трубы рухавікоў самаходных шасі, касілак, трактароў, аўтамабіляў і камбайнаў, прымяняемых пры ўборцы хлеба, абсталяваны іскрагасільнікамі. На полі, дзе вядзецца ўборка збажыны, а ўсе 10 камбайнаў звычайна канцэнтруюцца ў адной кропцы, пастаянна дзяжурыць пажарная аварыйна-выратавальная тэхніка. 

– Вядома, што ў перыяд уборкі збожжа на работу ўладкоўваюцца і непаўналетнія. Што вы скажаце наконт гэтага?

– Заўважу, што з усімі юнакамі і дзяўчатамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства заключаны працоўныя дагаворы, ёсць заявы саміх работнікаў і пісьмовая згода бацькоў. Пры прыёме на работу рабяты ў абавязковым парадку прайшлі медагляд, з імі праведзены інструктаж. Працуюць яны на збожжатоку. 

Што датычыць работы збожжасушыльнай гаспадаркі, то варта сказаць, што ўсе прад’яўляемыя патрабаванні выкананы. Ёсць адпаведная кваліфікацыя ў тых, хто абслугоўвае сушыльнае абсталяванне, электратэхнічны персанал прайшоў інструктаж на рабочым месцы і праверку ведаў па пытаннях аховы працы. Усе электрычныя размеркавальныя шчыты закрыты, прыямкі абгароджаны, ёсць спецыяльныя металічныя рашоткі па краях пад’язной платформы да завальнай ямы, якія выключаюць выпадковы з’езд аўтамабільнай тэхнікі з платформы. Пры выяўленні якіх-небудзь парушэнняў патрабаванняў аховы працы работнік адхіляецца ад работы і прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці.

– Дзесьці тыдзень назад мне давялося наведаць палеткі таварыства і шмат удзячных слоў я пачула ад камбайнераў у адрас павароў і развозчыкаў абедаў. 

– Здаўна вядома, што галодны чалавек – дрэнны работнік. Стравы, прыгатаваныя ў мясцовым кафэ вёскі Вялікая Слабада, дастаўляюцца ў поле спецыяльна абсталяванай машынай. Паўнавартасны абед з трох страў і падвячорак абыходзяцца ўсяго ў 20 тысяч рублёў. Аплочваюць работнікі 30% яго кошту. Мы клапоцімся, каб харчаванне патанніць за кошт уласнага мяса, а таксама бульбы і гародніны. Скаргаў на якасць харчавання ніколі не было. Повары імкнуцца, каб усё было смачна і сытна. Меню кожны дзень абнаўляецца. Карацей кажучы, задаволенымі застаюцца ўсе.

– Па ўсім бачна, што работа ў таварыстве вядзецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі. Што б вы хацелі сказаць напрыканцы размовы?

– Добра працуецца тады, калі знаходзіш разуменне і падтрымку ў кіраўніцтва. І мне як спецыялісту па ахове працы ў гэтым плане пашанцавала, бо Сяргеем Аляксандравічам Карнеевым пытанням аховы працы ўдзяляецца вялікая ўвага. Да ўборачнай у нас распрацавана, аформлена і ў даступных месцах змешчана нагляднасць – плакаты, памяткі, інструкцыі. Да ведама ўсіх занятых на жніве даводзіцца аператыўная інфармацыя. Пры правядзенні інструктажоў расказваецца аб тым, што менавіта незахаванне тэхнічных і тэхналагічных рэгламентаў пры эксплуатацыі транспартных сродкаў, машын, механізмаў і абсталявання, а таксама безадказныя адносіны да сваіх абавязкаў прыводзяць да няшчасных выпадкаў. І пакуль камбайнеры змагаюцца за намалоты, мы імкнемся пільна сачыць за захаваннем імі правіл тэхнікі бяспекі.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.