krupki.by

ru RU be BE en EN

Працаўнікі Крупскага райаграсервіса ўсю ўвагу пераключылі на ўздым зябліва



Працаўнікі Крупскага райаграсервіса ўсю ўвагу пераключылі на ўздым зябліва

Автор / Экономика / Tuesday, 27 October 2015 14:09 / Просмотров: 1794

Злева направа - Сяргей Кляшчонак, Юрый Худалей, Дзяніс ДрабкоўПрацаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства «Крупскі райаграсервіс», якія ў тэрмін завяршылі сяўбу азімых культур, убралі кукурузу на зерне і заклалі з «каралевы палёў» запланаваныя тоны сіласу, усю ўвагу пераключылі на ўздым зябліва, клін якога складае 1 750 гектараў. На пачатак бягучага тыдня план выкананы на 62 працэнты, што з’яўляецца лепшым паказчыкам у раёне. У гаспадарцы ўзялі за правіла заканчваць ворыва зябліва да наступлення халадоў. Тут разумеюць, што аддача ад позняга ўздыму зябліва намнога меншая, чым калі гэта будзе зроблена своечасова.

– Увосень сапраўды работ восем, а восеньскае ворыва глебы – адна з завяршальных, – пачала нашу размову галоўны аграном таварыства Ілона Ляпеха. – І кожная тэхналагічная аперацыя павінна выконвацца ў аптымальныя тэрміны. На сённяшні дзень зябліва ўзнята ў нас на большай частцы плошчы. Наступнай вясной тут размесцяцца асноўныя культуры: пшаніца, авёс, ячмень. У гэтыя дні на ворыве задзейнічаны шэсць энерганасычаных трактароў з абаротнымі плугамі і два звычайных. палі да будучай сяўбы рыхтуем цяпер. Такі падыход забяспечвае найбольшую выгоду ад уносімых угнаенняў і павышае аддачу гектара. Да таго ж, своечасовае ворыва зябліва гарантуе аператыўнае ўключэнне гаспадаркі ў веснавую пасяўную і папярэджвае рост пустазелля.

І ў тым, што тэхніка тут не прастойвае, мы пераканаліся, пабываўшы на палетках ля вёскі Бярозаўка, дзе механізатары вялі ўздым зябліва на апошніх гектарах, мяркуючы пасля абеду пераехаць на іншае поле. Было відавочна, што стараюцца ўсе. Не адну сотню гектараў, напрыклад, запісаў на свой рахунак механізатар Сяргей Кляшчонак, які працуе на магутным трактары «Беларус 3522» з плугамі «ППО 9-45». Гэта менавіта ў гонар яго на тэрыторыі механічнай майстэрні таварыства развяваецца Флаг працоўнай славы. Добрыя вынікі паказваюць Дзяніс Драбкоў, Юрый Худалей і Рыгор Шахрай, якім падуладны таксама трактары «Беларус 3522», Сяргей Белы – ён кіруе трактарам «Джон Дзір» з плугамі «Геркулес», Міхаіл Малашчанка на «Беларус 3022» з плугамі «ППО 8-40». Не адняць майстэрства і ў Рыгора Гапеева і Аляксандра  Колесеня – гэтыя механізатары шчыруюць на трактарах «Беларус 1221» з плугамі «ППО 5-40». За працоўны дзень яны імкнуцца ўзняць як мага большую плошчу. Рыхтаваць глебу для веснавой сяўбы пачалі ў канцы верасня. Стаўку, як бачым, зрабілі на энерганасычаную тэхніку, выкарыстоўваючы яе ўвесь светлавы дзень. Да канца кастрычніка, па словах галоўнага агранома, работа будзе поўнасцю завершана.

На 1 119 гектарах унесены гліфасатутрымліваючыя прэпараты, якія ачышчаюць палі ад шматгадовага пустазелля. У гаспадарцы, дарэчы, ужо не першы год ажыццяўляецца комплекс мерапрыемстваў па прымяненні такіх прэпаратаў. Апошнім часам яны ўносяцца непасрэдна восенню, каб падоўжыць іх тэрмін дзеяння.

– Сёння можна смела гаварыць, што прымяненне прэпаратаў безупыннага дзеяння станоўча адбіваецца на ўраджаі сельскагаспадарчых культур, – працягвала Ілона Уладзіміраўна. – Адначасова з уздымам глебы ўносяцца і арганічныя ўгнаенні. Вывазкай іх на палеткі ад жывёлагадоўчых комплексаў і ферм у нас займаюцца вопытныя механізатары Васіль Худалей і Уладзімір Квяткоўскі, на пагрузчыку «Амкадор» працуе Сяргей Чыстоў. І тут тэхніка не ведае прастояў. Наогул, зяблеваму ворыву – асноўнаму прыёму агратэхнікі – мы надаем вялікае значэнне. Як бы ні складвалася надворныя ўмовы, яно садзейнічае стварэнню ў глебе спрыяльнага рэжыму для раслін і забяспечвае прырост ураджаю. Але асноўная перавага – гэта скарачэнне тэрмінаў веснавых палявых работ.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.