krupki.by

ru RU be BE en EN

Хлебаробы ААТ «Старасельскае» мяркуюць першымі закончыць уборку збожжавых



Хлебаробы ААТ «Старасельскае» мяркуюць першымі закончыць уборку збожжавых

Автор / Экономика / Friday, 05 August 2016 15:45 / Просмотров: 1878

Віталь ШарапаўЗахаваць ураджай нават у складаных надворных умовах – пад такім дэвізам працуюць механізатары адкрытага акцыянернага таварыства «Старасельскае», імкнучыся ў максімальна сціслыя тэрміны сабраць збожжавыя. Практычна штодзень дождж падмочвае пасевы. Тэмпы работ прыпыняюцца, але не згортваюцца. Нават у непагадзь камбайны не пакідаюць поле: як толькі дождж заканчваецца і зерне падсыхае – уборка працягваецца зноў.

– Чакаць ад прыроды добрай пагоды і не ўбіраць зерне – вельмі рызыкова. Яно пачынае асыпацца, ды і страты нікому не патрэбны, – гаварыў кіраўнік гаспадаркі Аляксандр Толкач. – Пра вынікі жніва мяркуюць па колькасці намалочанага збожжа і ўраджайнасці. А ў гэтыя дні – і па тэмпах. Што датычыць тэмпаў, яны зноў жа ў многім залежаць ад надвор’я і эфектыўнага выкарыстання збожжаўборачных камбайнаў. Цёплую сонечную пагоду апошніх ліпеньскіх дзён імкнуліся выкарыстаць на ўсе сто працэнтаў – раней выводзілі тэхніку ў поле і працавалі да позняга вечара. У адзін з дзён ліпеня, а дакладней, 27 чысла, было намалочана 511 тон збожжа.

Так, сапраўды, апошнім часам уборцы збажыны старасельцам (і не толькі!) перашкаджаюць дажджы. Але належна прадуманая арганізацыя работы паспрыяла таму, што на дзень наведвання гаспадаркі, а гэта было ў чацвер, 4 жніўня, хлеб тут абмалочаны ўжо на 1618 гектарах, што складае 79 працэнтаў ад усяго кліна (убраць трэба 2 040-гектарную плошчу). Намалочана 3 810 тон збожжа. 

Уборка ў ААТ «Старасельскае», як бачым, падыходзіць да фінішу. Праўда, прадукцыйнасць кожнага гектара складае 24,2 цэнтнера, што менш, чым летась. Па словах дырэктара таварыства, на аддачы гектара адбіўся недахоп мінеральных угнаенняў і сродкаў аховы раслін. Многія культуры закранула засуха якраз у час налівання коласа, а затым пасевы пазбіваў град, які прайшоўся па Узнацку, Якімаўцы і іншых населеных пунктах. 

Сяўба ж была праведзена своечасова і якасна, бо тут належным чынам спрацавала агранамічная служба. Ды і цяпер, пакуль галоўны аграном Юлія Гара знаходзіцца ў водпуску па догляду за дзецьмі (яна нарадзіла дзвюх дзяўчынак), на старасельскіх палетках шчыруе выконваючы абавязкі галоўнага агранома, студэнт апошняга курса Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Максім Толкач, а за ўзнацкія палі ў адказе ўжо больш дзесяці гадоў Мікалай Кавалёнак. Так што, тут усё ў парадку.

Па-добраму сапернічаюць паміж сабой і камбайнеры. Кожны стараецца зрабіць больш, выканаць работу якасна. На ніве штодзень працуюць 12 камбайнаў. Выпрацоўка на адзін камбайн складае да 10 гектараў, пры спрыяльным надвор’і ўбіраецца каля 180—200 гектараў. У лідарах, як і ў папярэднія гады, – адзін з самых старанных і адказных механізатараў Віталь Шарапаў, на рахунку якога звыш 540 тон намалочанага збожжа. Гэта менавіта ў гонар яго і развяваецца Флаг працоўнай славы. 

Можна сказаць, з агеньчыкам працуюць таксама і многія экіпажы камбайнаў. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Алена Галавач у ліку лепшых назвала нам прозвішчы Сяргея Шарапава, Андрэя Ліпчонка, які ў адной звязцы з сынам Паўлам, Васіля Піскунова, напарнікам у якога брат Андрэй. У перадавіках на адвозцы збожжа ад камбайнаў у гаспадарцы знаходзіцца Уладзімір Толкач (ён перавёз ужо 1 197 тон збожжа). Сярод маладых вадзіцеляў вызначыўся Юрый Пыжык, які перавёз 655 тон збожжа новага ўраджаю.

Не змаўкае гул матораў і на збожжатаку. Увішнасць у справе па дасушванні збожжа паказваюць Аляксандр Навіцкі, Мікалай Галавач і Мікалай Макаранка. Дарэчы, тут жа нам расказалі, што якраз напярэдадні з прыемнай місіяй да іх завітала старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вольга Ермаловіч. Падарункі ад райкама прафсаюза былі ўручаны вадзіцелю на адвозцы збожжа Уладзіміру Толкачу, камбайнерам Андрэю Ліпчонку і Сяргею Шарапаву, брыгадзіру Марыі Ляўша. І хаця гэта цырымонія заняла лічаныя хвіліны, прыўзняты настрой ад урачыстага моманту застаўся надоўга.

Кожную раніцу, толькі ступіўшы на тэрыторыю механічных майстэрняў, хлебаробы спяшаюцца ў дыспетчарскую, каб убачыць экран працоўнага спаборніцтва, прааналізаваць свае паказчыкі і паказчыкі калег. Амаль у кожнага з тых, чые прозвішчы змешчаны на бачным месцы, за плячыма не адно жніво. Усе стараюцца і зжаць паболей, і намалаціць, і перавезці. 

Да месца адзначыць, што старасельцы імкнуцца выконваць і першую запаведзь хлебароба – здаваць збожжа дзяржаве. З даведзенага задання – 1 330 тон (без грэчкі) – у Маладзечна адвезена 609 тон пшаніцы, а жыта з гаспадаркі пачало паступаць на Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў.

...Са Стараселля мы ад’язджалі сонечнай раніцай. Камбайнеры ўжо накіраваліся на палеткі, углядаючыся ўдалеч збожжавай нівы, услухоўваючыся ў пошум калосся і спевы жыта. Нам жа застаецца шчыра пажадаць: «Толькі добрага вам надвор’я і ўдачы!»

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.