krupki.by

ru RU be BE en EN

Шматгранная дзіцячая творасць была прадстаўлена падчас раённага фестывалю “Крупскія зорачкі” (фота)



Шматгранная дзіцячая творасць была прадстаўлена падчас раённага фестывалю “Крупскія зорачкі” (фота)

Автор / Главные новости / Monday, 20 May 2024 11:49 / Просмотров: 752

Штогод цёплымі майскімі днямі імпрэза збірае разам самых цікавых і таленавітых хлопчыкаў і дзяўчат Крупшчыны раённы Цэнтр культуры. І кожны раз фестываль пашыраецца і адкрывае новыя імёны.

Чарговае свята адбылося ў мінулую суботу. Удзельнікі фестывалю сабраліся разама, каб паказаць свае здольнасці вакальнага, танцавальнага, тэатральнага майстэрства, мастацкага чытання, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У фае Цэнтра культуры разгарнулася выстава вырабаў, змайстраваных сваімі рукамі. Сувеніры, лялькі, мягкія цацкі, карціны і нават цэлыя кампазіцыі – сумесная праца дзяцей, педагогаў і бацькоў. Без замілавання немагчыма глядзець. Вось стаіць хатка на курыных ножках. На сцяне сушацца мухаморы, ля хаткі ў ступе адпачывае Баба-Яга, ахоўваюць яе верныя мышы.  А вось і тры ружовыя парсючкі – кожны са сваім жыллём. У каго надзейны, а ў каго – сцены свецяцца. А тут ўжо і воўк паспеў.

@krupki.by #крупки #крупкибай #беларусь #крупскийрайон #песня #krupki #belarus #krupkiby ♬ оригинальный звук - krupki.by

@krupki.by #крупки #крупкибай #беларусь #крупскийрайон #песня #krupki #krupkiby #belarus ♬ оригинальный звук - krupki.by

Пакуль мы любаваліся выставачнымі экспанатамі, надышоў час канцэртнай праграмы. Падтрымаць канкурсантаў прыйшлі іх мамы, таты, бабулі, дзядулі і педагогі. Каля паўсотні выступленняў адбылося на сцэне. Выканаўцы выступалі сола, дуэтамі, трыа і калектывамі. На некаторы час сапраўднае суквецце талентаў расквітнела на галоўнай сцэне Крупшчыны.

Галоўнымі крытэрыямі выступленняў з’яўляліся артыстызм, яркасць выканання, этычты змест нумара, мастацкая выразнасць.

@krupki.by #крупки #крупкибай #беларусь #крупскийрайон #песня #бульбадэнс #krupki #krupkiby #belarus ♬ оригинальный звук - krupki.by

– Радуе, што кожны год ўдзельнікаў становіцца ўсё больш, – кажа старшыня журы Галіна Бандарык. – Фестываль “Крупскія зорачкі” ўжо стаў своеасаблівым брэндам раёна. Яго пераможцы паспяхова выступаюць не толькі канцэртных пляцоўках Крупшчыны, але і за яе межамі. Для некаторых гэта толькі першая прыступка на шляху да новых перамог. У гэты раз удзельнікі праявілі актыўнасць у намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Аб гэтым сведчаць шматлікія вырабы выставы. Увогуле, у нас многа таленавітых дзяцей. Галоўнае – падтрымаць і дапамагчы раскрыць ім творчыя здольнасці.

Пераможцы фестывалю будуць аб’яўлены і ўзнагароджаны падчас гала-канцэрта, які пдбудзецца ў першы летні дзень. Дарэчы, ён супадае са святам – Мтжнародным днём абароны дзяцей. Таму мы не развітваемся з выканаўцамт, а кажам “Да сустрэчы!”

Тэги

Автор

Инна Гара

Инна Гара

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.