krupki.by

ru RU be BE en EN


Выключна карысны ласунак! І ім справядліва лічаць фінікі

Автор / Калейдоскоп / Monday, 12 April 2021 11:48 / Просмотров: 10122

Да прыкладу, у адрозненне ад тых жа цукерак, яны не разбураюць зубы, а наадварот умацоўваюць.

І наогул, у фініках столькі жыццёва важных вітамінаў і мінералаў, што чалавек можа некалькі месяцаў толькі імі харчавацца без усялякай шкоды для свайго здароўя.

На чым фінікі растуць? На фінікавай пальме, радзімай якой лічацца Аравійскі паўвостраў і Паўночная Афрыка. Людзі яшчэ ў глыбокай старажытнасці ўвялі гэтую карысную расліну ў культуру. Ужо ў ІV тысячагоддзі да нашай эры фінікавую пальму выро­шчвалі і на тэрыторыі Месапатаміі, і ў Старажытным Егіпце. Праўда, у Індыі з гэтым не згодны і лічаць, што менавіта іх продкі першымі ўвялі яе ў культуру.

Як бы там ні было, але цяпер фінікавую пальму, акрамя Бліжняга Усходу і краін Афрыкі, вырошчваюць у Паўднёва-Усходняй Азіі і нават на поўдні Еўропы. Бо яна вельмі ўжо карысная. Лісцем можна пакрываць дахі альбо плесці з іх вяроўкі, цыноўкі, кошыкі. З салодкага соку розныя напоі робяць, а яшчэ – пальмавы цукар. Ды і кветкі ў ежу ўжываць можна і ў сырым выглядзе, і ў смажаным. Але, вядома ж, галоўнае ў фінікавай пальмы – яе плады, фінікі.

Гэта для нас яны – ласунак, і прытым нятанны. Для жыхароў тых мясцін, дзе фінікавыя пальмы растуць, гэта звычайны прадукт харчавання. І свежыя фінікі тут спажываюць, і сушаныя, і гатаваныя. Яшчэ з іх муку робяць і хлеб потым пякуць. А калі фінікаў шмат, то і на корм жывёлам яны ідуць у вялікай колькасці.

Цяпер селекцыянерамі выве­дзена звыш пяці тысяч гатункаў фінікаў, але ўсе іх можна раздзя­ліць на тры групы: сухія, паўсухія і сакавітыя. Сакавітыя – самыя смачныя і дарагія, а самыя карысныя – сухія. Менавіта іх сушаць, а потым да нас прывозяць.

Фінікавыя пальмы разводзіць выгадна. Да 60 гадоў дрэва можа расці і кожны год (пачынаючы з 5-6-гадовага ўзросту) прыносіць багатыя ўраджаі. Да 80 кілаграмаў фінікаў можна сабраць з кожнай пальмы, а некаторыя высокаўра­джайныя гатункі і па 150 кілаграмаў даюць. Да таго ж, не патрабуюцца гэтым пальмам частыя палівы – сваімі глыбокімі каранямі яны нават у пустынях да вады дастаць могуць. А потым на гэтых месцах аазісы ўзнікаюць, у чым таксама ёсць заслуга фінікавых пальмаў.

НА ЗАМЕТКУ
У Амане, калі ў сям’і нараджаецца сын, бацькі абавязкова высаджваюць фінікавую пальму. Лічыцца, што дрэва, якое расце разам з хлопчыкам, дае яму абарону і дабрабыт.

Не на ўсіх фінікавых пальмах утвараюцца плады, а толькі на так званых жаночых. Але патрэбны і пальмы з мужчынскімі (тычынкавымі) кветкамі, каб апыленне адбылося. І на некалькі дзясяткаў «жаночых» пальмаў абавязкова адну «мужчынскую» трэба пасадзіць. Тым больш, што тычынкавыя кветкі з яе потым можна і ў ежу ўжываць.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.