krupki.by

ru RU be BE en EN

Старажытны горад Слонім прымаў ХХVІ Дзень беларускага пісьменства



Старажытны горад Слонім прымаў ХХVІ Дзень беларускага пісьменства

Автор / Общество / Wednesday, 04 September 2019 11:27 / Просмотров: 1650

У мінулыя выхадныя Слонім пераўтварыўся ў вялікую святочную пляцоўку. На пачатку прайшла цырымонія адкрыцця помніка Льву Сапегу, затым адбылося тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў свята па цэнтральных вуліцах Слоніма.

Сваёй маштабнасцю ўразіла фотавыстава «Бачу Беларусь такой». Беларускія аўтары далучыліся да культурна-асветнай акцыі ў Жыровічах са сваім прадстаўленнем «Я слова ў душы нашу». На пляцоўцы «Слова пісьменніка» праходзілі прэзентацыі абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтограф-сесіі, тут можна было сустрэцца з любімымі пісьменнікамі і набыць іх кнігі.

А ў нядзелю гасцей і ўдзельнікаў чакала ўрачыстая цырымонія адкрыцця свята, якая прайшла на галоўнай сцэне ля раённага цэнтра культуры. Мастацка-гістарычная дзея была поўнасцю пабудавана на яркіх падзеях гісторыі рэгіёну. Галоўныя героі, быццам падарожнічаючы ў часе, прапаноўвалі гледачам убачыць гістарычныя падзеі, якія праходзілі на Слонімскай зямлі. У фінальнай сцэне быў прадстаўлены сённяшні дзень Слонімшчыны з шырокай прэзентацыяй яго творчага патэнцыялу. Кульмінацыяй свята стала ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

У цэнтры горада працавалі дзясяткі тэматычных пляцовак. На імправізаваным ваенным прывале разгарнула работу агітбрыгада «Слава Перамогі ў сэрцах пакаленняў» і была адкрыта фотавыстава «Беларусь помніць». Ва ўсіх жадаючых была магчымасць паспрабаваць свае сілы ў традыцыйных рамёствах. На майстар-класах можна было навучыцца рабіць гаршкі, выразаць драўляныя лыжкі і плесці шляпу з саломы.

Удзельнікам Дня беларускага пісьменства прапаноўвалі разгадаць код Сапегі. Квэст стаў своеасаблівым эксперыментам па прыцягненні ўвагі да гісторыі горада. Праграма ўключала таксама гашэнне памятных маркі і паштовага канверта. На адной з пляцовак гасцям свята прапаноўвалі пакаштаваць стравы, згатаваныя па рэцэптах з кніг класікаў, у тым ліку верашчаку, клёцкі, пірог з гусінай пячонкай, і нават «карпа па-шляхецку».

У рамках свята падчас акцыі «Мая Радзіма – Беларусь» больш чым 600 першакласнікам раёна на сцэне ў гарадскім парку на беразе канала Агінскага былі ўручаны падарункі Прэзідэнта.

Завяршыўся форум канцэртнай праграмай майстроў мастацтва «Льецца песня па-над Шчарай» і ўрачыстай цырымоніяй перадачы эстафеты свята гораду Бялынічы Магілёўскай вобласці.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.