krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупчанка Ірына Новікава стала фіналісткай праекта «Зорная краiна» з Ларысай Грыбалёвай



Крупчанка Ірына Новікава стала фіналісткай праекта «Зорная краiна» з Ларысай Грыбалёвай

Автор / Общество / Friday, 11 October 2019 10:16 / Просмотров: 1829

Гэты праект па падтрымцы юных талентаў аб'яднаў дзясяткі артыстаў па ўсёй краіне, і кожнаму даў шанц заявіць пра сябе ў свеце шоў-бізнесу. Ларыса Грыбалёва – гэта папулярная беларуская артыстка, якая даўно выйшла за рамкі проста спявачкі. Праект, прымеркаваны ёю да Года малой радзімы, ужо выявіў шмат здольных дзяцей і даў ім магчымасць выступіць на вялікай сцэне разам з вядомай артысткай. Наша зямлячка Ірына Новікава стала фіналісткай праекта і часткай гэтай вялікай і яркай падзеі.

– Іра вельмі прафесійна выступіла ў дуэце з Ларысай Грыбалёва ў горадзе Жодзіна ў Палацы культуры ААТ «БелАЗ» з легендарнай песняй «Чырвоная ружа», – расказвае кіраўнік студы «Жамчужына» эстраднай песні Маргарыта Еўсявіцкая. – Гэта быў добры, душэўны канцэрт, яркае свята таленавітых дзяцей! Кожны глядач атрымаў зарад станоўчых эмоцый ад папулярных песень Ларысы Грыбалёвай. Дзякуй велізарны ўсім, хто падтрымаў Ірыну ў інтэрнэт-галасаванні!

– Прафесійная сцэна! Гук! Апладысменты залы! Падтрымка самых блізкіх людзей – бацькоў! Пахвала ад любімага педагога па вакале Маргарыты Мікалаеўны! Незабыўныя эмоцыі! Дзеля гэтага варта жыць і развівацца, – дзеліцца сваімі ўражаннямі Ірына. – Паспяховы пачатак, удзячныя гледачы, прафесійнае суправаджэнне каманды, папулярныя артысты і, вядома ж, непаўторная Ларыса Грыбалёва. Як жа цудоўна, калі ты на сцэне з зоркамі эстрады, калі табе давяраюць і вераць у цябе, тваё натхненне і энтузіязм не згасаюць! Тады разумееш, што ты ідзеш у правільным кірунку і твой фокус увагі накіраваны толькі на лепшае!
– Праект Ларысы Грыбалёвай сімвалічна распачаўся ў Дзень абароны дзяцей, – расказвае падрабязнасці Маргарыта Еўсявіцкая. – Заяўкі на ўдзел у ім прыйшлі з розных куткоў Беларусі амаль ад 70 выканаўцаў, якіх пасля двух адборачных тураў засталося крыху больш за 30. Зараз спявачка выступае з імі канцэртным турам, прысвечаным Году малой радзімы. Чарговы канцэрт адбыўся ў Жодзіна, дзе і спявала наша Ірына. Апошні зводны гала-канцэрт плануецца ў снежні ў Мінскім гарадскім Палацы культуры, на якім выступяць лепшыя, у тым ліку і крупчанка Ірына Новікава.

Пажадаем юнай спявачцы натхнення і яркага выступлення!

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.