krupki.by

ru RU be BE en EN

Упраўляючы справамі Крупскага райвыканкама Валянціна Сенцова сустрэлася з жыхарамі вёскі Зароўі



Упраўляючы справамі Крупскага райвыканкама Валянціна Сенцова сустрэлася з жыхарамі вёскі Зароўі

Автор / Общество / Wednesday, 06 November 2019 09:30 / Просмотров: 1093

На гэты раз на сустрэчу з насельніцтвам, якая праходзіла ў вёсцы Зароўе, прыехалі ўпраўляючы справамі райвыканкама Валянціна Сенцова і загадчык юрыдычнага  сектара райвыканкама Кацярына Каласоўская. На вызначаным месцы – ля дома № 27 – чакалі старшыня Крупскага сельвыканкама Сяргей Хацкевіч і вяскоўцы.

Адразу адзначым, што гэты населены пункт размешчаны непадалёку ад Крупак і да яго належныя пад’язныя шляхі, зручна дабірацца на работу. У вёсцы пражываюць 43 чалавекі, з якіх 23 працаздольныя. Ды і надта вялікіх праблем у жыхароў не існуе. Вёска, як кажуць, жыве сваімі клопатамі. Аўталаўка прыязджае тры разы на тыдзень, што поўнасцю задавальняе тых, хто падыходзіць да яе. У любы час можна звярнуцца да сацыяльнага работніка Валянціны Туманскай, якая трымае цесную сувязь з кіраўніцтвам Крупскага сельвыканкама.

Вольга Каваленка звярнулася з просьбай замяніць лямпачку на ліхтары, што ля дома № 63, і адрэгуляваць уключэнне электрасвятла. Дзмітрый Барысаў спытаў, ці ёсць магчымасць засыпаць пяском лужу ля дома № 27 і прайгрэйдзіраваць вясковую вуліцу. Гаварылі жыхары Зароўя аб няправільнай нумарацыі дамоў, з-за чаго час ад часу ўзнікаюць праблемы з дастаўкай газавых балонаў. Тут жа старшыня сельвыканкама патлумачыў, што па левым баку вуліцы людзі бралі ўчасткі для забудовы. Гэтым участкам прысвойваўся нумар, але ў далейшым дамы не ўзводзіліся, таму і атрымалася блытаніна. На наступны дзень пасля сустрэчы ўпраўляючы справамі райвыканкама звязалася з кіраўніцтвам Крупскага раёна газазабеспячэння, каб адрэгуляваць пытанне з дастаўкай балонаў. На яе запыт было прапанавана тым жыхарам, у якіх нумар дома не адпавядае нумару ў газавай службе, звярнуцца ў Цэнтр абслугоўвання насельніцтва Крупскага раёна гаазабеспячэння з тэхпашпартам і сваім пашпартам. На месцы вырашылася і пытанне з перастаноўкай кантэйнераў для збору камунальных адходаў, якія, як адзначалася, згодна заключаных дагавораў, вывозяцца рэгулярна. Калі размова зайшла пра знос непрыгодных для пражывання дамоў, высветлілася, што такіх толькі два, і сёлета яны будуць знесены.

Напрыканцы Валянціна Сенцова нагадала прысутным на сустрэчы, што 17 лістапада пройдуць выбары дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Выбарчы ўчастак, які размешчаны ў будынку Крупскага сельвыканкама, ужо адкрыты для наведвання жадаючых удакладніць, ці ёсць яго прозвішча ў спісах альбо азнаёміцца з перадвыбарнымі матэрыяламі.

Автор

admin

admin

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.