krupki.by

ru RU be BE en EN

Ступені поспеху. Крупшчына – цудоўны куток Беларусі, багаты на прыгажосць прыроды і працавітых людзей



Ступені поспеху. Крупшчына – цудоўны куток Беларусі, багаты на прыгажосць прыроды і працавітых людзей

Автор / Общество / Thursday, 02 July 2020 20:01 / Просмотров: 1394

Крупчане любяць сваю малую радзіму і робяць шмат для яе дабрабыту. Ва ўсіх галінах і сферах дзейнасці ёсць пра што сказаць.

Толькі сёлета за 5 месяцаў у развіццё эканомікі Крупскага раёна ўкладзена 19,6 млн рублёў, а гэта 185,7% да аналагічнага перыяду мінулага года. Найбольш буйны інвестыцыйны праект рэалізаваны на ТАА «Амкадор-Можа». Там праведзена сур’ёзнае тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасці, набыта высокатэхналагічнае абсталяванне. Гэта дазволіць заўважна павысіць якасць збожжасушыльнай і збожжаачышчальнай тэхнікі, мадэрнізаваць ма­дэльны шэраг выпускае­май прадукцыі і стварыць новую, якая адпавядае самым сучасным міжнародным патрабаванням.

У працэсе рэалізацыі знаходзіцца і яшчэ адзін маштабны праект на ААТ «Туршоўка», дзе плануецца пабудаваць цэх па кіпаванні торфу, таксама аснашчаны сучасным абсталяваннем. А гэта – новыя працоўныя месцы, дадатковыя аб’ёмы вытворчасці і пашыраная наменклатура прадукцыі з новымі спажывецкімі ўласцівасцямі.

Дарэчы, торф, што вырабляе прадпрыемства, будзе вельмі неабходны і на яшчэ адным новым аб’екце. Гэта сучасная кацельня па вуліцы Маскоўскай, дзе будуць устаноўлены магутныя катлы на мясцовых відах паліва, у прыватнасці, на фрэзерным торфе.
Сваё далейшае развіццё набывае і сістэма абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі – сістэма раздзельнага збору і сартыроўкі. Трэба сказаць, што ў мінулым годзе ўстаноўлена адпаведная лінія, якая сёлета дазваляе забяспечыць стопрацэнтны ахоп насельніцтва раздзельным зборам і павялічыць працэнт вымання другасных матэрыяльных рэсурсаў з цвёрдых камунальных адходаў да 25%.

Нельга не адзначыць і тое, што робіцца ў раёне ў напрамку энергазберажэння. У мінулым годзе распачалася і працягваецца зараз рэканструкцыя лініі электраперадачы ў гарадскім пасёлку Бобр, што дазволіць атрымаць надзейнае і заўважна больш таннае энергазабеспячэнне.
У сельскай гаспадарцы найбольш буйны інвестпраект вядзе ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі». Ён распачаўся сёлета і мае на мэце будаўніцтва 8 птушнікаў, па 2 штогод.

У раёне даволі актыўна вядзецца будаўніцтва. Толькі за 5 месяцаў бягучага года аб’ём будаўніча-мантажных работ павялічыўся ў 2,6 разы ў адпаведнасці з такім жа перыядам папярэдняга года. Чакаецца, што за год будзе ўведзена ў эксплуатацыю 5629 кв. м жылля пры плане 4900 кв. м. У мінулым годзе жыллёвае пытанне вырашылі 45 мнагадзетных сем’яў. І зараз па вуліцы Новай будуецца 40-кватэрны жылы дом.

Вышэйшыя за мінулагоднія тэмпы паказваюць прамысловы сектар і сельскагаспадарчая галіна. За 5 месяцаў выраблена прамысловай прадукцыі на суму 13,4 млн рублёў (128,1%), у тым ліку інавацыйнай – 2,1 млн рублёў, што складае 19,5% у агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі. За такі ж перыяд аб’ём вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 21,7 млн рублёў, або 100,1% да аналагічнага ўзроўню папярэдняга года, найбольшыя тэмпы – на вырошчванні буйной рагатай жывёлы, птушкі і свіней.

Разам з дзяржаўным сектарам развіваецца і малы бізнес. Толькі ў бягучым годзе зарэгістраваны 3 юрыдычныя асобы і 20 індывідуальных прадпрымальнікаў.

Працуюць усе аб’екты сацыяльнай сферы, прапаноўваюцца новыя праекты, аказваецца сацыяльная дапамога, нашы творчыя таленты радуюць новымі дасягненнямі.

Крупчане наводзяць парадак на сваёй зямлі, вядзецца добраўпарадкаванне населеных пунктаў, заўважна ўзрасла культура земляробства. Усё гэта гаворыць пра тое, што яны з любоўю і павагай ставяцца да сваёй малой радзімы і раз­умеюць, што гэта іх рукамі ствараецца яе дабрабыт.

Фото Александра БУДЬКО.

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.