krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупках правялі гісторыка-патрыятычную акцыю «Спыніся і ўспомні»



У Крупках правялі гісторыка-патрыятычную акцыю «Спыніся і ўспомні»

Автор / Общество / Monday, 22 March 2021 14:55 / Просмотров: 1077

Кожны год 22 сакавіка ў дзень трагедыі вёскі Хатынь праходзяць акцыі Памяці. «Спыніся і ўспомні» – такая назва гісторыка-патрыятычнай акцыі, якая адбылася ля мемарыяла крупчанам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

– Сёння спаўняецца 78 гадоў з таго часу, калі Хатынь была спалена фашыстамі, –  адкрываючы мітынг, гаварыла дырэктар Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея Тамара Бальбот. – І сёння мы яшчэ раз успомнім тыя жахлівыя старонкі, якія выпалі на долю жыхароў гэтай беларускай вёскі.

Выступаючы перад старшакласнікамі СШ № 1 г. Крупкі, Тамара Уладзіміраўна разам з навуковым супрацоўнікам мастацкай галерэі горада Хрысцінай Жукавай расказалі аб тым, што Хатынь стала сімвалам непамерных выпрабаванняў беларусаў, што яна прадстаўляе 186 беларускіх вёсак, знішчаных у гады вайны разам з іх жыхарамі.

...У другой палове дня 22 сакавіка 1943 года азвярэлыя фашысты ўварваліся ў гэту вёску і акружылі яе. Жыхары нічога не ведалі аб тым, што раніцай у 6 км ад Хатыні партызанамі была абстраляна аўтакалона фашыстаў і ў выніку нападзення забіты нямецкі афіцэр. Але ні ў чым не павінным людзям фашысты ўжо вынеслі смяротны прыгавор.

Калі ўсё насельніцтва вёскі было ў хляве, фашысты зачынілі дзверы, абклалі саломай, аблілі бензінам і падпалілі. Драўляны хлеў імгненна загарэўся. У дыме задыхаліся і плакалі дзеці. Дарослыя спрабавалі выратаваць дзяцей. Пад націскам дзясяткаў чалавечых целаў не вытрымалі і паваліліся дзверы. У вопратцы, якая гарэла, ахопленыя жахам, людзі кінуліся бегчы, але тых, хто вырваўся з полымя, фашысты расстрэльвалі з аўтаматаў і кулямётаў. У агні жывымі згарэлі 149 жыхароў вёскі, з іх 75 дзяцей да 16-гадовага ўзросту. Вёска была ўшчэнт разрабавана і спалена.

Адзіны дарослы сведка хатынскай трагедыі – 56-гадовы вясковы каваль Іосіф Камінскі, які абгарэў і быў паранены, прыйшоў у свядомасць позна ноччу, калі фашыстаў ужо не было ў вёсцы. Яму давялося перажыць яшчэ адзін цяжкі ўдар: сярод трупаў аднасяльчан ён знайшоў свайго сына. Хлопчык быў смяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі. Ён памёр на руках у бацькі. Гэты трагічны момант з жыцця Іосіфа Камінскага пакладзены ў аснову стварэння адзінай скульптуры мемарыяльнага комплексу «Хатынь»  – «Непакораны чалавек». Боль, гнеў і смутак адлюстраваны на твары Камінскага. Яго моцныя сялянскія рукі трымаюць цела закатаванага сына...

Трагедыю, аналагічную хатынскай, перажылі сотні беларускіх вёсак, у тым ліку і на нашай Крупшчыне. Тут былі спалены поўнасцю 10 і часткова 12 вёсак. У Хатыні на белай сцяне могілак вёсак ёсць і назвы вёсак з нашага раёна, якія былі спалены фашыстамі дашчэнту. Гэта Узнаж, дзе загінуў 361 жыхар, і Сомры – тут загінула 132 жыхары.

Пасля ўшанавання памяці ўсіх загінулых мірных жыхароў у Вялікай Айчыннай вайне хвілінай маўчання да помніка былі ўскладзены жывыя кветкі.

Хатынь. Не, не забыць цябе ніколі, як не забыць і іншыя вёскі, тых людзей, якія загінулі ў віхуры пажараў. Плывуць і плывуць над Хатынню жалобныя гукі званоў. Яны заклікаюць: «Людзі свету, помніце гэта! Навек пракляніце фашызм! Будзьце пільнымі!»

 

Тэги

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.