krupki.by

ru RU be BE en EN

Юныя мастакі Антаніна Кліменка і Елізавета Ермаловіч вынікова паўдзельнічалі ў абласным конкурсе-пленэры



Юныя мастакі Антаніна Кліменка і Елізавета Ермаловіч вынікова паўдзельнічалі ў абласным конкурсе-пленэры

Автор / Общество / Monday, 14 June 2021 15:35 / Просмотров: 1913

Навучэнкі Крупскай дзіцячай школы мастацтваў прывезлі незабыўныя ўражанні, вопыт, а яшчэ Дыплом 2-й ступені ў Елізаветы і Дыплом удзельніка ў Антаніны.

Трапіць на такі прэстыжны конкурс няпроста. Папярэдне прайшоў адборачны тур, на які было заяўлена каля 700 работ у пейзажным жанры. Пераможцамі адборачнага этапа сталі крупчанкі Елізавета Ермаловіч, Антаніна Кліменка і Дана Стукалава. На жаль, Дана не змагла прыняць удзел у пленэры, бо здавала экзамены ў школе.

– Дастойны вынік і незабыўныя адчуванні, – захапляецца педагог класа малюнка і жывапісу Крупскай дзіцячай школы мастацтваў Галіна Пахомава. – Сярод моцных канкурэнтаў нашы дзяўчаты былі на вышыні. У пленэры ўдзельнічалі 22 школы мастацтваў. З іх 3 – мастацкія школы. Каб вам было зразумела, у дзіцячых школах мастацтваў адзін клас малюнка і жывапісу. У спецыялізаваных мастацкіх школах – некалькі. Напрыклад, Барысаўская школа наліч­вае каля 500 навучэнцаў, калектыў – 17 педагогаў. Там 50 кабінетаў, вялікая бібліятэка, кабінет для наглядных дапаможнікаў. Ёсць клас афорта – асобнае памяшканне, дзе стаіць спецыяльны станок і дзеці выконваюць графічныя работы ў стылі афорта, гэта складаны тэхналагічны працэс.

Натхняліся ўдзельнікі пленэру беларускімі пейзажамі, помнікамі архітэктуры, народнымі рамёствамі. Яны наведалі музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», палацава-паркавы комплекс у Раванічах, музей народнай архітэктуры і быта ў вёсцы Азярцо.

– Гэта самабытная вёска, – расказвае Галіна Пахомава пра Азярцо. – Царква, царкоўна-прыходская школа, паветраны млын, амбар, карчма, кузня, лазня, сялянскія хаты – мы зазірнулі ў гісторыю, пазнаёміліся з традыцыямі і бытам людзей даўняй эпохі. У хатах шмат драўляных прадметаў – упрыгожанні, шкатулкі, царкоўныя падсвечнікі. Здзівілі сваёй разнастайнасцю калекцыі адзення, абутку, кніг. А прырода якая дзіўная!

– А мне Дудуткі вельмі спадабаліся, – дзеліцца ўражаннямі Тоня. – Там мы пазнаёміліся з работай ганчарнай, сталярнай, тканай майстэрняў. Даведаліся пра борніцтва, саломапляценне, паглядзелі, як кавалі робяць падковы. Пленэр лічу добрым вопытам. Я пазнаёмілася з работамі другіх удзельнікаў. Некаторыя выкарыстоўвалі гуаш, а на паперы выглядала, як быццам масла. А нехта працаваў мастыхінам – гэта плоскі пэндзаль для жывапісу. А яшчэ цікава, што ўдзельнікі рысавалі на блакітнай таніраванай паперы. Уяўляеце, на палатне ўжо гатовае неба, застаецца толькі дабавіць адценні. Гэта для мяне вынаходніцтва – таксама буду выкарыстоўваць.

– Мяне ўразіла ся­дзіба паноў Слатвінскіх у Раванічах, – кажа Ліза. – Я захапляюся гісторыяй Беларусі, асабліва падабаюцца помнікі архітэктуры. Таму мне было цікава адлюстроўваць іх на паперы. У гэтым годзе я скончыла школу мастацтваў. Абласны конкурс-пленэр для мяне – своеасаблівы экзамен. Я не думала пра перамогу. Проста хацела праверыць сябе, свае магчымасці. Як вынік – Дыплом 2-й ступені. Можна сказаць, што экзамен здала на «выдатна». На лета многа планаў. Сярод іх – пленэр у гарадскім парку. Увогуле, люблю рысаваць у вольны час. На бабуліных клумбах распусціліся кветкі – я занатавала іх на паперы.

Пэўна, убачанае і дапамагло нашым дзяўчатам раскрыць чароўны ўнутраны свет і адлюстра­ваць прыгажосць беларускіх края­відаў. А для гэтага трэба было шмат папрацаваць.

– Пленэр працягваўся чатыры дні, тры з іх дзеці рысавалі, а ў апошні дзень падводзіліся вынікі, – працягвае Галіна Пахомава. – Зазначу, што ўмовы былі жорсткімі. Выкладчык мог толькі падысці да навучэнцаў, даць рэкамендацыі, але ні ў якім разе яму нельга было браць у рукі пэндзаль. За адзін дзень трэба было стварыць дзве карціны. Прыкладна на адзін эцюд адводзілася тры гадзіны без перапынку. А ў школе такую работу мы стваралі за два дні.

Удзельнікі наведалі музей мастака Хаіма Суціна ў Смілавічах, паглядзелі майстар-клас беларускага мастака Леаніда Гоманава, які працуе ў галіне жывапісу, кніжнай графікі, плаката і з’яўляўся старшынёй журы конкурсу.

Іна ГАРА.

Фота Аляксандра БУДЗЬКО
і Галіны ПАХОМАВАЙ.

Автор

admin

admin

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.