krupki.by

ru RU be BE en EN

Савецкія войскі да апошняга трымалі абарончыя рубяжы ў Крупскім раёне



Савецкія войскі да апошняга трымалі абарончыя рубяжы ў Крупскім раёне

Автор / Общество / Friday, 09 December 2022 08:24 / Просмотров: 649

Абстаноўка першых дзён вайны была складанай і не заўсёды кантралявалася штабамі.

З аператыўнай зводкі ад 05.07.1941 года: «Борисовское направление. 44-й корпус в составе 50-й стрелковой дивизии, первой мотострелковой дивизии, ведя упорные бои, днем 5 июля 1941 года отошел на рубеж Крупки, Выдрица. Сведений о 50-й стрелковой дивизии не поступило. (Данные требуют проверки)».

Звернем увагу на апошнюю фразу. Не выпадкова адзначана, што звесткі патрабуюць праверкі. Абстаноўка першых дзён вайны была складанай і не заўсёды кантралявалася штабамі. На самой справе, як адзначана 2 ліпеня 1941 года ў журнале баявых дзеянняў  50-й дывізіі, «не имея боеприпасов и находясь перед численно превосходящим противником, дивизия начала отход по маршруту Зембин, …Холопеничи, Черея». Але  ў гэтым журнале прапушчаны запісы з 3 па 6 ліпеня. Чарговы запіс зроблены ўжо 7 ліпеня ў раёне Віцебска. Вядома толькі, што рэшткі дывізіі 5 ліпеня адступалі праз Сянно пад камандай палкоўніка А.А. Барэйкі, бо камандзір дывізіі генерал-маёр В.П. Еўдакімаў прапаў без вестак. 

Пра мотастралковую дывізію Крайзера мы пісалі ў папярэднім артыкуле. Нагадаем, што 5 ліпеня пасля жорсткага бою каля Крупак яна ўжо адыйшла да Бабра. У раёне ж Выдрыцы і Ухвалы з баямі прабіваліся 161-я і 100-я дывізіі Чырвонай Арміі. У баявым загадзе № 4 штаба 161-й дывізіі 6 ліпеня 1941 года, у прыватнасці, было адзначана: «Противник продолжает теснить наши части на Борисовском и Могилевском направлениях. Справа никого нет. Слева отходит 100-я стрелковая дивизия. Граница с ней …Гибайловичи, Сомры… Дивизия отходит на новый оборонительный рубеж Денисовичи, Пышачи, Заболотье». Сапраўды, калі камандзір корпуса Ермакоў паведаміў, што на поўдні да Беразіны рухаюцца буйныя сілы варожай пехоты і танкаў, было вырашана з баямі прабівацца ляснымі прасёлкамі.

Пры адыходзе ар’ергард 161-й стралковай дывізіі, якая абараняла рубеж па рацэ Бобр, узарваў масты праз раку каля вёсак Выдрыца і Малае Горадна. Але 161-й і 100-й дывізіям загад камандзіра корпуса да раніцы 7 ліпеня заняць прамежкавы рубеж абароны каля вёсак Дзянісавічы, Ухвала, Гібайлавічы выканаць поўнасцю не ўдалося. Моцныя раз’езды танкаў, броне­аўтамабіляў і матацыклістаў праціўніка прабраліся з поўначы і поўдня і перарэзалі шляхі адыходу. Корпус аказаўся фактычна ў акружэнні. 

477-ы стралковы і 628-ы артылерыйскі палкі пры адыходзе выявілі ў раёне Выдрыцы  праціўніка і атакавалі яго. У выніку жорсткага бою 477-ы стралковы полк змяніў маршрут і пачаў адыход на поўдзень з выхадам ў бок Магілёва. У далейшым сувязь з ім была страчана.

542-гі стралковы полк, які адыходзіў па маршруту Гумны, Узнаж, таксама звярнуў на поў­дзень да Белавіч. 2 батальёны палка, аб’яднаўшыся па шляху з 477-ым палком, выйшлі да Магілёва.

603-ці стралковы полк, знахо­дзячыся ў рэзерве, адыйшоў праз Ухвалу да Цяцерына.

Штаб 161-й дывізіі разам з батальёнам 542-га стралковага палка і спецчасткамі адыходзіў па маршруту Ухвала, Селішча. Але разведка выявіла каля вёскі Вязок 10 танкаў праціўніка і матацыклістаў.

Раніцай 8 ліпеня праціўнік адкрыў мінамётны і артылерыйскі агонь па штабу дывізіі. 7 танкаў пачалі атаку, але, страціўшы 3 танкі, адыйшоў. Штаб дывізіі з падраздзяленнямі да вечара выйшаў да вёскі Мікалаеўка, але з боку вёскі Забалоцце падвергся артылерыйскаму абстрэлу. У ходзе начнога руху раніцай штаб дывізіі, чатыры батальёны і два дывізіёны артылерыі выйшлі да мястэчка Цяцерын і занялі там абарону. 

Вось што пісаў у сваіх успамінах пасля вайны адзін з афіцэраў дывізіі Максімкін Ф.П.: «Да вечара 7 ліпеня 161-я дывізія па загаду камандзіра корпуса заняла абарону ў раёне вёсак Дзянісавічы, Пышачы, Забалоцце. Па шляху следавання 542-гі полк пад камандай маёра П.І. Шумеева вытрымаў бой каля вёскі Новы Сокал. Але 477-мы стралковы і 628-мы артылерыйскі палкі, якія рухаліся па маршруту Выдрыца, Ухвала, Мікалаеўка, ва ўказаны раён абароны не прыбылі. Камандзір 477-га стралковага палка П.І. Асятроў у радыёграме паведаміў, што ў раёне Выдрыцы яны вымушаны былі ўступіць у бой, іх беспрарыўна бамбіць варожая авіяцыя, знішчана большасць пушак, вялікія страты ў жывой сіле, выкарыстаны амаль усе боепрыпасы».

У наступныя дні дывізія некалькі разоў вымушана была весці бой у акружэнні, але ўсё ж асноўныя сілы здолелі выйсці да Магілёва і прадоўжыць барацьбу з ворагам.

Вядома, што байцы і камандзіры 628-га артылерыйскага палка, не здолеўшы прарвацца з акружэння, стварылі партызанскі атрад на чале з камандзірам палка палкоўнікам Аляксандрам Міхайлавічам Лапшыным. 18 верасня 1941 года 161-я дывізія атрымала назву 4-й гвардзейскай дывізіі.

Побач з 161-й стралковай дывізіяй вялі абарончыя баі воіны 100-й дывізіі, якой камандаваў генерал-маёр І.Н. Русіянаў. Але аб гэтым, у прыватнасці аб по­дзвігу сяржанта Беляева, размова пойдзе пазней.

Марына БАРАДАЎКА.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Тэги

Автор

admin

admin

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.