krupki.by

ru RU be BE en EN

Карціны з непаўторнымі краявідамі экспануюцца ў Крупскай мастацкай галерэі



Карціны з непаўторнымі краявідамі экспануюцца ў Крупскай мастацкай галерэі

Автор / Общество / Wednesday, 21 October 2015 16:24 / Просмотров: 1609

Карціны з непаўторнымі краявідамі экспануюцца ў Крупскай мастацкай галерэіУ Крупскай мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева дзейнічае выстава “З прыродай зліўшыся душой…”. Сямнаццаць карцін экспануецца ў вялікай зале галерэі.

Гэта работы знакамітых майстроў, членаў Саюза мастакоў Беларусі: Аксаны Аракчэевай, Уладзіміра Уродніча, Віктара Барабанцава, Мікалая Мішчанкі, а таксама нашых самадзейных мастакоў-землякоў: Аляксея Гаміна, Уладзіміра Салаўя, Фёдара Сарокіна, Алега Пручкоўскага і Сурэна Навасардзяна. 

Карціны розныя па тэхніцы выканання, каляровай гаме, па сваім змесце, аднак усе яны сведчаць пра багатую прыродную палітру нашага роднага крупскага краю. Вабіць позірк веліч нашых лясоў і глыбінная сінява рэк і азёр, клічуць удалеч шырокая звілістая дарога і вузкая сцяжынка, бачыш імклівы бег аблокаў і спакойны позірк казулі…

Карціны з непаўторнымі краявідамі экспануюцца ў Крупскай мастацкай галерэі

Праходзіш па зале, знаёмішся з работамі і разумееш: няма таго вобраза, апетага Якубам Коласам, які б не знайшоў свайго адлюстравання на карцінах нашай выставы. Многія куточкі роднага крупскага краю з лёгкасцю пазнаеш, нягледзячы на тое, што сёння адбыліся змены ў пейзажах, якія 5, 10 і нават 20 гадоў таму назад кранулі душу мастака і натхнілі яго на напісанне карціны.

Карціны з непаўторнымі краявідамі экспануюцца ў Крупскай мастацкай галерэі

Запрашае ў госці да сябе наша даўняя знаёмая – мясціна Лебартова (работы Уладзіміра Уродніча “Урочышча Лебартова” (2012) і Сурэна Навасардзяна “Лебартова”), абяцае добры адпачынак жамчужына Крупшчыны – возера Сялява (Аляксей Гамін “На возеры Сялява”), заварожвае сваёй цішынёй і спакоем бераг крупскага возера (палатно Уладзіміра Салаўя “Возера. Крупкі” (2010) і кліча ўдалеч за сабой рака Нача (работы Аляксея Гаміна “Рака Нача восенню” і “Рака Нача”)…

Карціны з непаўторнымі краявідамі экспануюцца ў Крупскай мастацкай галерэі

На жаль, гаворачы словамі Міколы Хведаровіча, “часта, так часта бывае, што мы ў сумятлівым жыцці мінаем і не заўважаем красу сваіх родных мясцін”.

Карціны з непаўторнымі краявідамі экспануюцца ў Крупскай мастацкай галерэі

Карціны з непаўторнымі краявідамі экспануюцца ў Крупскай мастацкай галерэі

Мастацкая галерэя запрашае крупчан наведаць выставу “З прыродай зліўшыся душой”, якая будзе доўжыцца да 10 лістапада бягучага года. Несумненна, кожны аматар жывапісу на свой густ знойдзе карціну або некалькі работ, што паклічуць яго на прыроду, каб увачавідкі палюбавацца роднымі краявідамі.

Таццяна БОНДАР, навуковы супрацоўнік Крупскай мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева.

Карціны з непаўторнымі краявідамі экспануюцца ў Крупскай мастацкай галерэі

Карціны з непаўторнымі краявідамі экспануюцца ў Крупскай мастацкай галерэі

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.