krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскай мастацкай галерэі адбылася прэзентацыя кнігі «Рэ/экспазіцыя. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча»



У Крупскай мастацкай галерэі адбылася прэзентацыя кнігі «Рэ/экспазіцыя. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча»

Автор / Общество / Sunday, 30 March 2025 09:54 / Просмотров: 744

У Крупскай мастацкай галерэі імя Б.У. Аракчэева адбылася прэзентацыя кнігі «Рэ/экспазіцыя. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча». Яе аўтар – вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Макісма Багдановіча г. Мінска Ірына Мышкавец. Яна сустрэлася з прыхільнікамі творчасці паэта ў Крупках.

Імпрэза адбылася ў дзень ушанавання памяці нашага знакамітага земляка Адама Ягоравіча Багдановіча – педагога, фалькларыста, этнографа, які даў жыццё зорцы беларускай літаратуры Максіму Багдановічу.

Кгніга «Рэ/экспазіцыя. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча» – гэта вынік шматгадовай плённай працы аўтара. У ёй прадстаўлены ўнікальныя знаходкі і новыя штрыхі да партрэта паэта.

– У кнізе расказваецца пра Максіма Багдановіча, яго родных, блізкіх, знаёмых, сяброў, музейныя прадметы, – кажа Ірына Мышкавец. – На выданне кнігі мяне падштурхнуў загадчык музея Міхал Бараноўскі. Мне вельмі важна, каб у кнігі былі чытачы. Яна зацікавіць настаўнікаў, даследчыкаў і ўсіх прыхільнікаў творчасці Максіма Багдановіча. Асноўныя тэмы кнігі – «Жыццё і творчасць», «Вянок», «Радавод», «Кола знаёмых і сяб­роў», «Музейныя каштоўнасці». Дзень нараджэння Максіма Багдановіча мы адзначаем чатыры разы. Чаму так? Вядома, што нарадзіўся паэт у 1891 годзе 9 снежня па новым стылі. Па старым стылі дата выпадае на 27 лістапада. Нам пашчасціла атрымаць лісты Адама Багдановіча да другой будучай жонкі. Але іх трэба было яшчэ расчытаць. У адным з іх Адам Ягоравіч указвае даты нараджэння сваіх дзяцей. Дзень нараджэння Максіма пазначаны 28 лістапада. Па новым стылі гэта будзе 10 снежня. Я спачатку падумала, што Адам Ягоравіч памыліўся. Сярод іншых лістоў знаходжу з такім зместам: «28 ноября. Сегодня день рождения Максима. Дети будут гулять, после обеда не дадут поспать». Гэта значыць, што Адам Ягоравіч зноў пацвярджае, што Максім нарадзіўся 28 лістапада. А яшчэ з гэтага мы даведваемся пра некаторыя сямейныя традыцыі: дні нараджэння дзяцей святкуюць, а бацька звычайна ­спіць днём. Вось таму мы святкуем дзень нараджэння Максіма 27 і 28 лістапада, 9 і 10 снежня. Адна з маіх любімых тэм – навучанне Максіма. Ён вучыўся ў гімназіях Ніжняга Ноўгарада і Яраслаўля. Многа таямніц яшчэ застаецца, якія мы і спрабуем раскрыць. Неяк у інтэрнэце я знайшла здымак з надпісам «Яраслаўская гімназія. Выпуск 1911 года». Мне падалося, што адзін хлопчык вельмі падобны да Максіма рысамі твару, прычоскай. Поўнай упэўненасці не было. Тады я вырашыла знайсці фотаздымкі аднакласнікаў Максіма і настаўнікаў, каб параўнаць іх. Фотаздымкі настаўнікаў шукалі праз нашчадкаў. А як быць з гімназістамі? Лагічна, што пасля гімназіі выпускнікі паступалі вучыцца ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Іх на той час было не так і многа. Пошукі выявілі, што ў той год пасля Яраслаўскай гімназіі 24 выпускнікі паехалі вучыцца ў Маскоўскі ўніверсітэт, 10 чалавек сталі студэнтамі Пецярбургскага ўніверсітэта. Тыя, хто засталіся ў Яраслаўлі, пайшлі вучыцца ў юрыдычны ліцэй, які даваў вышэйшую адукацыю. Так мы параўналі фотаздымкі з асабістых спраў студэнтаў з фотаздымкам класа. І, сапраўды, гэта быў клас Максіма.

Ірына Мышкавец расказала, што сапраўдным цудам стала набыццё зборніка вершаў «Вянок» 1913 года з даравальным надпісам аўтара стрыечнай сястры – Веры Кунцэвіч. Кніга захоўвалася ў Ніжнім Ноўгарадзе ў сваякоў паэта. Падчас рабочай паездкі ў гэты горад Ірыне Мышкавец перадаў на часовае захоўванне праўнук Веры Кунцэвіч – Рыгор Бараховіч.

І яшчэ шмат цікавых фактаў з біяграфіі Максіма Багдановіча даведаліся ўдзельнікі сустрэчы. Пра іх можна прачытаць у кнізе Ірыны Мышкавец.

 

Вучні гарадской СШ № 3 па­дзяліліся сваімі ўражаннямі:

– З урокаў літаратуры мы ведаем, што Максім Багдановіч мала пражыў, у яго выйшаў адзін зборнік. Сёння мы ўзбагацілі свае веды пра творчае і насычанае рознымі падзеямі жыццё паэта.

– Цікава было даведацца, што паводзіны Максіма падчас вучобы ў гімназіі былі далёкія ад прыкладных, ён неаднаразова наказваўся. Але гэта не перашкодзіла яму стаць вядомым чалавекам.

– Сустрэча з Ірынай Вітальеўнай Мышкавец была вельмі пазнавальнай. Яна так цікава расказвала пра Максіма Багдановіча. Гэта стала вялікім стымулам наведаць музей у Мінску.

Автор

Инна Гара

Инна Гара

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.