krupki.by

ru RU be BE en EN

Ляснік Уладзімір Лыцін выратаваў свайго аднавяскоўца



Ляснік Уладзімір Лыцін выратаваў свайго аднавяскоўца

Автор / Общество / Saturday, 30 January 2016 10:23 / Просмотров: 2482

Уладзімір ЛыцінЗімовай раніцай жыхар Дакудава Уладзімір Кухта пайшоў на паляванне ў лес, што як раз недалёка ад аграгарадка. Што здарылася далей, ніхто не ведае, бо мужчына быў адзін. Літаральна праз некалькі гадзін, яго, замярзаючага на полі, знайшоў мясцовы ляснік.

Зараз Уладзімір Лыцін гаворыць аб тым стрымана. Мы прыехалі да яго днямі, каб не толькі даведацца аб выпадку з першых вуснаў, але і проста пагутарыць з чалавекам, які не разгубіўся, змог хутка прыняць усе меры, каб выратаваць чалавека. – Уладзімір з канца снежня знаходзіцца ў водпуску, – гаварыла яго жонка Людміла. – Але прайшло толькі два дні новага года, і ў нядзелю, 3 студзеня, ён ужо ў лес пачаў збірацца. Я адгаворвала, маўляў, халодна, ды і не адпачыў яшчэ. Хто ў такі мароз у лес пойдзе? Усё там у парадку. Ды ён не паслухаў мяне. Як адчуваў, што камусьці патрэбным акажацца...

– Была дзесьці палова дзясятай гадзіны, калі я выйшаў з дома. Няспешна крочыў палявой дарогай да няроўнага грабянца лесу, што за ваколіцай Дакудава, – працягваў Уладзімір Іванавіч. – Яшчэ здалёку на полі заўважыў нейкую чорную пляму. Падумаў, мо’ птушка вялікая такая? Затым бачу, што варушыцца нехта. Шпарка падбег да таго месца і ўбачыў чалавека, у якім пазнаў свайго аднавяскоўца Валодзю Кухту. Спытаў у яго, ці зможа ён устаць і ісці? Той адразу адказаў, што зможа. Я пачаў дапамагаць падняцца, але на ногі ён устаць не змог, бо яны, як, дарэчы, і рукі, аказаліся абмарожанымі. Адразу патэлефанаваў у хуткую дапамогу, сваякам і пачаў  спрабаваць цягнуць яго да дарогі. Дапамога прыехала, і мы адправілі Валодзю ў бальніцу.

Ужо затым стала вядома, што ў пацярпелага 4-я ступень абмаражэння верхніх і ніжніх канечнасцей, што пагражае ампутацыя. Безумоўна, інваліднасць – гэта бяда, але не самы трагічны зыход сітуацыі. Дарэчы, мы даведаліся, што сын Уладзіміра Кухты Дзяніс выказаў сваю ўдзячнасць за выратаванне бацькі праз «Белорусскую лесную газету». «...Такі ўчынак, лічу, не павінен застацца незаўважаным. Ён не пабаяўся, не прайшоў міма, мала таго, цягнуў бацьку некаторую адлегласць. Калі б не Уладзімір Іванавіч, мы б яго страцілі!» – напісаў ён. І мы, безумоўна, згодны, што гэты ўчынак варты, каб пра яго гаварылі. А таксама відавочна, што Уладзіміру Кухту ёсць на каго спадзявацца ў далейшым жыцці, якое падвергла яго такім нялёгкім выпрабаванням.

Сам жа Уладзімір Лыцін героем сябе не лічыць, і ўпэўнены, што так паступіў бы кожны, калі б аказаўся на яго месцы. Мы гутарым далей, і ў размове, у яго разважаннях угадваецца характар чалавека спакойнага, памяркоўнага, але рашучага і здольнага хутка прымаць рашэнні. З цікавасцю расказвае наш суразмоўца пра сваю работу:

– З 16 студзеня пайшоў чацвёрты год, як уладкаваўся лесніком. Па прафесіі я будаўнік, маю правы трактарыста. Працаваў і ў мясцовым калгасе, і ў сялянска-фермерскай гаспадарцы, якая знаходзіцца якраз у Дакудаве. А прапанавалі пасаду лесніка – адразу згадзіўся. Ведаў, што нялёгкая гэта работа, затое цікавая. Асвоіцца з новай справай мне дапамагалі і ляснічы, і памочнік ляснічага, і майстар. Асабліва хачу адзначыць вопытнага лесніка з суседняй вёскі Нявераўшчына Уладзіміра Усошына, да якога можна звярнуцца за парадай або падтрымкай у любы час. Гэта менавіта ён мне падаў, можна сказаць, азы лясной справы. Тэрыторыя абходу № 6 – 512-515 гектараў і даходзіць аж да самага Барысаўскага раёна. Ды і траса, што праходзіць непадалёку, таксама за намі замацавана. Дзякуй Богу, што пажараў вялікіх не было ў нашых уладаннях. А як улетку на Ухвальшчыне гарэла балота, дык тушылі ўсім светам. Я тады два дні дома не быў. Наогул жа ў лесе кожны дзень работа ёсць: і ахоўваем яго, і ўзнаўляем, і прарэджваем... Прыходзіцца сачыць таксама, каб не забрыў браканьер, ліхі чалавек з сякерай ды пілой.

Сапраўды, рабочыя будні лесніка – гэта кіламетры лясных дарог. І штодзень праязджаючы або праходзячы іх, даводзіцца сачыць за сітуацыяй на падуладнай тэрыторыі. Варта зазначыць, што на тэрыторыі абходу № 6 размяшчаецца дзяржаўны батанічны заказнік «Брышча». І гэта накладвае дадатковую адказнасць, таму належная ўвага тут удзяляецца самым розным прыродаахоўным мерапрыемствам.

Так, па ўсім відавочна, што ў лясной гаспадарцы Уладзімір Іванавіч знайшоў сваё прызванне. Адказны і неабыякавы, ён здольны не толькі добра працаваць, але і рашуча дзейнічаць у сітуацыі, дзе кожная хвіліна можа каштаваць чалавечага жыцця.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.