krupki.by

ru RU be BE en EN

Звыш пяці дзесяцігоддзяў жыццё ветэрана Уладзіміра Кушнера трывала звязана з сістэмай адукацыі



Звыш пяці дзесяцігоддзяў жыццё ветэрана Уладзіміра Кушнера трывала звязана з сістэмай адукацыі

Автор / Общество / Wednesday, 08 April 2026 15:42 / Просмотров: 269

Звыш пяці дзесяцігоддзяў жыццё ветэрана педагагічнай працы Уладзіміра Васільевіча Кушнера трывала звязана з сістэмай адукацыі.

«Лёгкакрылай птушкай праляцеў час», – так пачалася наша размова.

У 1968 годзе ён скончыў Нацкую сярэднюю школу. Вырашыў спачатку паступіць у тэхнічнае вучылішча г. Мінска. Час вучобы ў вучылішчы быў часам выбару прафесіі сваёй мары – быць настаўнікам. З сябрамі без цяжкасцей паступіў у Петразаводскі пед­інстытут на факультэт геаграфіі і біялогіі.

«У інстытуце, на практыцы я атрымліваў мноства станоўчых эмоцый. Мне хацелася прабудзіць цікавасць да геаграфіі, заваяваць давер у дзяцей і сфарміраваць свой аўтарытэт», – расказвае Уладзімір Васільевіч.

З дыпломам у руках малады спецыяліст па размеркаванні прыехаў у Пісараўскую сярэднюю школу ў Башкірыі, дзе адпрацаваў тры гады.

У 1977 годзе настаўнік вяртаецца на Крупшчыну. Жыццёвая сцежка прывяла Ула­дзіміра Кушнера ў Касяніцкую сярэднюю школу, але ўжо ў якасці дырэктара.

«Было нялёгка, бо я ра­зумеў, што сельская школа – гэта складаны механізм, дзе кожны адыгрывае сваю ролю. Пачатак майго шляху, як кіраўніка, не быў імгненным узлётам. Хутчэй гэта быў паступовы, пільны ўздым па прыступках. Кіраванне навучыла мяне паважаць калектыўную працу, матываваць калег да дасягнення агульных мэт», – успамінае суразмоўца.

Праз тры гады Уладзімір Васільевіч адкрыў новую старонку свайго педагагічнага шляху. Яго запрасілі ў аддзел адукацыі на пасаду інспектара. Тут ён паспяхова працаваў з кіраўнікамі школ, іх намеснікамі, удасканальваў ключавыя навыкі, набытыя ў пачатку сваёй педагагічнай дзейнасці. Трэба адзначыць, што, дзе б ні працаваў Ула­дзімір Васільевіч, яго вельмі цікавіла метадычная работа – сувязное паміж тэорыяй і практыкай. Ён быў упэўнены, што метадычная дзейнасць павінна ствараць умовы для абмену вопытам і распрацоўкі новых рашэнняў.

З ахвотай згадзіўся на пасаду намесніка дырэктара Бобрскай сярэдняй школы, дзе і працаваў 20 гадоў. Пра гэта не пашкадаваў ніводнага разу. З цеплынёй успамінае калектыў школы і кожнага настаўніка.

«Настаўнікам з вялікай літары была для мяне дырэктар Марыя Аляксандраўна Белаус», – падкрэслівае юбіляр.

У Бобрскай СШ Уладзімір Васільевіч сустрэў аднадумцаў і прафесіяналаў. Падтрымку і дапамогу заўсёды адчуваў ад Людмілы Пятроўны Ерамянок, настаўніка рускай мовы і літаратуры, Валянціны Васільеўны Карнейка, настаўніка беларускай мовы і літаратуры, Ніны Васільеўны Каландзёнак, настаўніка біялогіі, Лідзіі Фёдараўны Малочка, настаўніка гісторыіі, і іншых.

Шмат цікавага на карысць вучняў праводзілася ў школе. Асабліва дэталёва рыхтаваліся настаўнікі да правя­дзення тыдняў педагагічнага майстэрства. Гэта быў не проста шэраг адкрытых урокаў і семінараў, гэта былі кульмінацыйныя работы педагагічнага калектыву, накіраваныя на павышэнне якасці адукацыі. Быў час, калі школа ператваралася ў пляцоўку для абмену вопытам, пошуку інавацыйных рашэнняў і апрабацыі новых педагагічных тэхналогій. Уладзімір Васільевіч імкнуўся ствараць атмасферу супрацоўніцтва ў калектыве.

Вопытам сваёй работы ахвотна дзяліўся з калегамі раёна і вобласці як настаўнік геаграфіі і намеснік дырэктара.

Давялося працаваць Ула­дзіміру Кушнеру яшчэ намеснікам і дырэктарам Дакудаўскай васьмігадоваў школы.

Мой суразмоўца заўсёды быў патрабавальным да сябе і іншых, адкрыты, высокаэру­дзіраваны, добразычлівы.

Багаты кіраўніцкі вопыт навучыў Уладзіміра Васільевіча разбірацца ў людзях, знахо­дзіць індывідуальны падыход у кадравай рабоце, папярэджваць негатыўныя сітуацыі, не спяшацца адмаўляцца ад старога, гнацца за новым не спяшаючыся.

Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, Уладзімір Васільевіч не сядзіць без справы. З 2017 года ён узначальвае Крупскую раённую арганізацыю Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Мне, як старшыні пярвічнай арганізацыі ветэранаў работнікаў адукацыі, камфортна працаваць з Уладзімірам Васільевічам. Мы разам абмяркоўваем усе пытанні, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі.

За плённую шматгадовую дзейнасць Уладзімір Кушнер мае шмат узнагарод. Сярод іх – знакі «Отличник образования Республики Беларусь», «100 лет со дня образования Крупского района», «За заслуги» Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і іншыя.

Ён з захапленнем расказ­вае пра сваю сям’ю, жонку, дзяцей, унукаў, якіх вельмі любіць.

Хай жа юбілейныя дні падаруюць Вам, паважаны Ула­дзімір Васільевіч, радасць, сустрэчы, яркія і незабыўныя ўражанні.

Валянціна СКВАРКОЎСКАЯ, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі работнікаў адукацыі.

Автор

admin

admin

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.