krupki.by

ru RU be BE en EN

Сям’я Сямёнавых з Каменкі пераўтварыла пустку ў сапраўдны кветкавы рай



Сям’я Сямёнавых з Каменкі пераўтварыла пустку ў сапраўдны кветкавы рай

Автор / Общество / Monday, 29 August 2016 09:43 / Просмотров: 1265

Таццяна СямёнаваАдрас гаспадароў, апантаных стварэннем прыгажосці, нам падказалі на самым пачатку тыдня. І ўжо літаральна праз дзень рэдакцыйная «Ніва» брала накірунак на вуліцу Сонечную, дом № 30, што ў вёсцы Каменка. Адразу скажам, што гэту сядзібу доўга шукаць не давялося. Не спыніцца ля яе было проста немагчыма.

Прыгажосць, якая ўжо не адзін год радуе многіх людзей, ствараецца рукамі мужа і жонкі – Таццяны і Яўгена Сямёнавых. Безумоўна, не без дапамогі сына Віктара і дачкі Вольгі. Як нам расказала сама гаспадыня, у гэты райскі куточак моладзь прыходзіць фатаграфавацца, выхаванцы Каменскага дзіцячага сада – на экскурсію, проста прахожыя – палюбавацца разнастайнасцю кветак, дэкаратыўных кустоў, цікавымі архітэктурнымі формамі. І сапраўды, дызайн азелянёнага прысядзібнага ўчастка (пакуль размова ідзе менавіта аб ім) выклікае толькі захапленне: клумбы, абкладзеныя камянямі, жывыя агароджы, шматлікія кветнікі, альпійскія горкі, пергалы, кветкі побач з імправізаванай плеценай агароджай. І ўсё гэта проста стракаціць ад шматколернасці кветкавых фарбаў. Ну як тут не звярнуць увагу на цыніі і астры, бархатцы і календулу, агератум і настурцыі, вярбену і эхінацэю, ляўкоі і львіны зеў?! Здзіўляюць элегантныя асцільбы і дэльфініумы, пя-шчотныя званочкі і духмяны тытунь. А яшчэ можна ўбачыць тую, дэкаратыўную сасну, ядловец. Па каменнай сцяне пачынаюць віцца клемацісы. І ўсё гэта раскінулася на фоне вялікага, у некалькі сотак, зялёнага газона.

Захапляючыся той або іншай кветкай ці раслінай, разам з гаспадыняй мы прайшлі ўсю тэрыторыю. І з размовы высветлілася, што гэта сапраўднае царства расліннай разнастайнасці і прыгажосці размешчана на месцы былой смеццезвалкі. Так-так, у свой час (на жаль, здараецца такое і сёння) за апошнім домам вуліцы або вёскі і знаходзіліся сметнікі. І трэба толькі ўявіць, колькі давялося пашчыраваць і пазмагацца гэтым людзям, каб стварыць такое цуда.

– Мы на самой справе ратаваліся ад звалкі, бур’яну, няўдобіцы, – гаварыла Таццяна. – Вырашылі зрабіць прыгажосць і зрабілі. У гэтым доме мы жывем ужо 23 гады і ўсё нешта робім, узводзім, садзім. Бясспрэчна, што каб насаджанае выглядала належным чынам, траціцца і вада, і электраэнергія. І было вельмі крыўдна, калі ў панядзелак раніцай убачыла, што хтосьці выкапаў чатыры дэкаратыўныя кусты: дзёран белы, вейгелу, яснотку і расходнік чырвоналіставы. Дзёран белы, напрыклад, тры гады расціла, бо расліна адразу была ўсяго 10 сантыметраў. Наогул, што рэдкае, экзатычнае, тое і выкапалі. 

Расказваючы, Таццяна не магла стрымаць слёз. І яе можна зразумець. Былая пустка ля дома ператварылася ў квітнеючы куток. Каб стварыць гэты «рай на зямлі», гаспадыня чытала спецыяльную літаратуру, вывучала нораў і схільнасці раслін, а вясной і ўлетку садзіла, палола, даглядала. І кветкі, капрызныя прыгажуні, за клопаты і стараннасць адплачваюць ёй узаемнасцю.

І ў гэтым зноў давялося пераканацца, калі праз адкрытыя веснічкі мы трапілі ў яшчэ адно царства жывога хараства, у сапраўдны рай: газоны і кветнікі і ў двары таксама разбіты па ўсіх правілах ландшафтнага дызайну, у паветры – водар ружаў, якія да гэтага часу радуюць сваім цвіценнем. Арганічна ўпісваюцца ў агульны ансамбль сядзібы і розныя падзелкі. Наогул, тут кожны лапік зямлі дагледжаны, выпешчаны клапатлівымі рукамі. І проста нельга не захапляцца энтузіязмам і працавітасцю ўвішных гаспадароў.

Як зазначыла Таццяна, перавагу імкнецца аддаць шматгадовым раслінам. На ўчастку вясной было безліч нарцысаў і цюльпанаў, улетку – касачоў і півоняў. Толькі нядаўна адцвілі велічныя, з незабыўным пахам, лілеі. Нізкія, або карлікавыя сарты выкарыстоўвае для дывановых кампазіцый. Відавочна, што Таццяна з’яўляецца прыхільніцай літаральна ўсіх кветак, таму і адорваюць яны яе сваёй прыгажосцю.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.