krupki.by

ru RU be BE en EN

87 гадоў назад створана Крупская раённая бібліятэка



87 гадоў назад створана Крупская раённая бібліятэка

Автор / Общество / Friday, 15 September 2017 08:00 / Просмотров: 1294

15 сентября - День библиотекДзень бібліятэк Крупская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы будзе сустракаць ужо ў 87 раз. У раёне зараз працуюць 30 бібліятэчных работнікаў, якія чакаюць сустрэч з тымі, хто цікавіцца і любіць кнігу, для каго яна верны сябра і мудры настаўнік, дарадца ў адказах на многія пытанні. 

Напярэдадні прафесійнага свята мы сустрэліся з дырэктарам Крупскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы Наталляй КУПРЫЯНАВАЙ і папрасілі яе расказаць аб былым і сённяшнім гэтай установы культуры:

– Крупская раённая бібліятэка створана ў кастрычніку 1930 года і кніжны фонд яе тады складаў 500 экзэмпляраў. Але літаральна праз тры гады тут налічвалася 5 000 экзэмпляраў кніг. На пачатак 1941 года раённая бібліятэка мела 20 000 экзэмпляраў кніг. У часы Вялікай Айчыннай вайны ўвесь кніжны фонд быў знішчаны. Пасля вызвалення раёна ў верасні 1944 года Крупская раённая бібліятэка зноў пачала сваю дзейнасць.

Кніжны фонд збіраўся па крупінках усімі жыхарамі Крупак. Шмат кніг было даслана з Масквы, іншых гарадоў, якія не былі ў акупацыі. На канец 1944 года ў бібліятэцы было 2 517 экзэмпляраў кніг і 248 чытачоў. На пачатак 1953 года бібліятэка мела ўжо 14 271 экзэмпляр кніг. Да гэтага часу было арганізавана 20 бібліятэк-перасовак, якія забяспечвалі чытачоў новай палітычнай, мастацкай і сельскагаспадарчай літаратурай. 

Раённая бібліятэка не толькі абслугоўвала чытачоў, але і праводзіла мерапрыемствы па прапагандзе кнігі. Частымі гасцямі яе былі беларускія паэты і пісьменнікі. Так, у верасні 1953 года ў бібліятэцы праводзілася канферэнцыя чытачоў па рамане Івана Шамякіна «Глыбокая плынь». Малады пісьменнік выступіў на сустрэчы, расказаў аб рабоце над раманам і аб сваіх творчых планах.

Варта адзначыць, што Крупскую раённую бібліятэку часта наведвалі многія знакамітасці. Двойчы быў у нашай бібліятэцы Іван Шамякін, у 1964 годзе яе наведаў Янка Брыль. З чытачамі сустракаліся Максім Танк, Анатоль Вярцінскі, Адам Русак, Рыгор Няхай, Казімір Камейша, Давід Сімановіч, Станіслаў Шушкевіч, Артур Вольскі, Рыгор Барадулін. Свае кнігі з аўтографамі пакінулі таксама паэты-землякі Міхась Калачынскі, Васіль Макарэвіч, Змітрок Марозаў, Іван Шуцько, драматург і кінарэжысёр Пётр Васілеўскі. І такія незабыўныя сустрэчы многія з настальгіяй успамінаюць і цяпер.

Сёння Крупская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы складаецца з 10 публічных бібліятэк. Іх паслугамі ў сярэднім за год карыстаецца больш  за 10 тысяч чытачоў, трэцяя частка іх – дзеці. За год выдаецца больш 188,2 тысяч дакументаў. Бібліятэчным абслугоўваннем ахоплена 43 працэнты насельніцтва раёна.

Для расшырэння зон абслугоўвання, ахопу больш вялікай колькасці насельніцтва кнігай дзейнічаюць 14 бібліятэчных пунктаў ад 5 бібліятэк. Чытачам прадастаўляецца 7 дадатковых бібліятэчных паслуг. Сукупны фонд бібліятэк раёна складае больш 261,9 тысяч экзэмпляраў. Штогод на камплектаванне бібліятэчных фондаў з раённага бюджэту выкарыстоўваецца не менш 15% аб’ёму бюджэтнага фінансавання бягучага ўтрымання ўстановы. У публічныя бібліятэкі раёна паступала 120 назваў часопісаў і 27 назваў газет.

Усе мерапрыемствы, якія праходзяць у гэтым годзе, прымяркоўваюцца да Года навукі, 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, 135-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Упэўнена, што на новым этапе развіцця Крупская раённая бібліятэка паўстане перад чытаючай публікай аснашчанай сучаснымі тэхналогіямі і абсталяваннем. Яна будзе камфортнай і прыцягальнай для чытача, гатова радаваць усіх кніжнымі выставамі, навінкамі любімай літаратуры, новымі камп’ютарамі і цеплынёй творчых сустрэч.

Напярэдадні свята хачу падзякаваць нашым бібліятэкарам за работу, пажадаць здароўя, шчасця, поспехаў у кожным пачынанні. Няхай вас ніколі не пакідае прыемнае пачуццё, што наша работа не праходзіць марна, а праводзімыя мерапрыемствы становяцца сапраўднымі святамі для іх удзельнікаў.

Автор

admin

admin

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.