krupki.by

ru RU be BE en EN

Кожны можа выкарыстаць права на атрыманне санаторна-курортнага лячэння



Кожны можа выкарыстаць права на атрыманне санаторна-курортнага лячэння

Автор / Общество / Wednesday, 13 September 2017 18:10 / Просмотров: 948

У нашай краіне яшчэ ў савецкія часы была створана сістэма санаторна-курортнага лячэння, якая дастаткова эфектыўна працуе і зараз. Аб тым, як можна атрымаць пуцёўку у санаторый, мы і раскажам вам сёння.

Першым крокам з’яўляецца стварэнне камісіі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні. Гэты працэс, як і іншыя пытанні, рэгулюе Указ Прэзідэнта № 542 «Аб санаторна-курортным ляченні і аздараўленні насельніцтва». Адпаведную камісію можна стварыць у арганізацыях, дзе наймальнік выплачвае работнікам абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. 

Адпачыць у санаторыі з выкарыстаннем сродкаў дзяржсацстрахавання і рэспубліканскага бюджэту маюць права таксама тыя, хто самастойна плоціць вышэйназваныя ўзносы (прыватныя прадпрымальнікі).

Камісія ствараецца загадам па арганізацыі ў складзе не менш за тры чалавекі (старшыня, асоба, адказная за захоўванне і выдачу пуцёвак, і іншыя члены камісіі).

Далей у аддзел па аздараўленні (а ён знаходзіцца ў райвыканкаме) прадстаўляюцца наступныя дакументы: копія загаду аб стварэнні камісіі; звесткі пра колькасць работнікаў арганізацыі; даведка органаў Фонду сацабароны аб рэгістрацыі ў якасці плацельшчыкаў (з указаннем рэгістрацыйнага нумару).

Наступны крок – атрыманне работнікам медыцынскай даведкі з указаннем профілю захворвання і падача заявы на імя старшыні камісіі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні. Прычым неабходна памятаць, што калі чалавек хоча атрымаць пуцёўку, скажам, у кастрычніку 2017 года, ён павінен напісаць заяву ў студзені, а калі жадае паехаць у санаторый з дзіцём, гэта таксама трэба ўказаць у заяве.

Дзіцячыя пуцёўкі выдзяляюцца бясплатна: кожнае дзіця можа адзін раз за год пабываць у санаторыі, у кругласутачным летніку і на дзённай школьнай аздараўленчай пляцоўцы.

Штоквартальна камісія накіроўвае ў аддзел па аздараўленні заяўкі на выдзяленне пуцёвак сваім работнікам.

Такім чынам, мы прайшлі эпапы афармлення дакументаў. Цяпер засталося дачакацца сваёй чаргі.

Пенсіянеры Крупскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага года атрымалі 44 пуцёўкі. Калі падрабязней гаварыць пра гэту катэгорыю насельніцтва, то неабходна зазначыць наступнае: пуцёўкі ў санаторый за кошт сродкаў дзяржсацстрахавання і рэспубліканскага бюджэту атрымліваюць непрацуючыя ветэраны працы ці тыя пенсіянеры, якія маюць 1-2 групу інваліднасці. Ім неабходна стаць на ўлік у аддзел па аздараўленні. Для гэтага трэба ў адзін з прыёмных дзён (аўторак, чацвер з 9.00 да 13.00) прыйсці з медыцынскай даведкай, пашпартам, працоўнай кніжкай і пенсійным пасведчаннем. Прадстаўнікі дадзенай катэгорыі аплачваюць пуцёўку ў залежнасці ад памеру пенсіі і перыяду аздараўлення. Пенсіянеры, якія маюць 1-2 группу інваліднасці, маюць магчымасць аздараўляцца 1 раз у 2 гады бясплатна.

Пуцёўкі ў санаторый могуць атрымаць таксама і дзеці-інваліды. Для гэтага аднаму з бацькоў трэба прынесці ў аддзел па аздараўленні неабходныя дакументы.

Такім чынам, калі вы яшчэ не выкарысталі права на атрыманне санаторна-курортнага лячэння, паспрабуйце гэта зрабіць. Магчыма, менавіта такога віду адпачынку вам якраз і не хапае, каб адчуваць сябе цалкам здаровым чалавекам.

Падрабязную даведку можна атрымаць у галоўнага спецыяліста прадстаўніцтва з 9.00 да 13.00 па адрасу: г. Крупкі, вул. Савецкая, 8, каб. 25. Тэл. 54-1-50.

Кацярына КАНДРАЦЕНКА, галоўны спецыяліст прадстаўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення 
Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па Крупскаму раёну.

Автор

admin

admin

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.