krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупках прайшло пасяджэнне народнага Клуба майстроў народнай творчасці «Таленты Крупшчыны»



У Крупках прайшло пасяджэнне народнага Клуба майстроў народнай творчасці «Таленты Крупшчыны»

Автор / Общество / Thursday, 11 January 2018 12:01 / Просмотров: 1901

Аплікацыя саломкай, вышыўка, саломапляценне, ткацтва, разьба па дрэве, вязанне кручком, кавальская справа, жывапіс, набіванне дываноў, выраб лялек, выцінанка, макрамэ...

Чым толькі не займаюцца майстры клуба! Якімі талентамі яны толькі не валодаюць! На сустрэчы майстрыхі падвялі вынікі мінулага года і абмеркавалі планы на будучыню. Важнай нагодай пасяджэння стала прыняцце ў Клуб новага ўдзельніка – майстрыхі па бісерапляценні Насці Мірановіч.

У Доме рамёстваў разгарнулася яркая выстава работ ужо новага члена клуба. Да пачатку пасяджэння ўсе ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з ёй і даведацца ад самой майстрыхі аб цікавых метадах работы з бісерам. Дзяўчынка з абмежаванымі магчымасцямі, яна нічога не бачыць, таму выстава, можна сказаць, асаблівая. Дарэчы, усе жадаючыя могуць пабачыць цудоўныя вырабы Насці. Выстава будзе доўжыцца ўвесь месяц.

Дырэктар Дома рамёстваў Вольга Алексіевіч распавяла, што ў 2001 годзе клубу майстроў народнай творчасці «Таленты Крупшчыны» прысвоена ганаровае званне «народны». У яго складзе 28 самадзейных майстроў, розных па ўзросце, прафесіі і кірунку народнай творчасці, але ўсіх іх аб’ядноўваюць энтузіязм і вялікая любоў да беларускай народнай спадчыны. Ёсць удзельнікі, якія з’яўляюцца членамі Саюза майстроў Рэспублікі Беларусь – Любоў Антаневіч, Вольга Бычкова і Міхаіл Макарушка. Адначасова з арганізацыяй работы клуба майстроў вядзецца выяўленне народных умельцаў Крупскага раёна. Іх, на сённяшні дзень, налічваецца 89 чалавек. З лістапада мінулага года кіраўніком клуба з’яўляецца Таццяна Сухаплюева.

– Шэсць дыпломаў і Гран-пры – гэта добры вынік працы нашых майстроў за год, – адзначыла Вольга Алексіевіч. – Справа ў тым, што работнікі раённага Дома рамёстваў і ўдзельнікі клуба майстроў вядуць сумесную выставачную дзейнасць, з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі раённых, абласных і рэспубліканскіх святаў і фестываляў, такіх, як «Вясновы букет», «Матчыны кросны», «Напеў зямлі маёй», «Беларускі пояс», «Тутэйшыя», «Саламяныя дзівосы», «Стаўбцоўскі капялюш», «Млечны шлях ад рук бабулі», «Слуцкія паясы», «Дажынкі», а таксама мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын, Дню Перамогі, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дню беларускага пісьменства і інш. Дзякуючы актыўнаму творчаму жыццю, у 2017 годзе клуб майстроў паспяхова пацвердзіў ганаровае найменне «народны аматарскі калектыў» на ХVІІІ абласным аглядзе народных і ўзорных аматарскіх калектываў, які праходзіць адзін раз у тры гады. А зараз усе ў чаканні галоўнай падзеі. У снежні 2017 года мы вылучылі на разгляд камісіі Саюза майстроў Рэспублікі Беларусь кандыдатуру метадыста-майстра Дома рамёстваў, члена клуба майстроў «Таленты Крупшчыны» Яніны Паўлаўны Мікульчык на прысваенне ёй дзяржаўнага статусу «народны майстар». Зусім хутка мы даведаемся пра вынік. 

Сустрэча была напоўнена творчасцю і натхненнем. Удзельнікі пасяджэння, а гэта Анастасія Мірановіч і яе маці Галіна Уладзіміраўна, члены клуба майстроў Галіна Сініцына і Аксана Коваль, гурткоўцы Дома рамёстваў – Ірына Доўнар і Валянціна Крылова, а таксама работнікі Дома рамёстваў, абмеркавалі планы на будучыню. Майстрыхі працягнуць актыўна ўдзельнічаць у конкурсах і фестывалях, а таксама з задавальненнем будуць арганізоўваць і праводзіць майстар-класы для ўсіх жадаючых. Яны згодныя, што майстэрства заўсёды трэба ўдасканальваць, знаходзіць нешта новае і арыгінальнае. На пасяджэнні кожны падзяліўся крэатыўнымі ідэямі і знаходкамі, шмат гаварылі пра новыя тэхнікі рукадзелля. 

Автор

Светлана Гринь

Светлана Гринь

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.