krupki.by

ru RU be BE en EN

У абласны дзень падпісчыка газету «Крупскі веснік» выпісалі звыш 200 чалавек



У абласны дзень падпісчыка газету «Крупскі веснік» выпісалі звыш 200 чалавек

Автор / Общество / Monday, 26 March 2018 09:01 / Просмотров: 1507

Ганна СМАНЦАР – наш пастаянны падпісчыкМногія крупчане падпіску на свае любімыя газеты і часопісы прымяркоўваюць менавіта да акцыі «Абласны дзень падпісчыка». На паштовых аддзяленнях яны сустракаюцца са сваімі знаёмымі, цікавяцца навінкамі перыёдыкі, гартаюць часопісы, што ім прапаноўваюцца для азнаямлення і, магчыма, далейшай выпіскі.

Вось і на гэты раз у гарадскім аддзяленні паштовай сувязі нас ужо чакалі. Першай у чарзе стаяла Вольга Мартыненка, якая адразу ж аформіла падпіску на «Крупскі веснік» і яшчэ некалькі выданныў. Падчас размовы Вольга Іванаўна гаварыла аб тым, што раённую газету выпісвае з таго часу, як сям’я пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС з Хойніцкага раёна перасялілася на Крупшчыну. «І я, і муж чытаем сваю раёнку з першай старонкі да апошняй, – дадала яна. – Нас тут цікавіць усё. За час, што жывём у раёне, пазнаёміліся з многімі людзьмі, набылі тут добрых сяброў і суседзяў. У абавязковым парадку праглядваем віншаванні з адметнымі датамі. І тут таксама сустракаюцца знаёмыя прозвішчы. Раёнку выпісвалі, выпісваем і будзем выпісваць».

Аналагічныя выказванні мы чулі ў гэты дзень з вуснаў Ядзвігі Крыварот, Ірыны Каленцыёнак, Святланы Любянковай, Таццяны Лысакоўскай, Святланы Трус, Галіны Лісоўскай, Ларысы Матусевіч і іншых нашых чытачоў. Да месца адзначыць, што прыхільнікі раённай газеты, якія завіталі ў гарадское аддзяленне сувязі, атрымлівалі ў падарунак насценны каляндар на 2018 год і кішэнныя каляндарыкі з лагатыпам «Крупскі веснік».

Мы ўвачавідкі пераканаліся ў належнай арганізацыі абласнога дня падпісчыка. Усім, хто заходзіў у гарадское аддзяленне сувязі, каб заплаціць камунальныя паслугі, атрымаць пенсію, зрабіць якую-небудзь пакупку, аператары ў абавязковым парадку напаміналі аб дні падпісчыка і прапаноўвалі выпісаць газету або часопіс. А для больш хуткага абслугоўвання за спецыяльным сталом афармленнем абанементаў займаўся яшчэ адзін аператар сувязі.

– Час бяжыць непрыкметна. Да заканчэння падпісной кампаніі на ІІ квартал бягучага года застаецца роўна тыдзень, – гаварыла начальнік Крупскага ўчастка паштовай сувязі Людміла Пацэева, якая на пачатку правядзення абласнога дня падпісчыка прысутнічала непасрэдна ў зале. – Хачу звярнуцца да тых крупчан, якія яшчэ не падоўжылі падпіску, паспяшацца ў гэтыя дні ў паштовыя аддзяленні па месцы жыхарства, звяртацца да сваіх паштальёнаў, да грамадскіх распаўсюджвальнікаў друку. Вас чакаюць у 17-ці стацыянарных паштовых аддзяленнях, трох перасоўных і на мотадастаўцы. Паспяшайцеся!

Автор

admin

admin

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.