krupki.by

ru RU be BE en EN

У хацюхоўцаў шмат работы па навядзенні парадку на зямлі



У хацюхоўцаў шмат работы па навядзенні парадку на зямлі

Автор / Общество / Tuesday, 10 April 2018 15:07 / Просмотров: 1604

Не будзем аспрэчваць ісціну, што зямля – наша галоўная каштоўнасць. Аднак варта адзначыць, што адносіны да яе далёка не ўсюды адпаведныя. Можна ўбачыць плошчы, якія зарастаюць пустазеллем, завалены смеццем, не выкарыстоўваюцца па прызначэнні. Каб пераканацца ў тым, што робіцца па навядзенні парадку на зямлі ў Хацюхоўскім сельсавеце, у адзін з гэтых красавіцкіх дзён мы наведалі яго асобныя вёскі.

– На перыяд месячніка запланаваны работы літаральна ў кожным населеным пункце, – гаварыў старшыня Хацюхоўскага сельскага Савета дэпутатаў Віктар Кострыкаў. – І не толькі. Асобным пунктам стаіць навядзенне парадку на сельскіх могілках і добраўпарадкаванне помнікаў і воінскіх пахаванняў. Ужо цяпер многія жыхары аграгарадкоў і вёсак прыводзяць у належны стан пасля зімы тэрыторыю ля сваіх сядзіб, прыбіраюць смецце, рамантуюць агароджы. 7 красавіка падчас суботніка спецыялісты нашага сельвыканкама займаліся ўборкай смецця на могілках аграгарадка Дакудава, работнікі закрытага акцыянернага таварыства «Хацюхова» наводзілі парадак на могілках у вёсцы Новыя Шчаўры, а супрацоўнікі Крупскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях – на могілках у вёсцы Вялікае Восава. Настаўнікі і тэхнічныя работнікі Хацюхоўскай сярэдняй школы ў гэты дзень прыводзілі ў парадак парк, што знаходзіцца насупраць школы, што ў вёсцы Старыя Шчаўры.

І тут да месца адзначыць, што работа ў гэтым парку вялася і ў панядзелак. Дырэктар Хацюхоўскай школы Васіль Барысенка, які прысутнічаў тут, расказаў, што ўжо ўбрана старая агароджа, спілаваны аварыйныя дрэвы, а ў самыя бліжэйшыя дні будзе высечана ўсё астатняе кустоўе і да канца зроблена абрэзка дрэў.

Клапоцяцца аб добраўпарадкаванні вёскі Старыя Шчаўры яе стараста Васіль Бачышча і дэпутат Аляксандр Гарбачоў. Яны зазначылі:

– Пагадзіцеся, што сельскія жыхары, як ніхто іншы, захавалі шчырасць у адносінах да родных мясцін. І вёска для іх – гэта не проста месца жыхарства, а менавіта радзіма, без якой яны сябе і не ўяўляюць. Улетку сваімі сіламі абкошваем траву і пустазелле, сочым за рэгулярнай уборкай пастаўленых у населеным пункце кантэйнераў, пры неабходнасці можам спілаваць дрэвы. Традыцыйны наш клопат – вясковыя могілкі. За імі замацавана прадпрыемства меліярацыйных сістэм, але і самі вяскоўцы не застаюцца абыякавымі да парадку на ім, прыбіраюць магілы, за якімі няма ўжо каму даглядаць. А ад уласнікаў падвор’яў і прысядзібных участкаў патрабуем не проста навесці парадак на сваёй тэрыторыі і на вуліцах, а зрабіць яго ідэальным.

– Наогул, працы ў сельсавеце ў плане добраўпарадкавання шмат, – адзначыў напрыканцы Віктар Кострыкаў. – Вялікая праблема ў нас пакуль з пад’ездамі да могілак вёсак Казубец, Заполле, Хацюхова. Але мяркуем, што да Радаўніцы хоць крыху падсохне і пастараемся зрабіць падсыпку. Задзейнічаны не толькі арганізацыі і ўстановы, што знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета, але і замацаваныя. Гэта, у прыватнасці, філіял ДРБУ № 164, Крупскі РЦГіЭ, ПМК-196, райпалівазбыт, Крупскі льнозавод і іншыя. А каб кожны населены пункт стаў прывабным, рабіць гэта трэба ўсім разам.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.