krupki.by

ru RU be BE en EN

У бібліятэцы сярэдняй школы № 1 г. Крупкі прайшоў урок «Пачатак пачаткаў»



У бібліятэцы сярэдняй школы № 1 г. Крупкі прайшоў урок «Пачатак пачаткаў»

Автор / Общество / Friday, 25 May 2018 15:52 / Просмотров: 1859

24 мая ўвесь славянскі свет адзначыў Дзень славянскага пісьменства і культуры, заснаваны ў гонар балгарскіх асветнікаў святых Кірыла і Мяфодзія. Сёлета мы святкуем вялікі юбілей – 1155-годдзе славянскага пісьменства (лічыцца, што графічную сістэму кірылічнага пісьма славутыя асветнікі стварылі ў 863 годзе).

З нагоды свята ў бібліятэцы сярэдняй школы № 1 г. Крупкі прайшоў урок «Пачатак пачаткаў», які правяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Аксана Уладзіміраўна Бялаўская. Да месца адзначыць, што ў бібліятэцы аформлены кніжныя паліцы: «Кнігі мудрыя радкі» – да Дня славянскага пісьменства і культуры, «Мой любы край» і «Нам засталася спадчына» – да Года малой радзімы, змешчаны выказванні вялікіх людзей пра кнігі.

Падчас уроку быў праведзены своеасаблівы экскурс у гады сівой даўніны, тут успомнілі тых асоб, якія пракладвалі славянам шлях да пісьменства і культуры. У прыватнасці, Аксана Уладзіміраўна заўважыла:

– Калі мы сёння жывём у безлічы кніг, газет і часопісаў, а чытаць і пісаць вучымся ледзь што ні з пялёнак, – рэдка прыходзіць у галаву: як наогул узнікла ў нас пісьменства? І што звычныя нам з дзяцінства літары маюць сваю даўнюю гісторыю, звязаную з імёнамі святых раўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія. Да шчасця, захаваўся старадаўні славянскі спіс «Пахвалы святым Кірылу і Мяфодзію», у якім вось што гаворыцца аб вынаходніцтве славянскай азбукі: «Произвели своё дело, полагаясь не на чужую основу, а сызнова буквы изобрели». Варта адзначыць, што Мяфодзій, атрымаўшы добрую дамашнюю адукацыю, яшчэ ў маладосці стаў ваяводам адной са славянскіх абласцей Візантыі, дзе навучыўся славянскім звычаям. Кірыла з дзяцінства палюбіў прамудрасць, шмат чытаў, вучыўся разам з маленькім імператарам Міхаілам, стаў адным з ранніх хрысціянскіх філосафаў. Менавіта Кірыла склаў славянскую азбуку і пачаў перакладаць з грэчаскай мовы асноўныя богаслужэбныя кнігі. «Спачатку было Слова і Слова было ў Бога, і Слова было Бог», – згодна падання, гэта былі першыя словы, напісаныя па-славянску.

Размова вялася таксама аб тым, што браты Кірыла і Мяфодзій былі не толькі святымі паплечнікамі, але і бліскучымі лінгвістамі, неаднаразова прымалі ўдзел у навуковых дыспутах свайго часу, а пераклады Святога Пісання на славянскія мовы, зробленыя імі, сталі фундаментам развіцця славянскіх культур.

Прыемна было чуць багатую, сакавітую, пявучую беларускую мову з вуснаў настаўніцы. Сваё веданне роднай мовы паказалі і вучні, якія пранікнёна чыталі вершы, што праслаўляюць нашу Беларусь, наш любы край, нашу мілую Крупшчыну. Наогул, у Год малой радзімы ў школе амаль штодзень праводзяць мерапрыемствы, прэзентацыі, выставы, конкурсы выразнага чытання, сачыненняў пра Бацькаўшчыну. А ўчора, напрыклад, вучні з задавальненнем слухалі музыку беларускіх ансамбляў.

Сапраўды імёны асветнікаў Кірыла і Мяфодзія сталі сімвалам культурнай еднасці і самастойнасці славянства. Бо менавіта дзякуючы ім, было вынайдзена славянскае пісьменства, якое з’явілася асновай стварэння літаратурнай мовы і ў Старажытнай Русі.

Тэги

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.