krupki.by

ru RU be BE en EN

Давайце вывучаць, любіць і берагчы прыроду – наш утульны дом!



Давайце вывучаць, любіць і берагчы прыроду – наш утульны дом!

Автор / Общество / Thursday, 21 June 2018 09:30 / Просмотров: 1835

Падчас чэрвеньскага Адзінага дня інфармавання будзе абмяркоўвацца тэма прыродных рэсурсаў і іх рацыянальнага выкарыстання ў краіне. Пагадзіцеся, тэма актуальная заўсёды. А ў Год малой радзімы – асабліва. Ці заўважаем мы ў мільганні дзён нашага мітуслівага жыцця прыгажосць і веліч прыроды? Відавочна, што не ўсе. Бо каб заўважалі, то менш бы смецілі і забруджвалі…

Давайце спынімся і азірнемся! Крупшчына – дзіўны куточак Беларусі. Унікальная сваёй прыгажосцю і шчодрасцю прырода нашага краю. Раён раскінуўся сярод палёў і лясоў беларускай зямлі на мяжы Мінскай і Віцебскай абласцей. Яго тэрыторыя складае 2 136 квадратных метраў, пры гэтым 51 працэнт плошчы заняты лясамі. Выцягнуты з поўначы на поўдзень, па сваіх контурах ён нагадвае вялікае сэрца.

Па Крупшчыне працякае важнейшая водная артэрыя раёна – маляўнічая рака Бобр. Пачынаючы з Аршанскай узвышанасці, яна плаўна нясе свае воды да Бярэзіны. Жамчужынай раёна па праву лічыцца возера Сялява. Акрамя гэтага неймаверна прыгожага воднага люстэрка, у нас яшчэ ёсць 7 азёр, 26 рэк, 37 ручаёў, 3 вадасховішчы і столькі ж сажалак.

Дзяржаўны ландшафтны заказнік «Сялява» дбае пра захоўванне ў натуральным стане прыродна-ландшафтнага азёрнага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. Агульная плошча заказніка – больш за 19 тысяч гектараў, або 17,5% ад агульнай плошчы раёна. У ім 142 віды птушак, 40 відаў млекакормячых і расце 578 відаў раслін.

На тэрыторыі Крупскага лясгаса знаходзяцца ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння “Чарневічы”, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння “Дзянісавічы”, водна-балотныя заказнікі мясцовага значэння “Белы востраў”, ”Ліпкі” і “Макаўе”. Яшчэ ў 1990 годзе арганізаваны біялагічны заказнік мясцовага значэння “Брышча”.

У Крупскім ваенным лясгасе знаходзяцца водна-балотныя заказнікі мясцовага значэння “Нача” і “Еленка”.

Багата наша крупская зямля і на крыніцы. У раёне 5 гідралагічных аб’ектаў, аб’яўленых гідралагічнымі помнікамі прыроды мясцовага значэння. Гэта – усім вядомая крыніца “Бобр”, якая знаходзіцца ля маста ракі Бобр, крыніца ва ўрочышчы “Высокія горы” (у 2-х км ад аграгарадка Нача і ў 800 м на ўсход ад вёскі Барок), “Бяздонная яма” (побач з папярэдне названай крыніцай ва ўрочышчы “Высокія горы”), крыніца “Лясная”, якая сцякае ў Сяляву з узвышша гары ў 2-х км на поўнач ад Прошыкі, і крыніца ў вёсцы Стары Сакол. Той, хто хоць аднойчы паспрабаваў сцюдзёнай крыштальнай вады з гэтых крыніц, абавязкова вернецца да іх зноў і зноў.

Давайце будзем вывучаць, любіць і берагчы нашу прыроду – наш утульны дом!

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.