krupki.by

ru RU be BE en EN

Сёння ўсе краіны свету адзначаюць Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін



Сёння ўсе краіны свету адзначаюць Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін

Автор / Общество / Saturday, 18 April 2015 09:43 / Просмотров: 2348

Помнік Герою Савецкага Саюза В.М. ЧабатаровуБольш за 30 гадоў 18 красавіка краіны свету адзначаюць гэтую дату – дзень ушанавання сваёй гістарычнай і архітэктурнай спадчыны.

«Вспомним всех поименно, горем вспомним своим… Это нужно – не мертвым! Это надо – живым!» Уражлівыя словы з паэмы Роберта Раждзественскага яшчэ і яшчэ раз напамінаюць нам, што трэба ведаць і помніць, якой цаной заваявана шчасце жыць пад мірным небам, і свята захоўваць і даглядаць помнікі і абеліскі загінуўшым.

Наша Крупшчына багата гістарычнымі месцамі і помнікамі. На тэрыторыі раёна знаходзяцца 92 помнікі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, з іх 44  воінскія пахаванні. Пяць з іх уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Гэта брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан, мірных жыхароў, якія загінулі ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Брацкая магіла каля гарадскіх могілак – 223 чалавекі – воіны і партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1943-1944 гг., мірныя жыхары, расстраляныя ў 1942 годзе. Брацкая магіла 1941-1945 гг. (гарадскія могілкі) – 31 чалавек – воіны, якія загінулі пры вызваленні Крупскага раёна і Герой Савецкага Саюза Якаў Дзмітрыевіч Бяляеў. Брацкая магіла 1944 г. у г.п. Бобр – 218 чалавек – воіны, якія загінулі пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чэрвені-ліпені 1944 года. Брацкая магіла ў вёсцы Смародзінка – 181 чалавек – воіны, якія загінулі ў чэрвені 1944 года пры вызваленні вёскі ад нямецкіх захопнікаў. Брацкая магіла ў г.п. Халопенічы 1941-1944 гг. – 66 чалавек – воіны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У г.п. Халопенічы знаходзіцца помнік пахаваным 2 700 мірным жыхарам, ля вёскі Лебедзева – 1 975, ля г.п. Бобр – 961, у Абчузе – 440 мірным жыхарам. Грамадскім аб’яднаннем беларускіх яўрэяў на помніку каля Лебедзева ўстаноўлена мемарыяльная дошка, ля гарадскога пасёлка Бобр сёлета замест помніка, які стаяў раней, устаноўлены новы, а пяць гадоў назад на месцы расстрэлу мірных жыхароў ля Ухвалы ўстаноўлены памятны знак. У вёсцы Узнаж пахавана 360 чалавек – ахвяр фашызму, у Сомрах – 180, Гумнах – 125, Новай Слабадзе – 89, Купленцы – 44 чалавекі.

– Вайна закончылася 70 гадоў назад, але да гэтага часу яна жыве ў нашых сэрцах, – гаворыць загадчык сектара ідэалагічнай работы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Сарокіна. – Кожны дзень вайны станавіўся новай старонкай летапісу бессмяротных подзвігаў. Маладыя рабяты аддавалі сваё жыццё, каб заваяваць нам свабоду і мірнае неба. На жаль, тысячы доблесных абаронцаў так і засталіся ляжаць на полі бою. Імёны многіх загінуўшых невядомы і цяпер. У нашым раёне ў брацкіх і адзіночных магілах пахавана 7 тысяч 396 чалавек, з іх вядомы прозвішчы толькі 927 чалавек. Але дзякуючы тым, хто займаецца пошукам па закліку душы і сэрца, дзякуючы іх патрыятызму, мы даведваемся аб новых і новых імёнах. І абавязак кожнага з нас – шанаваць памяць загінуўшых.

Набліжаецца знамянальная дата – 70-годдзе Вялікай Перамогі. Раённым выканаўчым камітэтам зацверджаны планы мерапрыемстваў, якімі прадугледжаны рамонт помнікаў, добраўпарадкаванне тэрыторый вакол іх, актывізацыя пошукавай работы па ўдакладненні звестак аб загінуўшых невядомых воінах і пахаваных на тэрыторыі раёна, правядзенне Вахтаў памяці. 

За кожным помнікам замацаваны прадпрыемствы і арганізацыі, сельскія Саветы дэпутатаў, установы адукацыі, якія добраўпарадкоўваюць тэрыторыі вакол іх. І тут, у першую чаргу, трэба адзначыць філіял «Крупскае УМГ ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь», кіраўніцтва якога ў мінулым годзе зрабіла капітальны рамонт помніка салдату і партызанцы, ля падножжа якога выбіты прозвішчы 140 мясцовых жыхароў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, у аграгарадку Ігрушка. Сёлета імі зноў праве-дзена вялікая работа па капітальнаму рамонту помніка памяці загінуўшых землякоў ва ўрочышчы «Ліпавец», што ля вёскі Вялікія Хальнявічы. У планах кіраўніцтва Крупскага УМГ – і далей аказваць дапамогу ў аднаўленні і рэканструкцыі помнікаў. Са станоўчага боку варта назваць лесагаспадарчую ўстанову «Крупскі лясгас» і іншыя прадпрыемствы і арганізацыі.

Знакавым месцам для крупчан стаў мемарыяльны комплекс з помнікам Герою Савецкага Саюза В.М. Чабатарову. У належным стане пастаянна знаходзяцца помнікі, брацкія магілы і абеліскі ў Прошыцы, Язбах і Абчузе Акцябрскага сельсавета, у Вялікіх Жаберычах і Начы Хацюхоўскага, у Гапонавічах і Худаўцах Крупскага сельсавета.

Сёння, 18 красавіка, праходзіць рэспубліканскі суботнік. Яго мэта – добраўпарадкаваць помнікі воінскай славы, брацкія магілы, месцы масавага знішчэння грамадзянскага насельніцтва. Давайце ўсе разам будзем шанаваць мінулае дзеля будучага!

Автор

admin

admin

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.