Кожны год у свята Божага Нараджэння мы зноў чуем Добрую Навіну пра Езуса Хрыста, Божага Сына, які стаў Чалавекам для нашага збаўлення. Гэтая ісціна не перастае нас здзіўляць. Яна напаўняе нашыя сэрцы радасцю, даверам, спакоем, дадае нам мужнасці і моцы. У Божым Дзіцяці, якое прыходзіць на гэты свет, мы бачым аблічча Бога, які ёсць Любоў. Ён – багаты на міласэрнасць – нястомна стукаецца ў дзверы нашых сэрцаў, каб сказаць нам, як моцна Ён нас любіць і як моцна прагне ашчаслівіць нас сваёй міласэрнай любоўю. Калі мы прымаем гэтую любоў, прызнаючы Хрыста нашым Панам і Збаўцам, мы нараджаемся нанова як усынаўлёныя Божыя дзеці. І гэта самы вялікі дар, самая вялікая ласка, якую толькі можна сабе ўявіць.
З нагоды Свята Божага Нараджэння жадаю ўсім Божага Спакою і Радасці, якія б напаўнялі нашыя сэрцы і сэрцы нашых блізкіх. Няхай гэты радасны час міне ў цёплай, сямейнай атмасферы.
Няхай Бог, які ёсць любоў, адорыць усіх Вас у гэтыя дні святла і спакою, любові і ўзаемнай добразычлівасці, а таксама няхай будзе сярод Вас.
Радасных свят Божага Нараджэння і шчаслівага Новага года!
Ксёндз Віталій Стрыга, пробашч касцёла імя святога Юзафа ў Крупках.
Урачыстыя літургіі:
24.12.2021 – 22.00 – святая Імша;
25.12.2021 – 10.00 – святая Імша.