krupki.by

ru RU be BE en EN


Сёлета Будслаўскі фэст пройдзе 5 і 6 ліпеня пад дэвізам: «Найсвяцейшае Сэрца Езуса — супакой і паяднанне нашае»

Автор / Новости области / Пятница, 21 июня 2024 17:41 / Просмотров: 293

Сёлета Будслаўскі фэст пройдзе 5 і 6 ліпеня пад дэвізам: «Найсвяцейшае Сэрца Езуса — супакой і паяднанне нашае».

Падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі, гэта значыць Касцёла ў Беларусі, Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

На паратале Catholic.by плануецца прамая трансляцыя цэлебрацый з Будслава.

Праграма фэсту:

5 ліпеня, пятніца

14.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў (пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік)
18.00 — святая Імша (цэлебруе каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй)
20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай царквы
20.30 — Марыйныя Нешпары (Меншыя Браты Капуцыны)
21.00 — Крыжовы шлях (Айцы Кармэліты Босыя)
22.00 — Моладзевая праграма «Моладзь да моладзі» (адказны за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Андрэй Бурак)
23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

6 ліпеня, субота

0.00 — святая Імша (цэлебруе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)
2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (каардынацыйная група настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў)
6.00 — Боская Літургія Грэка-Каталіцкай Царквы (базыліка, алтар святога Францішка)
7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
8.00 — святая Імша ў базыліцы (біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
9.00 — Фацімскі ружанец (Легіён Марыі)
10.00 — тэматычныя канферэнцыі:
«Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі» (айцец Андрэй Авен OCD)
«Інтранізацыя Найсвяцейшага Сэрца Езуса — юбілей 125-годдзя» (Аліна Новікава)
11.00 — святая Імша (цэлебруе Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч)
на заканчэнне — Эўхарыстычная працэсія і інтранізацыя: прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса (Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі).

На працягу ўсяго фэсту будзе магчымасць ушанавання вернікамі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай і малітвы перад ім.

«Cардэчна запрашаю вас 5 і 6 ліпеня ў Будслаў, каб і сёлета мы маглі разам сустрэцца, памаліцца і дзякаваць за „вялікія справы“, якія Пан Бог учыніў нам у мінулым годзе, і папрасіць Яго дапамогі на будучыя здзяйсненні», — піша ў адмысловым звароце да вернікаў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі.

Автор

admin

admin

Актуально

2 июня председатель суда Крупского района проведет выездной прием граждан

2 июня председатель суда Крупского района Олег Викторович Логачёв в помещении ОАО «Крупский райагросервис» (Минская область г. Крупки, ул. Московская, 36/1) с 14.00 до 15.00 проведет выездной прием граждан, индивидуальных предпринимателей и представителей юридических лиц. Предварительная запись возможна по телефону +3751796 4-00-00.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.