krupki.by

ru RU be BE en EN


Крупчане пабывалі ў археалагічным музеі «Бярэсце»

Автор / Новости района / Среда, 02 октября 2024 08:32 / Просмотров: 635

Горад пад шкляным купалам. У ім даўно-даўно ніхто не жыве, але цікавасць да гэтага старажытнага паселішча толькі павялічваецца. Гэта археалагічны музей «Бярэсце», што знаходзіцца недалёка ад мемарыяльнага комплекса «Брэсцкая крэпасць-герой», куды мы ездзілі на экскурсію сям’ёй.

Сказаць, што я была ­здзіўлена – гэта нічога не сказаць. Я і ўявіць сабе не магла, што такое магчыма – цэлы, гаворачы сучаснай мовай, квартал сярэднявечнага ўсходнеславянскага горада. І размешчаны ён як раз на месцы дзядзінца старажытнага Бярэсця. У гэтым унікальным музеі, які, дарэчы, адзіны ў свеце ў такім фармаце, можна на свае вочы ўбачыць, як жылі людзі аж дзесяць стаго­д­дзяў таму!

У цэнтры павільёна пад шкляным купалам – раскоп, які займае плошчу 1 118 м². На глыбіні чатырох метраў знаходзіцца частка рамесніцкага квартала – 28 жылых і гаспадарчых пабудоў XIII ст., дзве вулічныя маставыя, частакол, рэшткі глінабітных печаў. Усё адзін у адзін, як было даўней. Раскоп закансерваваны ў тым выглядзе, у якім ён праляжаў з ХIII стагоддзя і якім яго знайшлі археолагі ў 1960-70-я гады. А ўдалося гэта дзякуючы намаганням доктара гістарычных навук, прафесара Пятра Лысенкі, пра якога можна даведацца на спецыяльнай экспазіцыі музея.

Вельмі ўражвае тое, якое ўсё было маленькае! І пабудовы, і людзі, і жывёлы. Відаць, што жыллё прылягала адзін да аднаго вельмі блізка, на адлегласці 0,5 метраў. Падчас экскурсіі нам расказалі, што ў той час у эканоміцы горада асноўнае значэнне мелі земляробства і жывёлагадоўля. Вырошчвалі жыта, пшаніцу, авёс, агуркі, моркву, цыбулю і іншую гародніну. Сярод раскопак былі знойдзены земляробчыя прылады.

Вельмі цікава было даведацца, як гэта ўсё ўдаецца захоўваць у першасным стане? Аказваецца, каб захаваць драўляныя канструкцыі, група беларускіх навукоўцаў закансервавала драўніну ў палявых умовах. Вучоныя нанеслі павярхоўна і глыбінна водны раствор фенолавых спіртоў, а затым зрабілі тэрмаапрацоўку. І цяпер у павільёне падтрымліваецца пэўная тэмпература і вільготнасць, каб экспанаты не разбураліся.

 

Але гэта яшчэ не ўсё. Па абодвух баках раскопа размешчаны экспазіцыйныя залы. Там прадстаўлена каля 1 000 прадметаў. Можна даведацца пра гісторыю старажытнага Бярэсця, рамёствы, звязаныя з апрацоўкай жалеза і каляровага металу, упрыгожванні і шмат яшчэ чаго цікавага.
Унікальнымі знаходкамі з’яўляюцца шахматная фігурка караля і самшытавы грэбень з выразанымі 13 літарамі кірыліцы, якім прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «1». Гэта значыць, што іх адметныя духоўныя, мастацкія і дакументальныя вартасці маюць міжнародную значнасць.
Вельмі вялікія ўражанні засталіся ад наведвання гэтага незвычайнага музея. На памяць – веды, фота­здымкі, сувеніры. І, калі ў мяне будзе такая магчымасць, я зноў бы хацела там пабыць. Цяпер, як мне здаецца, больш удумліва і грунтоўна агледзець экспазіцыю.

Турыстаў там нямала. Кожны, хто ведае, не прапускае магчымасці так глыбока акунуцца ў гісторыю. Раю тым, хто наведвае Брэстчыну, зазірнуць у старажытную эпоху, гэта сапраўды цікава.

Сафія БАРАДАЎКА.
Фота аўтара.

Автор

admin

admin

Актуально

21 мая состоится "прямая линия" с заместителем главного врача Крупской ЦРБ

В среду, 21 мая, с 9.00 до 11.00 по телефону 801796 2-21-36 состоится прямая телефонная линия с заместителем главного врача Сапегиной Алесей Вацлавовной.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

20 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики

Во вторник, 20 мая, с 13.00 до 14.00 прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Прием граждан состоится в Крупском районном исполнительном комитете по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21.

21 мая пройдет день открытых дверей для безработных по субсидиям на открытие ИП

В среду, 21 мая, с 8.00 до 13.00 в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома (ул. Советская, 8, каб. 45) пройдет день открытых дверей для безработных граждан по вопросам предоставления субсидии для организации индивидуальной предпринимательской деятельности.

21 мая в Выдрице встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 21 мая, в 15.00 в д. Выдрица Ухваль­ского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Please publish modules in offcanvas position.