У прыватнасці, тут можна азнаёміцца з кнігамі і брашурамі «Курэнне і здароўе», «Дзякуй, не куру!», «Дарагая цыгарэта», «Як кінуць курыць», «Жыццё без тытуню» і іншымі. Не застаюцца незапатрабаванымі і часопісы «Алеся» і «Здаровы лад жыцця». Непасрэдна ў гэты дзень у чытальнай зале бібліятэкі былі праведзены многія мерапрыемствы. Гэта, да прыкладу, інфармацыйная гадзіна «Курэнне і моладзь», дыспут «Што ўносіць дым цыгарэт», гутарка «Кінь курыць – уздыхні вольна». Вялікі інтарэс выклікала таксама акцыя «Памяняй цыгарэту на жыццё».