krupki.by

ru RU be BE en EN

Сапраўдны рай стварыў Мікалай Сачыха з аграгарадка Нача ля свайго дома



Сапраўдны рай стварыў Мікалай Сачыха з аграгарадка Нача ля свайго дома

Автор / Общество / Суббота, 29 августа 2015 07:00 / Просмотров: 1688

Ізноў сустрэча з чалавекам, які жадае жыць у прыгажосці. І жадаемае заўсёды імкнецца пераўтварыць у рэальнасць. Чаму ізноў? Справа ў тым, што першы раз з Мікалаем Мінавічам мы ўбачыліся больш трох гадоў назад. І ў маі 2012 года ў раённай газеце з’явіўся фотарэпартаж з падвор’я Мікалая Сачыхі. І тады, і цяпер мы захапляліся домам, упрыгожаным самаробнымі рамонкамі, варотамі і летняй кухняй, таксама аздобленымі гэтымі ж кветкамі, цэлай палянай «грыбоў»...

На гэты раз Мікалай Мінавіч, якому якраз на Яблычны Спас (19 жніўня) споўнілася 80 гадоў, запрасіў нас ацаніць яго ўменне і майстэрства яшчэ на адным падворку.

– У адным з дамоў на вуліцы Акцябрскай, што ў цэнтры Начы, жыла мая сястра Галіна Мінаўна. Але ўжо трэці год як пайшла яна з гэтага жыцця, – расказваў ён падчас сустрэчы. – Хата нежылая, пачала абвальвацца. А я не магу глядзець на гэта. Пакуль ёсць сіла, дык і падрабіў яе крыху. І пайшло тады: прадай ды прадай. Што ж, у нас тут прыгожа, блізка электрычка. Дык я гэтым купцам і кажу: на Ухвалу едзьце дамы купляць, а не тут, пад бокам. А сам кожны дзень іду да гэтай сядзібы і заўсёды што-нішто ды і папраўлю. Без справы ні хвіліны не магу сядзець. Бачылі ж, як сваю сядзібу ўпрыгожыў, стараюся гэтак жа давесці і сястрыну.

І сапраўды, амаль што двайнікі: адзін дом на вуліцы Юбілейнай, 16, а другі – на Акцябрскай, 25. На шалёўцы змешчаны выразаныя з дрэва і пафарбаваныя ў розныя колеры ромбікі, трохкутнічкі і квадрацікі, якія пасуюць адзін да аднаго. Такія ж рамонкі: выразаныя з дрэва пялёсткі, пафарбаваныя ў белы колер, кругленькая жоўценькая сэрцавінка. У кветкі прыбраны франтон, фасад дома, аканіцы, вароты... З замілаваннем нясе іх святло майстар. Цешаць яны яго сваёй ласкай і пяшчотай, таму і аддае ім сваю перавагу. 

Пагутарыўшы з Мікалаем Мінавічам, стала зразумела, што рамонкі суправаджалі яго з самага дзяцінства: калі пасвіў карову на лугах, што цвілі шматколернасцю палявых кветак, па дарозе ў школу, калі міжволі позірк спыняўся на гэтых буйных сартавых кветках у палісадніках увішных гаспадыняў, і, бясспрэчна, усе гады працы вадзіцелем – праз шкло аўтамабіля ён заўсёды любаваўся рамонкамі, якіх мноства расце па абочынах дарог.

А вадзіцельскі стаж Мікалая Мінавіча – 46 гадоў, і ўсё ў адной гаспадарцы – калгасе «Камунар», няхай у далейшым і былі іншыя назвы. За гэты час, па яго словах, 8 машын з’ездзіў. Толькі паважна адклікаецца аб былых кіраўніках – Сцяпану Алімпавічу Рубанаву, Рыгору Васільевічу Цэхавым. Можна сказаць, на ўвесь раён грымела гаспадарка пры гэтых старшынях. Высокай была ўраджайнасць, важкімі надоі, за сваю добрасумленную працу людзі атрымлівалі дзяржаўныя ўзнагароды. Мікалай Мінавіч таксама ўзнагароджаны медалямі «За працоўную адзнаку», «Ветэран працы», мае знакі «Ударнік пяцігодкі», Ганаровыя граматы, Дыпломы, Падзячныя пісьмы.

Хапае работы ў нашага героя і сёння. Ён апрацоўвае, праўда, з дапамогай дзяцей і ўнукаў, 60 сотак зямлі, на якой сеяцца збожжавыя культуры, вядзецца пасадка бульбы, агародніны. Не цураецца гаспадар хадзіць і за плугам. Як сам зазначыў, іншы ўжо ў яго ўзросце валіцца, а ён спрытна спраўляецца і з плугам, і з бараной, і з касой. Да таго ж, з-пад яго ўмелых рук выходзяць ручкі для кос, граблі, можа ён змайстраваць вароты, абшаляваць дом. І робіць Мікалай Мінавіч усё ўручную, пры дапамозе рубанка. Дошкі ў яго могуць год сохнуць, але ўжо затым з іх вырабляе ўсё, што задумае і прыдумае.

А натхненне да Мікалая Мінавіча прыходзіць круглы год: і на пачатку вясны, калі свет напаўняецца пахамі, гукамі і фарбамі прыроды, што прабуджаецца як раз у гэты час, і ў маі, калі атрымлівае асалоду ад зеляніны дрэў і кустоў, слухае салаўіныя пошчакі, і доўгімі зімовымі вечарамі, калі ў цёплай утульнай хаце робіць нарыхтоўкі. 

– Наогул, – сказаў Мікалай Мінавіч, – кожная пара года стварае цудоўны настрой, які, нягледзячы ні на што, не пакідае мяне ніводзін дзень.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

21 августа пройдет телефон­ная консультация по вопросам занятости населения

В четверг, 21 августа, с 9.00 до 10.00 телефон­ную инфор­мационно-разъясни­тельную консультацию по вопросам Декрета Президента Респуб­лики Беларусь от 2 апреля 2015 г. № 3 «О содей­ствии занятости населения» проведет начальник управления по труду, занятости и социальной защи­­те Крупского райисполкома, член комиссии КУДРЯШОВА Светлана Петровна. Телефон 2-72-81.

21 августа в д. Докучино встречу с населением проведет председатель районного Совета депутатов

В четверг, 21 августа, в 15.30 в д. Докучино Октябрьского сельсовета, возле дома № 26 встречу с населением проведет председатель Крупского районного Совета депутатов Домарёнок Елена Александровна.

23 августа "прямую ли­нию" проведет первый за­меститель председателя райисполкома

В субботу, 23 августа, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый за­меститель председателя Крупского райисполкома – начальник управления по сельскому хозяй­ству и продовольствию КИРИКОВИЧ Денис Александ­рович. Телефон 2-77-47.

21 августа пройдет прямая телефонная линия с начальником Крупского РЭС

В четверг, 21 августа, с 9.00 до 10.00 по телефону 8-01796 4-41-95 пройдет прямая телефонная линия с начальником Крупского РЭС филиала «Борисовские электрические сети» СВИРИДЕНКО Владимиром Владимировичем.

22 августа ИМНС проведет телефонную консультацию по вопросам маркировки и прослеживаемости товаров

22 августа отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для индивидуальных предпринимателей и юридических лиц проводится тематический день информирования по вопросам маркировки и прослеживаемости товаров. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

21 августа ИМНС проведет телефонную консультацию

21 августа отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району проводится тематический день информирования с индивидуальными предпринимателями и представителями юридических лиц по вопросам налогообложения при переходе индивидуального предпринимателя в коммерческую организацию в рамках Закона Республики Беларусь от 22.04.2024 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

Please publish modules in offcanvas position.