krupki.by

ru RU be BE en EN

Шчучыну сёлета выпаў гонар прымерыць «мантыю» літаратурнай сталіцы



Шчучыну сёлета выпаў гонар прымерыць «мантыю» літаратурнай сталіцы

Автор / Общество / Вторник, 08 сентября 2015 15:22 / Просмотров: 2328

XXII День белорусской письменности в ЩучинеУ прайшоўшыя выхадныя Шчучын сустракаў Дзень беларускага пісьменства. Свята, якое ўжо стала добрай традыцыяй у культурным жыцці краіны, і аналагаў якому на дзяржаўным узроўні няма, пэўна, ва ўсім свеце. Яшчэ адна традыцыя гэтага дня – нягледзячы на тое, што свята адзначаецца больш двух дзясяткаў гадоў, на ім абавязкова павінна быць нешта новае і цікавае. Напрыклад, сёлета ўсім прысутным сталі вядомы імёны лаўрэатаў першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі. І тут варта зазначыць, Дзень беларускага пісьменства, дзе б ён ні праводзіўся, заўсёды збірае тысячы ўдзельнікаў і гасцей.

Так было і сёлета. У Шчучын – адзін з гістарычных і культурных цэнтраў нашай краіны – прыехала звыш дзесяці тысяч гасцей. Гэта – пісьменнікі, журналісты, выдаўцы, чытачы... Замежныя госці прыбылі не як гледачы і госці, а як самыя непасрэдныя ўдзельнікі дзейства, падчас якога праходзілі дыскусіі, прэзентацыі, наладжваліся кантакты на перспектыўнае супрацоўніцтва. 

Падчас правядзення міжнароднага «круглага стала», які стаў ужо традыцыйным мерапрыемствам Дзён пісьменства, абмяркоўвалася тэма «Літаратурны працэс і інфармацыйнае грамадства». На ім ішла размова пра захаванне гістарычнай праўды, пра недапушчэнне фальсіфікацыі падзей Вялікай Айчыннай вайны, пра тое, як сёння павінен развівацца літаратурны працэс, які ўплыў ён мае на грамадства, пра само грамадства, пра яго самаўсведамленне і крытэрыі, па якіх мераецца яго здольнасць зрабіць свой асэнсаваны выбар, што дазволіць краіне і яе жыхарам жыць і спакойна працаваць на сваёй зямлі.

Сёлетняе свята праходзіла пад знакам 70-годдзя Вялікай Перамогі. І гэта вельмі важна. Такая дата надараецца не кожны год, да таго ж сёння, як ніколі, асабліва актуальна яшчэ раз сказаць пра неабходнасць помніць урокі Вялікай Айчыннай. Да таго ж, беларускія майстры слова гэтай тэме і адразу пасля вайны, і сёння надаюць вельмі важнае значэнне. Таму многія мерапрыемствы і творчыя сустрэчы былі ўвязаны на Дні пісьменства з юбілеем Перамогі.

XXII День белорусской письменности в Щучине

З гісторыі Шчучына

Першае ўпамінанне аб Шчучыне адносіцца да ХV стагоддзя. Горадам пачаргова валодалі Радзівілы, затым Сцыпіёны, Друцкія-Любецкія, пасля якіх засталіся замкі, маёнткі, памесці. Некаторыя з іх захаваліся да нашых дзён.

У ХVІІІ стагоддзі ў Шчучыне адкрылася вучылішча манаскага ордэна піяраў, якое лічылася адным з буйнейшых у краіне асветніцкіх цэнтраў. Шмат вучоных вялі навуковую і педагагічную дзейнасць. Тут была адкрыта аптэка, закладзены батанічны сад, сабрана багатая бібліятэка.

У 1732 годзе ў Шчучыне з’явілася і першая на тэрыторыі сучаснай Беларусі абшчына сясцёр міласэрнасці, пры якой дзейнічалі шпіталь і адукацыйная школа для дзяўчынак. З горадам звязаны біяграфіі многіх вядомых вучоных, асветнікаў, палітыкаў.

У канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя Шчучыншчына стала сапраўднай калыскай беларускага руху адраджэння. Тут нарадзіліся і жылі такія дзеячы нацыянальнай асветы, як Алаіза Пашкевіч, вядомая пад сваім творым псеўданімам Цётка, аўтарка першых падручнікаў для дзяцей і літаратурны рэдактар часопіса для беларускай моладзі «Лучынка», Валерый Урублеўскі – паплечнік Кастуся Каліноўскага, які актыўна дапамагаў выдаваць і распаўсюджваць газету «Мужыцкая праўда», Вацлаў Іваноўскі – заснавальнік Беларускай рэвалюцыйнай партыі і старшыня выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца», Фелікс Стацкевіч – старшыня галоўнай управы Таварыства беларускай школы, адзін з заснавльнікаў і рэдактар часопіса «Беларускі летапіс», аўтар «Эсперанта-беларускага слоўніка» і іншыя.

Горад Шчучын  як цэнтр правядзення Дня беларускага пісьменства атрымаў новы імпульс у сваім развіцці. Практычна ва ўсёй сваёй прыгажосці паўстаў палац Друцкіх-Любецкіх, змянілі выгляд набярэжная ў цэнтры горада і Дом культуры. Замест старога кінатэатра – забаўляльны цэнтр... На пад’ездзе да горада ў гэтыя дні з’явіўся банер, на якім прадстаўлены багаты турыстычны патэнцыял гэтага самабытнага Панямонскага краю.

Сёлета ўпершыню ўручалася Нацыянальная літаратурная прэмія. Яшчэ да гэтай падзеі адзначалася, што Нацыянальная літаратурная прэмія – не даніна модзе. Гэта найперш сведчанне таго, што ў краіне ёсць якасная літаратура і добрыя пісьменнікі, якіх чытаюць. І ў адрозненне ад іншых узнагарод, што могуць атрымаць майстры мастацкага слова, лёс прэміі для літаратараў вырашалі яны самі. Лаўрэатамі сталі шэсць беларускіх пісьменнікаў. У намінацыі «Лепшы твор паэзіі» ўладальнікам прэміі стала Тамара Краснова-Гусачэнка за кнігу «Встреча». Паэтэса родам з Бранскай вобласці, але ўжо шмат гадоў жыве ў Беларусі. Кніга «Встреча» складаецца з 600 паэтычных твораў. Лепшым творам прозы стала кніга «І няма шляху чужога». Яе аўтар – Уладзімір Саламаха – піша ўжо каля 30 гадоў. Лепшы твор драматургіі – цыкл сцэнарыяў для перадач «Обратный отсчет» (АНТ) беларускага сцэнарыста, празаіка, лаўрэата значымых прэмій, кандыдата гістарычных навук Наталіі Голубевай. У намінацыі «Лепшы твор публіцыстыкі» прэмію ўзяў Міхаіл Шыманскі за кнігу нарысаў «Мы этой памяти верны». Лепшы дзіцячы аўтар таксама знайшоў сваю ўзнагароду. У намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» прэмію атрымала Ганна Скаржынская-Савіцкая за кнігу казак «Надзейка-чарадзейка». Уладальнікам першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі стаў таксама малады журналіст і крытык, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Марціновіч. Яму прысудзілі прэмію ў намінацыі «Лепшы крытычны твор» за кнігу «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча». Дарэчы, кнігі названых лаўрэатаў можна было тут жа набыць і атрымаць аўтографы.

XXII День белорусской письменности в Щучине

Напярэдадні свята на беласнежнай сцяне сярэдняй школы № 2 горада з’явілася маштабная выява нашага вядомага ва ўсім свеце кнігадрукара Францыска Скарыны на фоне рукапіснага скрутка і кніг. Напомнім, што праз два гады мы будзем адзначаць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. І на свяце ў Шчучыне ў абавязковым парадку наш першадрукар прысутнічаў. У прыватнасці, адбылася прэзентацыя факсімільных выданняў Францыска Скарыны і цырымонія іх перадачы Шчучынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Дзейнічала тэматычная кніжная выстава «Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання».

Састаўной часткай акцыі, акрамя святочных мерапрыемстваў, з’явілася рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» з Благадатным агнём ад Труны Гасподняй, у якой удзельнічалі прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, духавенства. Маршрут экспедыцыі праходзіў праз Баранавіцкі, Івацэвіцкі, Пружанскі раёны і Гродзенскую вобласць і закончыўся ў сталіцы правядзення Дня пісьменства. Таму не выпадкова першымі нядзельнымі мерапрыемствамі свята сталі пасадка Саду Малітвы ля храма Святога Міхаіла Архангела, Хрэсны ход да храма Багаяўлення і святочная літургія ў ім. 

Напярэдадні свята быў праведзены конкурс чытальнікаў «Жывая класіка», а таксама навукова-практычная канферэнцыя па тэме «Творчасць і асоба Цёткі ў кантэксце сучаснага літаратурнага і грамадскага жыцця».

Непасрэдна ў нядзелю ў Шчучыне на цэнтральнай канцэртнай пляцоўцы адбыліся, акрамя ўрачыстых цырымоній адкрыцця і закрыцця свята, выступленне гасцей – артыстаў беларускай эстрады і інш. Можна смела сказаць, што ўвесь горад у гэты дзень пераўтварыўся ў адну вялікую выставу. Адначасова на прылеглых вуліцах быў разгорнуты святочны гандаль. Працавалі фестываль кнігі і прэсы, пляцоўкі майстроў народнай творчасці, мастакоў, дзіцячыя гарадкі, выставачныя экспазіцыі музеяў і бібліятэк. Для жадаючых былі арганізаваны майстар-класы па самых розных рамёствах – умелых рук у горадзе майстроў «Народная творчасць – крыніца натхнення» было вельмі многа. На працягу ўсяго дня праходзілі прэзентацыі беларускіх выдавецтваў, выступленні творчых маладзёжных калектываў вобласці і многія іншыя мерапрыемствы.

XXII День белорусской письменности в Щучине

Не забылі і юных чытачоў. Для іх на пляцоўцы была арганізавана спецыяльная праграма «Вясёлка дзяцінства». Адбылося ўзнагароджанне пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў, канцэрт дзіцячых калектываў Гродзенскай вобласці, тэатр раставых лялек, конкурс малюнкаў на асфальце і шмат іншых забаваў, якія стварылі гасцям фэсту святочны настрой.

Завяршылася свята, як і водзіцца, канцэртам майстроў мастацтваў і маляўнічым фейерверкам. «У пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова» – гэтым вядомым радком пачынаецца Евангелле ад Іаана. І менавіта Слову, а таксама ўсім тым, хто калісьці працаваў і сёння працуе дзеля яго адраджэння і развіцця, дзеля духоўнасці і асветы, прысвячалася свята. У наступным годзе Дзень беларускага пісьменства адбудзецца на Гомельшчыне – у Рагачове, дзе Уладзімірам Караткевічам напісаны многія вядомыя творы.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

28 ноября состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 ноября, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

30 ноября "прямую линию" проведет председатель Крупского райисполкома

В субботу, 30 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛ Анатолий Станиславович. Телефон 2-77-47.

28 ноября встречу с населением аг. Ухвала председатель райисполкома

Внимание! Встреча с населением председателя Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛА Анатолия Станиславовича, которая должна была пройти сегодня, 26 ноября в аг. Ухвала, переносится на четверг, 28 ноября, и пройдет в 10.00 в аг. Ухвала (административное здание Ухвальского сельисполкома).

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.